• Пожаловаться

Міхась Стральцоў: Адзін лапаць, адзін чунь

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Стральцоў: Адзін лапаць, адзін чунь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Адзін лапаць, адзін чунь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адзін лапаць, адзін чунь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Міхась Стральцоў: другие книги автора


Кто написал Адзін лапаць, адзін чунь? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Адзін лапаць, адзін чунь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адзін лапаць, адзін чунь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хто ж ён такі, гэты цяперашні чалавек?

«Ты пазнаеш меня?» — спытаў чалавек у Іванкі, трымаючы шапку ў руцэ і трохі павярнуўшы ўбок галаву, як бы прыслухоўваўся да нечага. «Дзядзечка, я не ведаю вас»,— ледзь не заплакаў Іванка. «Не трэба мне гаварыць — дзядзечка,— сказаў чалавек.— Я — гэта ты, Іванка. Толькі я дарослы, а ты малы. Багаты я, мусіць буду, калі ты не пазнаў мяне». Дзіўна ўсё гэта было чуць Іванку, і ён не ведаў, што адказаць. «Во, глядзі,— сказаў чалавек,— пазнаеш? — і выцягнуў з кішэні самаробны наган, той, што нядаўна адабраў у Іванкі дзед.— Бачыш, твой наган, праўда? Толькі што ж гэта ты так няўдала зрабіў яго? Ствол з дзядоўніку. Ды яшчэ аўтаматны патрон загнаў. Стрэліш — разнясе... Напомні мне заўтра, я табе з жалезнай трубкі ствол зраблю...» — «Ты будзеш і заўтра?» — спытаў Іванка. «Я буду цяпер заўсёды з табой».—«А чаму раней не сказаў мне, дзе наган дзед хаваў?» — «Дык мяне ж не было тут,— як бы здзівіўся чалавек.— Я на вайне быў, я ваяваў. Бацьку забілі, дык я помсціў за яго. Я многа фрыцаў пабіў. Потым мяне як шандарахнула ў левую нагу! Яшчэ і цяпер баліць. Ну, скажы, праўда баліць?» Дзіўна, чаму ён так пытае ў Іванкі. Але і праўда: прыслухаўся Іванка—левая нага і яму баліць. Што за праява? I толькі цяпер заўважыў Іванка, што правая нага ў дзіўнага гэтага чалавека абута ў бацінак, а левая босая, тоўстая ў ступні, як набрынялая ўся. «Гэта я бацінак скінуў, каб ямчэй ісці,— сказаў чалавек.— Мне далёка было ісці. Я ў шпіталі ляжаў. Я зарок сабе яшчэ перад тым даў: калі жывы астануся, дамоў пехатой пайду... Скажы мне,— страпянуўся ён раптам,— у каго б я мог урэзак здабыць?» — I пранікліва глянуў на Іванку, утаропіўся позіркам і маўчаў, і нейкі сум быў у ягоных вачах і як бы шкадаванне, што Іванка, можа, не ведае, у каго і дзе той урэзак. «Дык жа, дык жа ў Валодзькі цётчынага,— ледзь варочае языком Іванка,— урэзак быў... Цётка казала, што закінула яго некуды, ды ты ёй не вер. Закапала дзе-небудзь, каб не знайшлі. Валодзька ў хаце з цэлага патрона стрэліў, цётку напужаў. Я ведаю, я ў іх быў. Аж шыбіна дзынкнула, мне вушы залажыла, яй-бо. А цётка як збялее ўся ды як закрычыць. Кінулася да Валодзькі, думала, што і нежывы ўжо. А ён, як дурны, стаіць, урэзак з рук не выпускае...» — «Ну добра, хопіць,— рашуча сказаў чалавек,— вядзі мяне да Валодзькі».— «Дык што ж гэта? Дык што... цяпер? — нібы збаяўся нечага Іванка.— А ты сабе... ты сабе лепш вінтоўку знайдзі. Вінтоўка... лепш, я ведаю. Вінтоўка...» — «Ты баішся? Баішся? — Чалавек узяў яго за руку.— Дык адразу скажы. Мне не трэба вінтоўка, мне трэба паганае ружжо, урэзак. Я пайду Цяўліка забіваць. Ты паможаш мне? Ты толькі не бойся, хадзем. Я там, ля лесу, ужо і яму выкапаў. Чуеш, як пахне зямля?» Ён павярнуўся і стаў тварам да лесу і нечага нават рукі падняў, як бы запрашаючы слухаць. I тады Іванка пачуў... Верашчаў, крычаў, екатаў, прасіўся недзе Цяўлік. «Ой, мамачка!» — крычаў. Вецер аднекуль нахапіўся і далёка разносіў той плач. «Не хачу! Не хачу! — закрычаў тады Іванка.— Не чапайце яго, не трэба яго чапаць! Ен дурны яшчэ, нічога не разумее. Яго ў пяты клас не перавялі, і таму ён злы». Чалавек тады раптам павярнуўся да Іванкі і зарагатаў. Яшчэ большы ўзняўся вецер, холадам і страхам працінаў Іванку, аж сэрца як не выскоквала з грудзей. А Цяўлік усё плакаў недзе, і вецер насіў па полі, шкуматаў яго плач...

Іванка прачнуўся.

Ён не адразу ўцяміў, што тое страшнае, што адбылося з ім, быў усяго толькі сон. Цела ягонае ныла.

Было сцюдзёна ў спіну і ў шыю. Калі ён паспрабаваў павярнуць галаву, нешта аж хруснула ў патыліцы, і потым стала горача ўваччу. Левая нага пад ім здранцвела, было страшна нават падумаць, каб устаць.

На вышках увачавідкі пашарэла. Вецер гуў у коміне, не сціхаў. Іванка прыслухаўся. З гуменца ўсё яшчэ чулася: шах! шах! шах! Колькі ж ён спаў?

4

— Дзед,— сказаў Іванка,— ну аддай мне наган. Ты чуеш, дзедка, га?

У гуменца з двара заляталі сняжынкі. Было тут зацішна, але холадна: сцюдзёнасцю тхала ад настылага току, скразнякі гулялі пад страхой. Але дзед такі добра ўпарыўся. Выцертая аблавушка з завязанымі наверсе матузамі з'ехала яму на патыліцу: у дзеда ўзмакрэла і аж пабялела лысіна. Ля дзеда расла, абступаючы яго з усіх бакоў, ладнаватая ўжо куча сечкі. Дзед стаяў на каленях, пад ім паслана была на ток салома.

— Дзед,— сказаў Іванка.— Ну, дзедка... Чаму ты маўчыш?

— Глядзітка, узмакрэў я саўсім,— сказаў дзед, глыбока ўздыхнуўшы і апусціўшы рукі. Глядзеў нечага наўкол сябе, хакаў усё ды пакрэктваў: — Спярша, слухай сюды, як стаў на калені, ток, што той бубен, быў, аж гудзеў. Як ад жалязякі якой халернай, ад яго стынню нясло. А цяпер во, нібы ў лазні пабыў... Узяў бы ты ды дзеду памог...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адзін лапаць, адзін чунь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адзін лапаць, адзін чунь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
Мікалай Міклуха-Маклай: Адзін сярод дзікуноў
Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
Міхась Стральцоў: Загадка Багдановіча
Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
Отзывы о книге «Адзін лапаць, адзін чунь»

Обсуждение, отзывы о книге «Адзін лапаць, адзін чунь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.