• Пожаловаться

Міхась Стральцоў: Адзін лапаць, адзін чунь

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Стральцоў: Адзін лапаць, адзін чунь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Адзін лапаць, адзін чунь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адзін лапаць, адзін чунь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Міхась Стральцоў: другие книги автора


Кто написал Адзін лапаць, адзін чунь? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Адзін лапаць, адзін чунь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адзін лапаць, адзін чунь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так вось і падмеўся дзед Трахім сплесці гэты самы другі чунь. Чакай цяпер, калі прынясе.

Ён, Іванка, чакаў-чакаў, ды і чакаць перастаў. Успомніў, што бачыў летам на гарышчы нейкія старыя бацькавы чаравікі, паўсыханыя і пакарабачаныя, аж не разагнуць, з вышмараванымі пабялелымі перадамі, разяўленымі, як шчупакова пашча. Летам тыя чаравікі не трэба былі, а цяпер во добра, што ўспомніў пра іх: дастаў з гарышча, абгарнуў нанач мокрай анучай — яны і памякчэлі, аджылі. Адно нядобра — пачалі адвальвацца ў іх падэшвы. Але ён і на гэта ратунак скора знайшоў: дзе драцінкай падшыў, дзе вяровачкай падвязаў — выбраўся сёння на вуліцу. I заўтра пойдзе, і паслязаўтра: дзед той чунь свой, калі хоча, можа не несці — абыдзецца і так як-небудзь. I маці не будзе асабліва глядзець, парваў ты гэтыя чаравікі ці не парваў,— не яна ж справіла, сам прыдбаў.

I ўсё было сёння так добра ў яго, пакуль гад гэты, Цяўлік, на ім сілу сваю ды злосць паказваць не пачаў, не пачаў насміхацца з яго ды здзекавацца. Гад гэты крывароты! Ён думае, што калі ў карты ўмее гуляць, дык ужо і вялікая цаца. А ён, Іванка, у карты не хоча гуляць, бо дзед сказаў, што дзецям гуляць у карты няможна, і дарослым, сказаў, ад картаў ніякай карысці няма. А дзеда ён слухае, бо дзед самы разумны ў вёсцы: ён яшчэ пры панах, казала маці, як малады быў, дзяцей па хатах вучыў, і яму за гэта муку і бульбу давалі. Дык хіба за тое, што ён, Іванка, у карты гуляць не хоча, яго трэба біць? Ды яшчэ страшыць, што як дзед памрэ, дык і зусім яго, Іванку, са свету зжыве: надта разумнымі хочуць яны быць з дзедам. Страшыў, што дакажа на дзеда за тое, што ён у вайну школьную дошку, на якой крэйдаю пішуць, дамоў узяў, каб вучыць Іванку грамаце. I чаго яму грамата гэта спакою не дае? Злуецца, што ён, Іванка, хоць у школу яшчэ толькі налета пойдзе, а ўмее ўжо чытаць, і пісаць, і рашае ўжо задачы. Цяўлік крычыць, што ён граматных гэтых, вучоных гэтых, каб яго права было, на край бы свету сагнаў: ведае, якія яны,— такія, як іхні былы настаўнік, што ў паліцаях служыў. Расстралялі, гада печанага, партызаны, ён і сам яго, каб далі, з паганай вінтоўкі забіў бы. А што яго не пераводзяць у пяты клас, дык такой бяды,— ён і сам, можа, не хоча: знайшлі дурня ў тым класе нямецкую мову вучыць. Няхай яму лепш язык адсохне, калі ён будзе вучыць яе, гергетаць, як фрыцы паганыя тыя. Яны бацьку забілі і хату спалілі, а ён будзе па-іхняму гергетаць! Кіне вясною школу і ў калгас конюхам пойдзе рабіць.

Хо, знайшоў чым страшыць! Няхай ідзе ў гэтыя свае конюхі, можа, там галаву сабе скруціць хутчэй. Ён, Іванка, па ім плакаць не будзе. Было б чаго!

3

Птушак на Піліпчыкавай лясоўцы ўжо не было: ён не бачыў, куды яны паляцелі і калі. У полі, то набіраючы моцы, то ападаючы, лапатаў і шастаў вецер, неба было сівое, ні хмар на ім, ні прагалін — адна суцэльная, скупа прасветленая смуга. За полем азначаўся шэрай вузкай палоскаю лес — ён быў у нізіне. Калі вецер спадаў, здавалася, што там, у лесе, рабілася ціха і аж да вусцішнасці глуха. Там, здавалася, было нейкае сваё, непадуладнае ветру жыццё.

I сама па сабе была, гібеючы на холадзе, цягнучыся ўгору кашчавымі доўгімі сукамі, высокая, усохлая на адзін ствол Піліпчыкава лясоўка. Нейкая панурая зацятасць адзіноты выдавала ў ёй, нейкае цярплівае і звыклае трыванне перад усім — перад ветрам, перад небам, якое было святлейшым і вышэйшым там, дзе свіціліся вымкнутыя ўгору і застылыя ў тугой нерухомасці голыя шаты, і нават ветру неставала сілы растрывожыць пануры іх спакой, і ён зласліва шумеў і шоргаўся ўнізе, у трывожлівай цёмнай купе вішань і сліў.

Вецер, вецер, вецер... Было холадна. Але ў хату ўсё адно не хацелася ісці. Ён баяўся патрапіць на вочы дзеду: той бы адразу здагадаўся, што ён пакрыўджаны нечым, здагадаўся б, што плакаў, і пачаў бы распытваць, і ён, Іванка, мусіў бы прызнацца ва ўсім, але яму не хацелася гэтага, не хацелася жаліцца дзеду, хоць і не здолеў бы растлумачыць чаму. Можа, нават таму, што ён ужо неяк падсвядома адчуваў: дзед спатрэбіцца яму яшчэ некалі, у больш важных выпадках, і пакідаў гэтую магчымасць на пасля, думаў пра дзеда, як пра самае надзейнае сваё апірышча і як пра абаронцу.

Маці ён таксама бачыць не хацеў. Можна было б паціху прашмыгнуць на печ і стаіцца там, думаючы сваё. Але ён ведаў: гэта і будзе самае падазронае для яе, яна адразу здагадаецца, што нешта з ім не так, што недзе ён ці не правініўся ў чым, і пачне наперад, агулам, наракаць на яго і гразіцца не пускаць больш з хаты, а потым ужо неяк незаўважна пачне шкадаваць сябе і клясці сваю долю. I гэта будзе горш за ўсё.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адзін лапаць, адзін чунь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адзін лапаць, адзін чунь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
Мікалай Міклуха-Маклай: Адзін сярод дзікуноў
Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
Міхась Стральцоў: Загадка Багдановіча
Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
Отзывы о книге «Адзін лапаць, адзін чунь»

Обсуждение, отзывы о книге «Адзін лапаць, адзін чунь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.