Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Алесь Адамовіч

Хатынская аповесць

Аб мінулым дзеля будучыні

Алесю Адамовічу споўнілася пятнаццаць гадоў, калі ён стаў падпольшчыкам, a неўзабаве i партызанам. Вайна з фашызмам — агульнанародная справа, i ў ёй удзельнічалі ўсе: мужчыны i жанчыны, старыя i дзеці,— незалежна ад таго, трымалі яны ў руках зброю ці толькі ўпарта супраціўляліся гвалтоўным загадам акупантаў, ішлі ў бой ці толькі кармілі хлебам згаладалых палонных, хавалі з рызыкай для жыцця параненых савецкіх салдат i афіцэраў. Народная, партызанская вайна — гэта калі ваююць i дзеці, гэта калі забіваюць дзяцей на вачах у маці i маці на вачах у дзяцей. Агульны цяжар лёг на плечы кожнага сумленнага чалавека. Алесь, як i яго маці Ганна Мітрафанаўна, яго старэйшы брат Яўген, яго сябры, распачаў сваё змаганне з ворагам задоўга да таго, як наладзілі сувязь з партызанамі. Амаль непрыкметна для сябе яны сталі рабіць усё тое, за што ў нямедкіх загадах абяцалі толькі адно: расстрэл. Сваё падполле, свае «маладыя гвардыі» ў Беларусі былі ў кожным гарадку, пасёлку, вёсцы: людзі проста фізічна адчувалі прысутнасць чужынцаў на роднай зямлі i інстынктыўна супраціўляліся гэтаму бесцырымоннаму ўварванню. Свой гістарычны выбар беларусы як нацыя зрабілі даўно, i ў гады вайны для ix не было пытання, з кім-яны i супраць каго.

Шмат чаго запомнілася Алесю Адамовічу, які ў час вайны быў у тым узросце, калі чалавек уважліва ўзіраецца не толькi ў самаго сябе, але i ў навакольнае, як бы нанава пазнаючы i свет, i знаёмых людзей. Нешта запомнілася мацней, а нешта слабей. Запомнілася, як людзі, якія раней здаваліся ціхімі i рахманымі, здзяйснялі подзвігі i станавіліся героямі. Запомнілася i тое, як «безобразно просто погибали люди» (М. А. Шолахаў), як гарэлі навокал лясной Глушы, што на Бабруйшчыне, вёскі, як перад самым вызваленнем немцы сагналі жыхароў мястэчка ў будынак школы, каб спаліць i ix, але нешта перашкодзіла ім учыніць гэтае злачынства. Свядомасць будучага пісьменніка востра фіксіравала ўсё, што ўражвала ўяўленне, здавалася важным, шматзначным. Вось чаму, калі неўзабаве пасля вайны, у час вучобы ва універсітэце ў Мінску, пачаліся сімптомы «захворвання літаратурай» , А. Адамовічу не трэба было напружваць памяць — 1418 дзён вайны адбіліся ў свядомасці навечна. Вастрыня тагачасных, «ваенных» , пачуццяў i думак унікальная. Аднак гэта не толькі ўласцівасць аднаго чалавека, ад прыроды надзеленага дарам увасабляць свае назіранні ў слове. Чытаючы ўспаміны маці пісьменніка, Ганны Мітрафанаўны Адамовіч, здзіўляешся, як жа падобна ўспрымалі яны, дарослы чалавек i падлетак, як блізка запаміналі тое, што адбывалася. Гэта была ўжо не толькі асабістая, а як бы «сямейная» памяць: уражлівыя падрабязнасці, прозвінхчы, даты, месца дзеяння ўдакладняліся сумесна — маці, старэйшым братам. A былі ж яшчэ i «атрадныя» ўспаміны — гэта калі ветэраны збіраліся разам на традыцыйныя партызанскія сустрэчы. Увесь гэты велізарны матэрыял, вопыт перажытага ў час вайны многімі людзьмі пісьменнік увасобіў у рамане-дылогіі «Вайна пад стрэхамі» i «Сыны ідуць у бой» .

З цягам часу ўся наша літаратура ўсё больш крута паварочвалася да калектыўнай, агульнай, народнай памяці пра вайну, i тады станавілася відавочным, што ўсю праўду пра мінулае ведае толькі народ. A. Адамовіч не мог стаяць убаку: з кожным годам радзелі шэрагі ветэранаў, меншала ўвідавочкі нешматлікая групка тых сведкаў ваекных злачынстваў, якім удалося застацца жывымі ва ўмовах татальнай, да апошняга чалавечка, вайны на акупіраванай ворагам тэрыторыі. А разам з імі ішла ў нябыт унікальная памяць пра мінулае, знікаў на вачах вопыт перажытага, які мае вялікае значэнне для будучых пакаленняў, для справы міру, які нагадваў людзям Зямлі, што такое вайна «ў яе сапраўдным абліччы» (Л. М. Талстой), што такое фашызм, які абраў сваёй зброяй этнацыд i генацыд, гэта значыць пагалоўнае знішчэнне цэлых народаў. У чалавеканенавісніцкіх планах гітлераўцаў называлася лічба сто мільёнаў славян. Што датычыцца беларусаў, то гэты «рахманы» народ, лічылі фашысты, здасца без бою на літасць пераможцаў, не акажа аніякага супраціўлення, а таму з ім можна праводзіць самыя жахлівыя эксперыменты па знішчэнні мірнага насельніцтва, набываць «вопыт» , каб потым прымяніць яго да іншых народаў 25 % беларусаў планавалася анямечыць — тых, хто адпавядаў «арыйскаму тыпу» , большую частку — ліквідаваць, a астатніх ператварыць у маўклівых, пазбаўленых мовы i радзімы робатаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x