Рувім Фраерман - Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне

Здесь есть возможность читать онлайн «Рувім Фраерман - Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1975, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Детская проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Таня доўга гладзіла яго галаву з кароткай жорсткай поўсцю, дзе пад скурай намацваліся старэчыя жаўлакі.

Так, усё гэта былі старыя і слабыя істоты, хаця імёны ў іх былі грозныя.

Таня глядзела на сабаку з ласкай.

А падняўшы вочы, убачыла няньку, такую ж старую, з глыбокімі маршчынамі, з поглядам вачэй, пацямнелых ад доўгага жыцця.

Паставіўшы вядро з бялізнай на зямлю, нянька пацалавала Таню і сказала:

— Якая ты чорная стала, не раўнуючы, як твой Філька. А маці вось няма дома. Чакала, чакала, не дачакалася, пайшла на працу. Засталіся мы з табой. Мы заўсёды адны. Хочаш, самавар пастаўлю? Ці пад'ясі чаго? Ужо і не ведаю, чым яны там вас у лагеры кармілі. Нябось ледзьве выплюнеш?

Але Таня не хацела есці.

Яна занесла ў хату сваю торбачку, пахадзіла па ціхіх пакоях, пакратала кнігі на паліцы.

Так, нянька гаварыла праўду. Як часта Таня заставалася адна гаспадыняй свайго часу і жаданняў. І толькі яна адна ведала, як гэтая свабода абрыдала ёй. У яе ні сясцёр, ні братоў. І маці часта не было дома. Грудзі напаўняе пачуццё горкай пяшчоты, ад якога на вачах з'яўляюцца слёзы. Адкуль яно? Можа, гэта пах рук і твару маці, яе вопраткі. альбо гэта яе погляд, памякчэлы ад пастаяннай турботы, якую Таня носіць у сваёй памяці ўсюды і заўсёды?

Раней, бывала, як маці збіралася з дому, Таня плакала, а зараз думала пра яе з бесперастаннай пяшчотай.

Яна не запыталася ў нянькі, ці скора вернецца маці. Яна толькі паглядзела на яе рэчы ў шафе, пасядзела на яе ложку і выйшла ў двор. Трэба было нарэшце неяк прыладзіць кветкі, якія яна выкапала ў лесе на балаціне.

— Але ж на дварэ восень, Таня! — здзівілася нянька. — Якія ж цяпер кветкі?

— Ну, якая ж восень! Глядзі, — адказала Таня.

Восень, як заўсёды, праходзіла над горадам без туману. Навакольныя горы, як і вясной, цямнелі ад хвой, і сонца доўга не схілялася над лясамі, і доўга ў дворыках пад вокнамі цвілі буйныя без паху кветкі.

На самай справе, можа, і саранкі пастаяць яшчэ трохі. А калі пасохнуць, то карані іх захаваюцца ў зямлі.

І Таня шырокім нажом выкапала ў зямлі некалькі ямак на градцы і пасадзіла саранкі.

Тыгр хадзіў паміж градак і абнюхваў іх. А потым падняў сваю вялікую галаву і глянуў угару на плот. Таня таксама паглядзела туды.

На плоце сядзеў Філька. Ён быў босы, у адной майцы, без гальштука, і твар яго гарэў ад хвалявання.

— Таня, — выгукнуў ён, — бяжы хутчэй да нас! Бацька падарыў мне сапраўдных ездавых сабак.

Але Таня не кінула капаць, рукі яе былі чорныя ад зямлі, твар ільсніўся.

— Не можа быць, — адказвала яна, — ты маніш. Калі ён паспеў гэта зрабіць? Мы ж сёння разам прыйшлі ў горад.

— Гэта праўда, — сказаў Філька. — Ён прывёў іх у горад яшчэ тры дні назад і трымаў у гаспадыні ў хляве. Ён падарыў іх мне і кліча, каб ты паглядзела.

Таня ўважліва паглядзела на Фільку.

Зрэшты, гэта магло быць і праўдай. Дораць жа дзецям такія рэчы, пра якія яны мараць. І робяць ім падарункі бацькі, як яна пра гэта чытала.

Яна кінула нож на градку і выйшла за вароты на вуліцу.

Філька жыў праз двор. Яго вароты былі зачынены.

Ён адчыніў іх перад Таняй, і яна ўбачыла сабак.

Побач з сабакамі на зямлі сядзеў Фількаў бацька і курыў. Люлечка яго хрыпела гучна, як і ў лесе ля вогнішча, а твар яго быў прыветны. Алень стаяў, прывязаны да плота. А сабакі ляжалі ўсе разам, з круглымі хвастамі, сапраўдныя лайкі. Не падымаючы вострых пыс, выцягнутых на зямлі, яны па-воўчы глядзелі на Таню.

Паляўнічы засланіў яе ад звяроў.

— Яны злыя, друга, — сказаў ён.

А Філька дадаў:

— Гэта табе не аўстралійскі сабака дзінга.

— Я добра ведаю такіх сабак, — сказала Таня. — Але ж гэта не дзікі сабака дзінга. Калі ласка, запражыце іх.

Паляўнічы быў крыху азадачаны. Запрэгчы сабак улетку? Гэта была такая неразумная забава. Але і сын папрасіў. І паляўнічы вынес з хлява лёгкую нарту і вупраж і падняў сабак на ногі. Забурчаўшы, сабакі падняліся.

А Таня залюбавалася іх прыгожай вупражжу, зробленай з сукна і скуры. Султанчыкі на галовах сабак развяваліся, як белыя мяцёлкі павейніка.

— Які багаты падарунак, — сказала Таня.

Паляўнічы быў рады пахвале сваёй бацькоўскай шчодрасці, хаця выказала яе ўсяго толькі дзяўчынка.

Яны пасядзелі ў нарце, і Таня патрымала каюр — доўгую палку з ясеню, акаваную на канцы жалезам.

Сабакі круціліся, налягаючы на заднія ногі, — збіраліся бегчы, цягнуць нарту па голай зямлі. Паляўнічы даў ім за старанне юколу. Ён дастаў з-за пазухі яшчэ дзве сушаныя рыбкі, дзве маленькія карушкі, зіхоткія на сонцы, працягнуў іх сыну і Тані. Філька пачаў гучна грызці, а Таня адмовілася. Але скончылася тым, што і яна з'ела сваю рыбку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x