• Пожаловаться

Алесь АлесьАдамовіч: Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь АлесьАдамовіч: Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1989, ISBN: 5-340-00582-8, издательство: Мастацкая літаратура, категория: prose_military / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алесь АлесьАдамовіч Хатынская аповесць

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Алесь АлесьАдамовіч: другие книги автора


Кто написал Хатынская аповесць? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
У выніку з агульнай колькасці 9200 беларускіх сёл i вёсак, разбураных i спаленых фашыстамі за гады Вялікай Айчыннай вайны, 4885 было знішчана карнікамі. Поўнасцю, разам з усімі жыхарамі, было знішчана 627, а з часткай насельніцтва — 4258 сёл i вёсак. Загінуў кожны чацвёрты, a ў Віцебскай вобласці — кожны трэці жыхар Беларусі. Беларусы не скарыліся, амаль паўмільённая армія партызан i падлольшчыкаў змагалася з акупантамі. Як гэта ўсё адбывалася? Якія ўрокі мінулага? Людзі прагнуць адказу на гэтыя i многія іншыя пытанні i шукаюць яго ў творах беларускіх пісьменнікаў. А. Адамовіч успрыняў гэта як сацыяльны заказ часу i разам ca сваімі паплечнікамі Я. Брылём i У. Калеснікам аб'ехаў усю Беларусь, каб запісаць страшныя апавяданні сведкаў, людзей «з вогненных вёсак» . У выніку з'явілася дакументальная кніга «Я з вогненнай вёскі…» . У працэсе працы была напісана i «Хатынская аповесць» , якая належыць пяру А. Адамовіча.

Чытаючы ўспаміны Вольгі Андрэеўны Мініч i іншых беларускіх жанчын, гераінь кнігі «Я з вогненнай вёскі…» , міжволі прыгадваеш словы паэта Р. Барадуліна: «Успаміны — неўзарваныя міны» . Многія з пісьменнікаў нават лічылі, што немагчыма ўвасобіць гэты трагічны вопыт з дапамогай вобразнага слова з яго традыцыйным імкненнем да ідэалу i хараства. Трагедыя гэтых людзей мацней за ўсё выявілася ў тым невыносным болю, які непадуладны часу i забыццю. Беларуская ваенная проза нездарма працяглы час пазбягала дакранацца гэтага болю. «Як аб перажытым народа майго расказаць, — чытаем у М. Танка, — калі найбольш трывалыя словы разлічаны толькі на цяжар матыля, а не на ўздых маці асірацелай, на звон пчалы, а не на звон дроту калючага, на майскі гром, а не на гром кананады, на кроплю расы, а не на кроплю крыві, на маўчанне зямлі, а не — попелу» . Была, вядома, i боязь дэфармаваць, апошліць, заідэалізаваць гэты жывы боль людзей, боль цэлага народа, па якім фашызм асабліва моцна i асабліва бязлітасна ўдарыў. Аднак час усведамлення гэтага болю надышоў, i A. Адамовіч прыняў адказнае рашэнне выявіць гэты боль з дапамогай мастацкіх сродкаў. Ён адным з першых адчуў i зразумеў, што сёння, калі чалавецтва падышло да краю прорвы, куды спіхвае яго мілітарызм, жахлівы вопыт беларускіх «вогненных вёсак» набывае ўсеагульнае значэнне, наглядна паказвае, што чакае людзей, калі яны дапусцяць трэцюю сусветную, атамную, вайну. У гэтым сэнс дакументальных заставак з газет, якія паказваюць актуальнасць успамінаў беларускіх людзей пра вайну i яе трагедыі, неабходнасць быць пільнымі. У гэтым сэнс i маналогаў жывых людзей, запісы якіх прыводзіць у тэксце твора аўтар i якія ў шмат разоў узмацняюць сілу ўздзеяння мастадкага апавядання. Лёс галоўнага героя аповесці Флёры Гайшуна, лёс жыхароў вёскі Пераходы, з якімі жорстка расправіліся карнікі,— не выпадковасць, не выключэнне, a выяўленне агульнага лёсу народа, над якім павісла пагроза пагалоўнага знішчэння.

Аўтар назваў сваю аповеець «Хатынскай» , бо сама назва беларускай вёскі, дзе ў 60 я гады быў пабудаваны мемарыяльны комплекс, стала сімвалам трагедыі беларускага народа ў час вайны. Жанр твора таксама адпавядаў задачы пісьменніка апавядаць пра падзею, якая заняла ў гістарычнай памяці беларусаў асаблівае месца. Як вядома, летапісныя аповесці пра Лядовае пабоішча, пра Кулікоўскую бітву таксама апісвалі драматычныя моманты славянскай гісторыі i ў многім засноўваліся на жывых успамінах відавочцаў i ўдзельнікаў. Твор А. Адамовіча складаецца з некалькіх канцэнтрычных кругоў, якія паступова набліжаюць чытача да абпальваючага болю людзей, што нясуць у сваёй душы цяжар успамінаў пра самы жахлівы момант у ix жыцці. Аўтар як бы крок за кронам падводзіць нас да тых фрагментаў агульнай панарамы вайны ў творах савецкай літаратуры, у якіх асабліва ўражліва відаць пачварнасць фашызму i антыгуманнасць вайны. Мусіць, у гэтым сэнс i таго, што галоўным героем аповесці з'яўляецца аслеплы неўзабаве пасля вайны Флёра Гайшун: ён цалкам павернуты ў мінулае, сігналы, якія ідуць у яго мозг з сучаснасці, толькі абуджаюць свядомасць гэтага чалавека, вымушаюць яго яшчэ вастрэй згадваць тое, што адбывалася з ім самім i з яго народам. Як сведчаць апавяданні з «вогненных вёсак» , гэтыя людзі надзіва ярка запомнілі самы страшны міг свайго жыцця, ix памяць амаль не кранулі наступныя напластаванні падзей.

Разам з падлеткам Флёрам Гайшуном чытач назірае, як лютуюць ворагі на яго зямлі, як у душы Флёры вырастае прага помсты i жаданне ісці ў партызаны, як фашысты, даведаўшыся пра гэта, знішчаюць яго маці i малых сястрычак-блізнятак, як у адзін момант сталее герой i як на яго лбе ўзнікае рыса дачаснай даросласці, як ён сам трапляе ў лік тых, каго карнікі збіраюцца спаліць у драўлянай цэркаўцы-свірне… Характар Флёры, паводле слоў аўтара, «несіметрычны» , бо герой бачыць навакольнае своеасабліва, вылучаючы ў ім пераважна трагічнае i цяжкае для асэнсавання. Але ва ўмовах катастрафічнага XX стагоддзя наўрад ці магчымы мастацкі характар, які ўвасабляў бы ў сабе паўнату рэчаіснасці, як гэта было ў літаратурных характарах, створаных класікамі, немагчымы, бо нетыповы, асабліва калі мець на ўвазе перажытае беларусамі. Менавіта таму гэта характар жывы, які заўсёды памятае пра рысу, дзе пачынаецца недазволенае, забароненае, бесчалавечнае. У адрозненне, напрыклад, ад характару партызанскага важака Касача, які спачатку захапляе падлетка, а пазней, пры большым набліжэнні i назіранні, i адштурхоўвае сваёй «жорсткасцю i халоднасцю» ці, як кажа аўтар, «вымаражанасцю» . Каля гэтага чалавека «халодна» не толькі Флёру, аднак i Глашы, якая яго кахае, няўтульна i іншым героям.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.