Міхась Стральцоў - Адзін лапаць, адзін чунь

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Стральцоў - Адзін лапаць, адзін чунь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адзін лапаць, адзін чунь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адзін лапаць, адзін чунь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін лапаць, адзін чунь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адзін лапаць, адзін чунь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Міхась Стральцоў

Адзін лапаць, адзін чунь

1

...Раптам казытліва стала спіне: над стрэшкай пограба імгліста ўсхапіўся снежны ўзвей, калюча зацерусіў у вочы; потым разам аціхла — чуваць было, як з шаргаценнем спаўзаў па сцяне і ападаў долу вецер. Снежны пыл на вейках і на шчоках раставаў, і рабілася цёпла.

На раскапаным ля пограба сумёце таксама была стрэшка, сутонліва-белая і лёгкая, як аблачынка ці птушынае пяро, і — мройлівая ў сваёй прыцемненай белі. Пазёмка сцішана шоргала па сумёце, празрыста-дымна распаўзаючыся за агародам у полі.

Ён увабраў галаву ў плечы, не зважаючы, што непрыемна-холадна дакранаўся да шчакі зледзянелы матузок ад аблавушкі, і — глядзеў...

Птушкі ляцелі на разлатую Піліпчыкаву лясоўку, пад вецер, і таму зніжаліся над пуняй, але не селі — зноў ляцелі ў поле, робячы круг: вераб'і пырхнулі тугой чародкай, пад імі, ніжэй, ішла сініца, і цяжка, нібы бамбавоз, імкнула следам, ціўкаючы і адстаючы, здурнелая аўсянка.

Ён тады пашкадаваў, што ў яго парвалася рагатка.

Дастаў яе праз дзіравую кішэню з-за падкладкі світы і разглядваў, торгаў за канцы парваную стволку, парваную другі ўжо раз: той, першы раз ён надтачыў адзін яе канец не надта пругкім, затое тоўстым паскам, у брыжыках, бо выразаны пасак быў з процівагаза якраз паўз круглае шкельца. Надтачыў, перацяўшы канцы тонкай меднай драцінкай, а не суровай ніткай, як трэба было зрабіць, і вось драцінка, урэзаўшыся ў гуму, пераела яе. Але навошта цяпер шкадаваць пра гэта: усё адно ў яго ніякіх «боепрыпасаў» для рагаткі няма. Летам назбіраеш колькі хочаш каменьчыкаў, а цяпер хіба што цэглы наб'еш, ды толькі лёгкая яна, пусціш з рагаткі — ажно фурчыць.

У яго азалелі рукі, і ён пачаў хукаць на іх, не хаваючы ў кішэню рагатку,— гума пахла востра, набрынялая пякучым холадам, і зусім па-іншаму, прыглушана-сіратлівым нейкім водарам патыхала ад скураной, пацёртай латкі — «мяшэчка», у якім заціскаў, страляючы, пальцамі каменьчык, а тронак самой рагулькі, выгляджаны даланёй, быў, здавалася, і зусім цёплы, казытаў нос тонкім, нават трохі саладкаватым, такім зразумелым, добрым пахам, што чамусьці ад гэтага балюча сціскалася сэрца.

Над вёскай, у полі была імглістая, зажураная смуга, быў прыхаваны смутак, няўлоўны нейкі і незразумелы, як настрой то сцішанага — і тады светлага,— то шумліва-порсткага, роспачна-вясёлага, нават аж зіхоткага ўваччу і ўсё адно цёмнага ветру. Гэта нельга было выказаць словамі: ён, стоячы пад пограбам, бачыў сябе жаўтлява-светлай саломінкай, вытыркнутай са страхі,— яна трымцела, грала, смуткавала і гарэзіла разам з ветрам; вецер шкуматаў яе, але ўсё адно любіў, і яна любіла яго. і баялася, і не баялася ягонай моцы.

Птушкі зноў ляцелі на Піліпчыкаву лясоўку, зноў, зніжаючыся, рабілі круг: вераб'і лапатліва пырхнулі на дрэва ледзь не ад самай зямлі, толькі аўсянка адстала, цяжка паляцела пад страху Піліпчыкавай пуні. Сініцы з імі ўжо не было.

Ён схаваў у кішэню рагатку, адчуў, што ў яго расслабілася пад шапкай, ссунулася на патыліцу хустка: тужэй завязаў яе пад барадой, глыбей насунуў на галаву шапку. Рукі ён схаваў у рукавы світы: ужо даўнавата стаяў на двары і яму рабілася холадна. Холадна, можа, было яму яшчэ і таму, што з яго нядаўна здзекаваліся, дражніліся з ім на гульбішчы ў Аўдулінай хаце старэйшыя хлопцы, а больш за ўсіх Аўдулін Паўлік. I Іванка плакаў.

Яму яшчэ і цяпер было гаркава і суха ў горле, і калі ён на ўсе грудзі дыхаў, нешта аж хрыпела там і ўсярэдзіне рабілася непрыемна-соладка, нудліва. Адчуваў ён таксама, што нечым цяжкім, мулкім набрынялі ў яго павекі, што пад вачамі ўвесь час была нейкая не такая, як на ўсім твары, нейкая застылая сцюдзёнасць, і яшчэ адчуваў ён, што ў яго напялася на шчоках, як бы патанчэла скура і прыпухлі вусны.

I яго пачыналі ўжо біць дрыжыкі.

2

Ягоным горам, ягонай пакутай і слязьмі быў крывароты Аўдулін Паўлік, ці, па вясковай мянушцы, Цяўлік якому капсулем ад гранаты парвала летась шчаку, якога баяліся не толькі малыя, але і аднагодкі-хлопцы, бо Цяўлік надта любіў разяўляцца на ўсіх, пастыляўся нават з дарослымі, лез на кожнага, як жаба на корч. Быў ён нізкарослы, з высокай грудзінай і нейкі аж зялёны ў твары, якраз бы ягоная маці, і гэтак жа, не выпускаючы з рота, смактаў цыгарку, як яна, і гэтак жа кашляў. Маці ягоную ў вёсцы інакш не называлі, як салдатам, бо і хадзіла, і гаварыла яна па-мужчынску, і па-мужчынску ўпраўлялася з касой і сякерай: узяла і паставіла сама, пасля таго як спалілі немцы, новую хату.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адзін лапаць, адзін чунь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адзін лапаць, адзін чунь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адзін лапаць, адзін чунь»

Обсуждение, отзывы о книге «Адзін лапаць, адзін чунь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x