Алесь Пальчэўскі - Ты не адзін

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пальчэўскі - Ты не адзін» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1959, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ты не адзін: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ты не адзін»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ты не адзін — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ты не адзін», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Увосень дваццатага года Вайтовіч ехаў зноў следам за польскім войскам назад у свой маёнтак, ён цвёрда быў упэўнены, што гэта апошняя яго вандроўка з захаду на ўсход. «На гэты раз будзе створана-такі Польшча ад мора да мора, — разлічваў Вайтовіч, — і я назаўсёды застануся ў бацькавым маёнтку».

Што загінула ўся жывёла, што ўцалела сяк-так толькі пара коней. на якіх вяртаўся адзін, без цівуна, — гэта ні кропелькі не бянтэжыла Вайтовіча. Яму абяцаў знаёмы генерал даць пару дзесяткаў салдат на першы пачатак. 3 такой сілай ён сышча не толькі сваё ад русінавічаўцаў, але забярэ ў іх, што захоча, і наладзіць сваю гаспадарку. Ён цяпер адбудуе Світалаўку, каб усе суседзі пазайздросцілі. Ён не Паланевіч, што спаліў свой маёнтак, а цяпер і прытуліцца не мае дзе.

Не ведаў Вайтовіч, што гэта толькі спакуслівыя мары, не ведаў, што шчасце пачынае здраджваць яму. Пакуль ён дабраўся да сваёй Світалаўкі — паміж Польшчай і Савецкай Расіяй наступіла перамір’е. Часовая граніца адрэзала яго сядзібу, палі і сенажаці бальшавікам.

Вайтовіч даехаў да самай граніцы, доўга глядзеў на Світалаўку і ніяк не мог пагадзіцца з думкай, што нельга трапіць у свае пакоі. Вунь яны, у кудзерцы ліп і каштанаў, рукою падаць, а дайсці нельга.

Хтосьці з суседзяў параіў яму на тым часе з’ездзіць у Варшаву да міністра і прасіць заступніцтва.

— Мяжа яшчэ нетрывалая, мо змены будуць, як пачнуць удакладняць. Калі на тое пойдзе, нашы могуць за панскі маёнтак у другім месцы некалькі вёсак з беднякамі аддаць. Тыя ж з ахвотаю пойдуць пад бальшавікоў, гэта ж іхнія абаронцы. Ці ж не праўду я кажу?

— Праўду, суседзе, — згаджаўся Вайтовіч.

У Варшаве так і паабяцалі яму. Назад Вайтовіч вярнуўся тады з надзеяй — у самы бліжэйшы час пераехаць на бацькаўшчыну. А пакуль што прыйшлося атабарыцца ў Каралінскім фальварку, не хацелася далёка ехаць ад Світалаўкі.

Гаспадары Караліны — маладыя польскія афіцэры — служылі ў войску, а кіраваў гаспадаркай цівун.

Убачыўшы аднойчы на свае вочы, што ставяць пагранічныя слупы на гэты бок маёнтка, Вайтовіч памчаўся ў павет да свайго знаёмага начальніка дэфензівы. Той спакойна выслухаў сябра і засмяяўся:

— Ты верыш у моцнасць гэтай мяжы, калега? Царскі трон не такі быў моцны, і то разбурыўся, а гэтыя слупы — дрэнь, — махнуў ён рукой.— Пакуль жывы наш Пілсудскі, ні адзін паляк не павінен траціць надзеі на ўтварэнне Вялікай Польшчы. Так, так, калега.

Ад сябра Вайтовіч вярнуўся абнадзеяны. Аднак настала пара падумаць, як жыць далей. Калі граніца адсунецца пад Смаленск — невядома, а што рабіць заўтра? Пакуль не было сталай граніцы — тлела вера ў яго сэрцы на зварот у Світалаўку, а цяпер трэба пераходзіць на больш сталае жыццё і спадзявацца, як раіць калега, на лепшае.

Жывучы кватарантам, Вайтовіч добра вывучыў справы фальварка. Не раз думаў, як бы ён вёў гэтую гаспадарку, калі б давялося тут жыць. I калі неўзабаве прыехаў дахаты пагасціць малады афіцэр, Вайтовіч расказаў яму пра цівуновы штучкі.

— А што рабіць? Мы самі ведаем гэта, але выкрыць яго круцельства наездамі не толькі цяжка, ды і немагчыма. Кідаць службу ў войску праз гэты фальварак нам не хочацца. Да таго ж рукі і ў мяне, і ў брата да зямлі не горнуцца, — прызнаўся шчыра афіцэр.

Вайтовічу толькі гэта і трэба было.

— Тады я асмельваюся прапанаваць пану свой план: здаць мне фальварак у арэнду. Можна на год, можна на два, пакуль праясніцца на ўсходзе,— намякнуў ён на змену граніцы і для ўпэўненасці сам спытаў: — Пан таксама верыць, што слупы на маёй зямлі недаўгавечныя?

— Так, пане, веру і спадзяюся, што мы яшчэ будзем баляваць з прыгожымі паннамі ў вашых пакоях.

— Пан ведае маё становішча і ў імя нашай агульнай ідэі згодзіцца даць мне прытулак арандатара. I сэрцы вашы будуць на месцы, — што належыць, паны атрымаюць, — і гаспадарка ў доглядзе. Ваш нябожчык бацька ведаў мяне як добрага гаспадара, і вы самі ў гэтым хутка ўпэўніцеся.

Афіцэру спадабалася Вайтовічава прапанова: гаспадарка будзе ў лепшым доглядзе, ды і плата выходзіла амаль у два разы большая, чым прыбытак, што атрымлівалі яны ад цівуна. Ён напісаў пра ўсё брату, той згадзіўся, і неўзабаве была падпісана ўмова на арэнду.

Вайтовіч перш-на-перш вытурыў цівуна. Той згаджаўся нават застацца звычайным парабкам у Караліне ў надзеі, што арандатар калі-небудзь адмовіцца арандаваць фальварак, і ён зноў стане цівуном, але новы гаспадар і слухаць не захацеў. Пасля ўзяў новых парабкаў, у ліку якіх апынуўся Пятро Галодка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ты не адзін»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ты не адзін» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
Алесь Разанаў - Рэчаіснасць
Алесь Разанаў
Алесь Разанаў - Гліна. Камень. Жалеза.
Алесь Разанаў
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Марціновіч
Канстанцін Бандарук - Адзінае на патрэбу
Канстанцін Бандарук
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Януш Вішнеўскі - Канец адзіноты
Януш Вішнеўскі
Отзывы о книге «Ты не адзін»

Обсуждение, отзывы о книге «Ты не адзін» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x