• Пожаловаться

Міхась Стральцоў: Адзін лапаць, адзін чунь

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Стральцоў: Адзін лапаць, адзін чунь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Адзін лапаць, адзін чунь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адзін лапаць, адзін чунь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Міхась Стральцоў: другие книги автора


Кто написал Адзін лапаць, адзін чунь? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Адзін лапаць, адзін чунь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адзін лапаць, адзін чунь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I ён баяўся гэтага.

Ён падумаў, што лепш за ўсё яму пакуль схавацца ў пограбе.

Як гэта ён не падумаў адразу! Так сцішна, цёпла было тут, у цемені,— колькі ні ўзірайся, колькі ні напружвай зрок, усё адно нічога не ўбачыш. Але ён ведае і так, дзе тут высыпае кожнай раніцы маці на жалязку вуголле: там і прысесці на кукішні можна і рукі над вуголлем пагрэць. I ён ступіў асцярожна да сцяны, прыгнуўшыся, выставіўшы наперад рукі, і адчуў тварам, рукамі, як на яго шчыкотна-ласкава павеяў цёплы дух, як востра запахла попелам і адначасна халаднавата-сырой зямлёй, пракуранымі сухімі сценамі. Ён прывыкаў да ўсяго гэтага, асцярожна ладкуючыся ля жалязкі з вуголлем, якое яшчэ недзе тлела, мусіць, бо інакш адкуль бы ішоў гэты рэдкаваты струменісты дух. Было глуха і цёмна, але пахі былі ўзнагародай за ўсё. Пахла бульба ў засеку, капуста ў бочцы, пахлі буракі, сваім пахам і яшчэ нейкім другім — падсохлай на іх зямлёй. I яму здавалася нават, што ён чуе, як пахне пад столлю павуцінне.

Яму адсюль мроіліся пахі, і спачатку было прыемна распазнаваць іх, было прыемна ад няўтольнай, прагнай, аж да пранізлівасці, яснаты ў галаве, ад ненатужнай лёгкасці ва ўсім целе. Але неўпрыкмет гэта перайшло ў нейкую другую, нудлівую і ўладную прагу — хацелася есці.

Цяпер яму пахла ўжо чутней за ўсё паранай бульбай, той, што засталася ад раніцы і стаяла ў печы за засланкай у чыгунку,— падсохлая бульба, з падсмяглай аж да чырвані скуркай, такая духмяная, калі расціснуць яе, і цёплая. Пахла яму і каржом, таксама падсохлым, у жаўтлявых іскрынках прасяных шароек зверху і з прыліплым спадыспаду попелам,— ах, які гэта смак, калі адламаць сабе адно з тых «акенцаў», на якія дзеляць корж перад тым як саджаюць яго на лапаце ў печ!

Ён запусціў руку ў падраную кішэню світы і шчопцем грэбаў там за падкладкай, спадзеючыся хоць што-кольвек знайсці на падман голаду: хоць крошку каржа ці хлеба, хоць пшанічнае ці жытняе зернетка. I хлебную крошку ён знайшоў, сухую і гаркавую, як паспытаў на зуб, і аж дзве пшанічыны на астачу: рассмакаваўся і захацелася больш. Сама была пара прыдумаць нешта яшчэ, і на памяць паслухмяна ўсплыло гарышча з гронкамі мерзлай рабіны, падвешанай да шастка, у падсуседдзе да венікаў, з матчынымі журавінамі, насыпанымі на стары задубелы жакецік, і як успомніў пра гэта, не схацелася ўжо сядзець у пограбе. З асцярогаю прачыніў дзверы: ці не бачыць хто? — і скоранька выкаціўся на двор, а потым ужо знарок паволі, нібы забаўляючыся, ляскаў доўгім ключом у дзірцы, пракручанай у вушаку,— замыкаў дзверы на засаўку. Аставалася самае страшнае, нікім не ўбачаным, зайсці ў сенцы і па драбіне ціха, каб не нарабіць грукату, залезці на вышкі.

Усё абышлося добра, здаецца, і гэты раз. Цяпер ужо такой турботы: дапаўзці да шастка за комінам; ён гэта зробіць так, што ніхто не ўчуе ў хаце, што ніводная пясчынка не прасыплецца праз столь.

Вось і дапоўз, вось і можна перадыхнуць — уга! Яму нават смешна стала, што нечакана падумаў, як дзед Трахім. «Во брахун, во лёгенькі Савачка: падмеўся чунь сплесці, а не нясе». Так сказала пра дзеда маці. I гэта таксама смешна было. Іванку замроіўся, замільгаўся перад вачамі, не то дзед Трахім, не то матчын лёгенькі Савачка: захаканы, з белай бародкай, у белых сподніках, шыбуе подбегам, аж ногі зыбаюцца ў каленях, і нечага ўсё азіраецца. Можа, сабакі гоняцца за ім? «Во, халера на іх! Уга!» Сапраўды было смешна.

Ён спахапіўся на думцы, што яму пацяплела. Бач ты, адагрэўся, мусіць-такі, у пограбе, ды і тут зацішна, а ля коміна дык і цёпла зусім: добра цяпер, зімою, паляць у печы. Ён набраў сабе ў жменю журавін, адшчыкнуў рабінавую гронку: сядзеў, прыхінуўшыся плячамі да коміна, і паволі, жмурачыся, спрабаваў на зуб, качаў у роце гаркава-кіслыя, сцюдзёныя ягады. Скора яму надакучыла гэта, ды і ў горле перасела і нешта ўжо балюча казытала там. Ён назнарок сцішыўся: можа, пачуе, што робіцца ў хаце. Аднастайна гуло ў коміне, торкаўся знадворку ў шчыток вецер, а там, у хаце, было ціха, як бы павымерла ўсё, і ён быў забыўся чакаць і слухаць, як у хаце раптам бразнула клямка — зачыніліся дзверы, зарыпела прамерзлая падлога ў сенцах і нехта выйшаў на двор. Ён здагадаўся: дзед. Ну і няхай сабе, ён не баяўся дзеда. Снег рыпеў ужо на двары, было чуваць, як дзед біў нагой па мерзлай ражцы, у якой запарвалі карове сечку з мякінай: абсыпалася ў ражку і звонка шастала наледзь, з віскам аддзіралася днішча ад зляжалага пад ёй, намерзлага снегу. Іванку не трэба было глядзець, што рабіў дзед, яму пра ўсё расказвалі гукі. Рыпелі вароты ў пуні, дзед нешта гаварыў да каровы, вішчаў і рохкаў парсюк, зноў рыпелі вароты, потым чуваць было, як дзед пералазіў цераз агароджу за гуменца з токам — прыбудоўкі да пуні. Во зноў рыпяць вароты, во нешта стала не чуваць ужо дзеда, а потым — шах! шах! шах! — дзед гатаваў карове сечку.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адзін лапаць, адзін чунь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адзін лапаць, адзін чунь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
Мікалай Міклуха-Маклай: Адзін сярод дзікуноў
Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
Міхась Стральцоў: Загадка Багдановіча
Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
Отзывы о книге «Адзін лапаць, адзін чунь»

Обсуждение, отзывы о книге «Адзін лапаць, адзін чунь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.