• Пожаловаться

Міхась Стральцоў: Адзін лапаць, адзін чунь

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Стральцоў: Адзін лапаць, адзін чунь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Адзін лапаць, адзін чунь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адзін лапаць, адзін чунь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Міхась Стральцоў: другие книги автора


Кто написал Адзін лапаць, адзін чунь? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Адзін лапаць, адзін чунь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адзін лапаць, адзін чунь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цяўлік яшчэ да вайны хадзіў у чацвёрты клас і зноў пайшоў у чацвёрты, калі пазалетась адкрылася школа. У пяты яго летась не перавялі, пакінулі на другі год — і, можа, таму гэты Цяўлік быў цяпер заўсёды такі злосны, і, можа, таму не рос. Дзе ты ўжо вырасцеш там, калі злосці поўныя косці. Гэта дзед так аднойчы пра яго сказаў.

I навошта было сёння ісці да гэтага Цяўліка? Ён бы і не пайшоў, можа, каб хоць які занятак прымеў сабе на вуліцы, каб хоць хто з таварышаў паказаўся на вочы яму, а то сядзелі, мусіць, сабе ціха па хатах ды грэліся на печы. Ды і што ім было рабіць на той вуліцы: за мінулую ноч столькі ўсюды панасыпала снегу, што і кроку ў бок ад дарогі нельга ступіць, не тое што праехаць, начапіўшы канёк на нагу, з канца ў канец усю вёску. Хлопцам добра, ім можна і на печы пасядзець, яны і так на вуліцы кожны дзень, а яму гэтая печ апрыкрала ўжо горш за ўсё: сядзі ды сядзі, бо стапталіся лапці, а новых няма. Каб была ў дзеда пянька, даўно б яму чуні ўжо сплёў. Ён і плесці быў пачаў, ды аборак толькі на адзін чунь хапіла. Дзед сказаў пацярпець, бо прыдумае што-небудзь, не можа быць, каб нельга было што-небудзь прыдумаць. Дзед нават засмяяўся і весела так сказаў: «Адзін лапаць, другі — чунь, хоць ты дома не начуй» — і нават нагой прытупнуў, нібы ў скокі пусціцца хацеў, але потым адразу пачаў нечага сварыцца на маці і спахмурнеў. А нядаўна прыходзіў бацькаў дзед (ён жыве на другім канцы вёскі), даведаўся, што ў Іванкі аднаго чуня няма, і ўсё божкаў ды божкаў, стоячы ў парозе. А матчын дзед, і бабуля, і сама маці ўпрошвалі яго хоць трохі пасядзець ля стала на лаве, але ён адгаворваўся: не было яму часу, казаў,— гэта ён заўсёды так, заўсёды яму часу няма. Яму толькі ў Ганны, дачкі сваёй, ёсць час сядзець. I Трахіміха яго адтуль не вылазіць, усё па загароддзю, па сценцы прыцемкамі ходзіць туды, усё нешта ў кашолцы носіць. Маці кажа, што яны да вайны ў гэтага дзеда жылі, а як пайшоў бацька на вайну, перабраліся да дзеда Міхалкі. I ён, Іванка, ужо тады нібыта быў, калі ў таго дзеда жылі, толькі нічога во не помніць. Маці кажа, што яны ніколі ўжо не пойдуць да дзеда Трахіма жыць, бо забілі на вайне бацьку,— каму яны трэба цяпер там. Трахімісе і тады, пры бацьку, не ўладзіць было, а цяпер яна ім і зусім чужая. Яна і дзеда Трахіма падбівае супраць іх. Як пенсію далі за бацьку, дык пасылала дзеда судзіцца, каб палавіну пенсіі сабе забраў. Дзед і паслухаўся б, можа, каб Ганна іхняя не заступілася за маці. Трахіміха баіцца цёткі Ганны.

Дзед Трахім усё стаяў у парозе, божкаў. Угакаў усё. «Столькі снегу наваліла — уга! Гэта ж вялікдзень будзе позні, да самай радаўніцы снег будзе ляжаць. У Ганны вунь гурбу ўровень з хатай намяло — уга! — пяклуецца, бедная, рады не можа даць. А ў хаце халадзіна, хоць ты ваўкоў ганяй... Выпшыкаецца з печы дух за дзень, а нанач паленне сырое на под пакідае — дык дзе ж ты бачыў, каб падсохла, нават не правяне нізвання... А ў вас во Цёпла, бачу,— уга! Сват во, чаму ж не, аблету назапасіў з восені... Яно ж каб і ў самога сіла была... Халера на яе, якая ўжо тут сіла... Каб жа маладзейшы быў — уга!»

А дзед Міхалка на тое казаў, што і ў яго ўжо сілы няма. Скажа і змоўкне. А дзед Трахім усё гаворыць. Дзед Міхалка проста так на нядужасць жаліўся, каб не маўчаць. Не любіць дзед жаліцца, не тое што дзед Трахім якому заўсёды здаецца, што ва ўсіх усё лепш, чым у яго. Маці кажа, што ён знарок нагаворвае так на сябе, благога вока ды чужой зайздрасці баіцца. Дзед, кажа маці, лепей як хто ў вёсцы жыве.

Калі адыходзіў, дзед паклікаў яго, Іванку, да сябе. «Дык ідзі ж сюды, ідзі, суччын кот. Чаго ты баішся? Ты ж вунь увелькі з дзеда вырас — уга!» I гладзіў Іванку па галаве. А потым пачаў шкадаваць, што гасцінца не ўзяў. «Гэта ж так яно выйшла, што выпадкам зайшоў. Гэта ж не збіраўся зусім. Ганна прасіла, каб прыйшоў авечку паглядзець: не есць авечка ні ў знак, зарэзаць давядзецца, а-ёй! Цяпер авечак адно гора дзяржаць. Каб не аўчынка, дык ці яе дзяржаў бы — уга! Сышла на нецькі авечка ўся. Нудзіцца, божачка мой, як чалавек. I ўсё мэкае, а есці — не есць. Каб жа знаццё, дык бы з восені прыгнёў. А цяпер што з яе? Ну, аўчынка, аўчынка будзе, як тэй казаў, а больш што — уга!»

Дзед, мусіць, ужо забыўся пра той свой гасцінец. «Дык ты нас, кот, з бабай адведай калі. Надумайся і прыбяжы». Але ён, Іванка, не такі дурны, каб абяцаць. Быццам дзед не ведае, што ў яго няма чаго на ногі абуць, быццам не гаварылі пры ім пра гэты самы чунь. I таму ён маўчаў, нішкам адхінаючы ад дзедавай рукі галаву, і тут пачала ўжо гаварыць маці. «Дык далёка ж, тата, да вас,— сказала яна,— ды і ён во цэлымі днямі ў хаце сядзіць. Няхай сядзіць, няма чаго тарнавацца на вуліцы. Стаптаў во ўсё — няхай і сядзіць. Яму хоць вечнае дай, усё пратрэ ды падзярэ, на ім яно — як гарыць. Вазьму во яшчэ ды і закіну куды гэты чунь!» Гэта яна знарок так гаварыла, Іванка ведаў,— не хацела, каб яго хто шкадаваў. «Ну навошта ты так на дзіцёнка,— пачаў бараніць Іванку дзед.— Ці не ёсць гэта ў мяне — дай бог памяць, каб не салгаць,— ці не закінулася дзе ў мяне трохі пяньковага вярхоўя? Трэба будзе пашукаць. Я канапель, халера на іх, той год мала сеяў, з імі ж важдацца — не дай бог. Старая мяне і за тэя, што пасеяў, закляла, затукала — уга! Ты ўжо мне, сват Міхалка, мерку дай з чуня зняіь, а я пагляджу...»

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адзін лапаць, адзін чунь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адзін лапаць, адзін чунь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
Мікалай Міклуха-Маклай: Адзін сярод дзікуноў
Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
Міхась Стральцоў: Загадка Багдановіча
Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
Отзывы о книге «Адзін лапаць, адзін чунь»

Обсуждение, отзывы о книге «Адзін лапаць, адзін чунь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.