Рувім Фраерман - Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне

Здесь есть возможность читать онлайн «Рувім Фраерман - Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1975, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Детская проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Таня села на зямлю побач з ім амаль шчаслівая.

На паляне гарэлі кастры, вакол кастроў спявалі дзеці, і доктар хадзіў сярод дзяцей, турбуючыся за іх здароўе.

І Таня здзіўлена думала:

«Сапраўды, хіба гэта не лепш за аўстралійскага сабаку дзінга?»

Чаму ж ёй так хочацца плысці па рацэ, чаму звініць у вушах голас рачных хваль, якія б'юцца аб каменне, і так хочацца перамен у жыцці?

II

Саранкі, якія ўчора Таня выкапала вострым сучком з зямлі, цудоўна захаваліся да раніцы. Яна ахінула іх карані мокрай травой і мохам, загарнула сцябліны ў свежую бяросту і, калі ўзяла кветкі пад паху, а на плечы прыладзіла свой рэчавы мяшок, адразу зрабілася падарожнікам, гатовым у далёкую дарогу.

Змены аказаліся нечакана хуткімі. Лагер вырашылі закрыць, а дзяцей завезці ў горад, бо доктар палічыў, што начная раса вельмі шкодзіць іх здароўю. Што ні кажыце, а была ўжо восень.

І сапраўды, паменела летніх траў, і вось ужо тыдзень, як палаткі раніцай пакрываліся шэранню, а на лісці ў лесе да паўдня віселі кроплі расы, ядавітыя ўсе да адной, як змеі.

Аднак шлях, які чакаў Таню, не быў далёкі. Карацей кажучы, гэта была тая самая дарога, па якой учора праехаў з шумам аўтобус. І хаця яна выбягала з лесу, і ўцякала ў лес, і здавалася новай, сёння на ёй стаяў пыл — крамяністы пыл, які ніяк не маглі суняць нават старыя піхты, што раслі ўздоўж абочын. Яны только адмахваліся ад яго сваімі сінімі лапамі.

Таня добра бачыла гэта, ідучы ззаду ўсіх у залатым вянку з пылу. А побач з ёй ішоў Філька разам са сваім бацькам, і самы апошні — алень. Ён таксама не любіў пылу і галасістых медных труб, у якія кожныя паўгадзіны трубілі лагерныя музыканты, ідучы за вазамі з паклажай. І калі міма праехалі на танках чырвонаармейцы і крыкнулі дзецям «ура», ён так моцна нацягнуў повад, што вырваў яго з рук паляўнічага і знік у лесе разам з уюкам. А якраз там былі самыя дарагія рэчы Фількі і Тані. Аленя давялося шукаць.

Яны ўбачылі яго між тонкіх бярэзін, якія, як і ён, калаціліся ад страху.

Доўга не хацеў алень выходзіць з лесу. І калі нарэшце паляўнічы вывеў яго на дарогу, музыкі ўжо не было чутно і пыл улёгся на тыя ж самыя камяні, з якіх падняўся. І піхты больш не махалі галінамі. Лагер пайшоў далёка наперад.

Менавіта гэтая акалічнасць стала прычынай таго, што калі Таня прыйшла ў горад з палатнянай торбачкай за плячыма, у тапках, падраных аб вострую шчабёнку, то дома ў сябе нікога не застала.

Маці, не дачакаўшыся яе, пайшла на работу ў бальніцу, як хадзіла кожны раз, а старая нянька паласкала на рэчцы бялізну. Вароты былі адчынены.

І Таня ступіла на свой двор.

Ці многа трэба падарожніку? Напіцца халоднай вады, адпачыць на траве, апусціўшы рукі на зямлю. Вось трава пад плотам. Яна патанчэла, яе спалілі ўжо начныя зазімкі, але ўсё ж пад вечар у ёй сакочуць конікі, невядома як трапіўшыя ў горад. А вось і вада. Праўда, яна не бяжыць, не струменіцца. Яна зіму і лета стаіць пасярод двара ў дзежцы, прыкаванай да старых саней.

Таня дастала затычку і дала напіцца кветкам, намачыўшы іх карані, ухутаныя белым мохам. Пасля напілася сама і падышла да дрэў, што раслі ля ганка. Шырокая елка і бяроза з тонкімі галінамі стаялі ціха побач. Елка яшчэ была ладная. Яе ценю хапала на паўдвара і нават болей. Але бяроза! Яна пачала жоўкнуць.

Таня пакратала яе белы ствол, увесь пакрыты нарасцям.

«Што гэта? Няўжо восень?»

І бяроза скінула зморшчаны ліст у яе падстаўленыя далоні.

«Так, так, — сказала сабе Таня, — сапраўды, гэта восень. Аднак касачы пад акном яшчэ стаяць. Можа, і мае саранкі трохі пастаяць. Але дзе ж усё-такі нашы?»

Тут яна пачула ля сябе ціхую мітусню і бурчанне. Гэта старая кошка Казак прывяла сваіх кацянят і загадала ім паскакаць перад Таняй. Пасля прыбегла качка з чарвяком у дзюбцы.

Кацяняты падгадаваліся за лета, і самы маленькі з іх, Арол, цяпер не палохаўся ні чарвякоў, ні качкі.

Затым у брамцы з'явіўся сабака. Быў ён мізэрны ростам, галаваты, і было яму сама мала гадоў дзесяць.

Заўважыўшы Таню, ён стаў у варотах, і ў яго старых слязлівых вачах свяціўся сорам — яму было сорамна, што ён не першы даведаўся пра Танін зварот. Міжвольным рухам яго было пайсці назад, не заўважыўшы Таню. Бываюць і такія выпадкі ў сабачым жыцці. Ён накіраваўся было да вадавозкі, не вільнуўшы нават хвастом. Але ўсім яго хітрыкам прыйшоў канец, як толькі Таня паклікала яго:

— Тыгр!

І адразу сабака падскочыў на кароткіх лапах і кінуўся да Тані, проста ў калені.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x