Алесь Пальчэўскі - Ты не адзін

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пальчэўскі - Ты не адзін» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1959, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ты не адзін: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ты не адзін»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ты не адзін — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ты не адзін», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пятро быў чалавекам гаспадарлівым, і неўзабаве пан узяў яго за асобную даплату да парабкоўскай ардынарыі сваім памочнікам. Новага цівуна Вайтовіч не ўзяў, і Галодка памагаў яму, дзе парадамі, дзе справай.

Тры гады Вайтовіч арандаваў Караліну. Потым афіцэры прапанавалі яму купіць фальварак. Самі яны збіраліся выходзіць у адстаўку і спадзяваліся на асадніцкія надзелы. «Дык чаму не мець дармовых грошай», — разважалі браты.

Так і зрабіўся Вайтовіч гаспадаром Караліны, не трацячы надзеі далучыць калі-небудзь да яе Світалаўку.

Начальнік павятовай дэфензівы стаў частым госцем у Караліне. Ён ведаў запаветныя мары калегі і, як спрактыкаваны ў такіх справах чалавек, прывозіў у фальварак самыя неверагодныя чуткі. Запёршыся ў пакоі, Запольскі выдаваў іх пад вялікім сакрэтам сябру за найвялікшую праўду.

Уся гаворка калег круцілася вакол граніцы. Часамі вызначаўся пэўны дзень, калі польскія салдаты на сваіх штыках панясуць пагранічныя слупы далёка за Мінск, за Оршу, за Кіеў. Наэлектрызаваны, Вайтовіч з нецярплівасцю чакаў тае шчаслівай хвіліны.

Прыходзіў вызначаны тэрмін, а граніца заставалася на месцы. Гэта ні кропелькі не бянтэжыла Запольскага. Пры сустрэчы з Вайтовічам ён ціхенька апраўдваўся:

— Не наша віна, каханы. На захадзе не гатовы, а без іх Польшча не хоча пачынаць. Трэба наваліцца ўсім разам, знянацку, каб не мець вялікіх ахвяр.

Вайтовіч шчыра верыў і не траціў надзеі. Калі ў дваццаць пятым годзе на світалаўскіх палях упершыню загудзеў трактар «Фардзон», Вайтовіч якраз быў у пагранічнай стражніцы. Разам з начальнікам аховы падышлі яны да самай граніцы і доўга па чарзе разглядалі ў бінокль, як следам за трактарам хадзіў натоўп саўгасаўскіх рабочых, школьнікаў. Гэта было тады вялікай падзеяй: на поле прыйшоў сталёвы конь з некалькімі плугамі.

— Да ўсяго іншага і гэта дастанецца мне. Так ці не? — паціраючы рукі, спытаў Вайтовіч.

— Так, пане, так, — адказаў начальнік стражніцы. Ён ведаў слабасць суседа і не хацеў яму пярэчыць.

Як цёпла ды сонечна на дварэ, дык і Грышу з Віцем весялей. Можна і расказаць што-небудзь адзін аднаму, і пачытаць нават разам, калі каровы добра ходзяць. А чытаць хлапчукі любяць. Каторы год ім ужо не даводзіцца ў ахвоту павучыцца ў школе. Толькі таго і вучэння, што зімою, а ўвесну зноў становяцца пастушкамі: ранняя вясна — раней, позняя — пазней.

Часам разгаворацца хлапчукі пра сваё жыццё.

— Чаму ты, Віця, служыш? У вас жа няма малых дзяцей, — спытаецца Грыша.

— Д хіба цябе малыя дзеці пасылаюць? — здзіўляецца Віця.

— Ну, але. Тата кажа, мне трэба памагаць гадаваць іх. Як падрастуць Янка, Петручок і Валя, тады і мне палягчэе: я не пайду больш служыць. Няхай пан сам пасе або дзяцей сваіх пасылае.

Віця цмокнуў языком і ўскінуў галаву.

— Не пашле пан сваіх дзяцей у пастухі. Яны ж у горадзе вучацца. Кожнае лета сюды прыязджаюць. Пабачыш сам якія. У чаравіках, і гарнітуры чорныя, суконныя, не раўня нашым — шарачковым. Старэйшы, Янак, адзін раз нават цукеркамі пачаставаў.

— Добра ім, яны і ўзімку вучацца, і ўлетку нічога не робяць, — уздыхае Грыша.

— I я не буду служыць, як тата купіць зямлі. Цяпер я памагаю тату зарабляць грошы.

— А калі ён купіць?

— Не ведаю. Тата казаў, скора, — і, азіраючыся навокал, шапнуў: — Мы ўжо сабралі трохі грошай.

— А дзе вы будзеце купляць?

Віця паціснуў плячыма.

— Тата кажа — абы грошы, дык зямля знойдзецца.

— Дзіва што знойдзецца, — згаджаецца Грыша і гаворыць: — у нас дзядзька Лявон прадае і зямлю, і хату, і хлеў — усё, а сам паедзе некуды далёка, да сына.

Момант хлопцы маўчаць, потым пачынаецца гаворка пра школу.

— У вас новая школа? — пытае Відя.

— Не, такая, як ваша, толькі большая. У нас аж дзевяноста вучняў, у дзве змены вучацца.

— А настаўнік ваш строгі?

— Строгі-строгі,— адказвае Грыша, — але добры, нікога не б’е. Летась быў другі, дык той біў і на калені ставіў.

— Наша настаўніца вясёлая. Скажа што-небудзь смешнае і сама смяецца разам з намі. Яна шкадавала мяне, як адпускала за пастушка. Пагразіла вось так пальцам і кажа:

— Не забывайся на кнігу, дык я цябе перавяду ў чацвёрты клас.

— Давай пачытаем, — прапануе Грыша, — цяпер добра каровы ходзяць.

Віця расхінае хустачку, дастае абкладзены ў шэрую паперу падручнік, і хлапчукі садзяцца на камені. Спачатку чытае Грыша, а за ім Віця. Чытае Грыша бойка, бо ўсё гэта ён праходзіў летась. Віцю таксама лёгка чытаць за Грышам.

Начытаўшыся, хлопцы разыходзяцца, падганяюць кароў, што разбрыліся па ўсім папары.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ты не адзін»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ты не адзін» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
Алесь Разанаў - Рэчаіснасць
Алесь Разанаў
Алесь Разанаў - Гліна. Камень. Жалеза.
Алесь Разанаў
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Марціновіч
Канстанцін Бандарук - Адзінае на патрэбу
Канстанцін Бандарук
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Януш Вішнеўскі - Канец адзіноты
Януш Вішнеўскі
Отзывы о книге «Ты не адзін»

Обсуждение, отзывы о книге «Ты не адзін» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x