Рувім Фраерман - Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне

Здесь есть возможность читать онлайн «Рувім Фраерман - Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1975, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Детская проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рувім Фраерман

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне

I

Тонкая лёска была спушчана ў ваду пад тоўсты корань, што варушыўся ад кожнага руху хвалі.

Дзяўчынка лавіла фарэль.

Яна сядзела нерухома на камені, і рака абдавала яе шумам. Вочы яе былі апушчаны. Але позірк іх, стомлены бляскам, што быў рассеяны паўсюды над вадой, не здаваўся пільным. Яна часта адводзіла яго ўбок і глядзела ўдалячынь, туды, дзе круглыя, парослыя лесам горы стаялі над самай ракой.

Паветра было яшчэ светлае, і неба, абмежаванае гарамі, здавалася сярод іх раўнінай, ледзь азоранай захадам.

Але ні гэта паветра, знаёмае ёй з першых дзён жыцця, ні гэтае неба не вабілі яе зараз.

Шырока адкрытымі вачыма сачыла яна за вечна бягучай вадой, сілячыся ўявіць у сваёй фантазіі тыя нязведаныя краіны, куды і адкуль бегла рака. Ёй хацелася пабачыць новыя землі, іншы свет, напрыклад, аўстралійскага сабаку дзінга. Яшчэ ёй хацелася быць пілотам, а таксама яшчэ спяваць. І яна заспявала. Спачатку ціха, потым гучней. У яе быў прыемны голас. Але побач нікога не было. Толькі вадзяны пацук, напалоханы песняй, плюхнуўся ля самага кораня і паплыў у зараслі чароту, валочачы ў нару зялёную чарацінку. Чарацінка была даўгаватая, і пацук дарэмна стараўся, не маючы сілы працягнуць яе праз густую рачную траву.

Дзяўчынка з жалем паглядзела на пацука і замоўкла. Потым паднялася і выцягнула лёску з вады.

Спалоханы ўзмахам яе рукі пацук шмыгнуў у чарот, а цёмная ў плямах фарэль, што да гэтага нерухома стаяла ў светлым струмені, падскочыла і знікла ўглыбіні.

Цяпер дзяўчынка засталася адна. Яна паглядзела на сонца, якое хілілася на захад і кранулася вяршыні яловай гары. І хаця было ўжо даволі позна, дзяўчынка не спяшалася дадому. Яна паволі крутанулася на камені і нетаропка пайшла ўгору па сцежцы, адкуль насустрач ёй па схіле гары спускаўся высокі лес.

Яна смела ступіла ў яго.

Шум вады, бягучай паміж камянёў, застаўся за плячыма, і адкрылася перад ёю цішыня.

У гэтай векавой цішыні раптам пачуўся ёй гук піянерскага горна. Ён прабег па прасецы, дзе, не калышучы галінамі, стаялі старыя піхты, і пратрубіў ёй у вушы, напамінаючы, што трэба спяшацца.

Аднак дзяўчынка не прыбавіла кроку. Абагнуўшы невялікае балотца, дзе раслі жоўтыя саранкі, яна нахілілася і вострым сучком выкапала з зямлі разам з каранямі некалькі кволых кветак. Яна ўжо набрала іх поўныя рукі, калі ззаду пачуліся ціхія крокі і нехта ўголас пазваў яе:

— Таня!

Яна павярнулася. На прасецы, каля высокага мурашніка стаяў нанайскі хлопчык Філька і зваў яе рукой. Яна падышла, прыветна гледзячы яму ў твар.

Побач з Фількам на шырокім пні ўгледзела яна поўны кацялок брусніц. А сам Філька вузкім паляўнічым нажом з якуцкай сталі састругваў кару са свежага бярозавага дубца.

— Хіба ты не чула горна? — спытаў ён. — Чаму ж ты не спяшаешся?

Яна адказала:

— Сёння бацькоўскі дзень. Мая маці прыехаць не зможа — яна працуе ў бальніцы, — у лагеры мяне ніхто не чакае. А чаму ты не спяшаешся? — дадала яна, усміхнуўшыся.

— Сёння бацькоўскі дзень, — паўтарыў ён яе словы, — і да мяне прыехаў са стойбішча бацька, я ішоў правесці яго да яловай сопкі.

— Хіба ты правёў яго? Гэта ж далёка.

— Не, — адказаў з годнасцю Філька. — Навошта мне яго праводзіць, калі ён застаецца начаваць каля ракі паблізу нашага лагера. Я пакупаўся ля Вялікіх камянёў і шукаў цябе. Я чуў, як ты спявала.

Дзяўчынка глянула на яго і засмяялася. І смуглявы Фількаў твар пацямнеў яшчэ болей.

— Калі ты не спяшаешся нікуды, дык пастаім тут. Я пачастую цябе мурашкавым сокам.

— Ты частаваў мяне раніцай сырой рыбай.

— То была рыба, а гэта зусім іншае. Пакаштуй! — сказаў Філька і ўторкнуў бярозавы дубчык у самую сярэдзіну мурашніка.

Схіліўшыся над ім удваіх, яны счакалі трохі, пакуль тонкая акораная галінка не пакрылася ўся мурашкамі. Тады Філька страсянуў іх, стукнуўшы злёгку галінку аб кедр, і паказаў яе Тані. На свежай забалані блішчалі кроплі мурашкавай кіслаты. Хлопчык лізнуў іх і даў пакаштаваць Тані. Яна таксама лізнула і сказала:

— Як смачна. Я вельмі люблю мурашкавы сок.

Яны рушылі далей, і Філька пайшоў з ёю побач, не адстаючы ні на крок.

Яны маўчалі. Таня — таму, што прывыкла думаць патроху аб усім і маўчаць усякі раз, калі ўваходзіла ў гэты маўклівы лес. А Філька таксама не хацеў гаварыць пра такую дробязь, як мурашкавы сок. Зрэшты, гэта быў толькі сок, які яна магла здабываць і сама. Так прайшлі яны ўсю прасеку, не сказаўшы ні слова, і выйшлі на процілеглы схіл гары. І зусім блізка, пад каменнай кручай, ля той самай рэчкі, якая, не знаючы стомы, спяшаецца да мора, убачылі яны свой лагер — прасторныя палаткі, што стаялі на ўзлеску.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x