• Пожаловаться

Міхась Стральцоў: Адзін лапаць, адзін чунь

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Стральцоў: Адзін лапаць, адзін чунь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Адзін лапаць, адзін чунь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адзін лапаць, адзін чунь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Міхась Стральцоў: другие книги автора


Кто написал Адзін лапаць, адзін чунь? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Адзін лапаць, адзін чунь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адзін лапаць, адзін чунь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Несур'ёзна, канечне, кажа ўсё гэта дзед. Во і сам усміхаецца на тое. Дзед хітруе, проста не хоча яму, Іванку, нічога пра наган казаць.

— Ва ўсіх дык і тое, і тое ёсць. Толькі ў мяне нічога няма. Адна рагатка, можа,— ды і тая парвалася. Ну, хочаш, дзед, паглядзі... У цябе, дзед, нават дратвы няма, каб звязаць парваную стволку.

— Ну, гэта ты ўжо шэльму строіш, унучак. Ой, шэльму! У бабы суровую нітку папрасі. Хіба не дасць? А што дратва? Вунь смалы вазьмі, нітку насмыч — будзе табе дратва... Ай, шэльма ты, шэльма,— і дзед ківаў галавой, усміхаўся.

— А чуні ў мяне ёсць? Скажы, дзед, ёсць? Ну, скажы!

— Будуць табе і чуні, ты толькі пачакай. Пацярпі. Бог, унучак, цярпеў і нам цярпець вялеў. Вось паглядзіш: убачу я дзеда Трахіма і спытаю ў яго... Ну, можа, не спытаю зразу, а так скажу: «Добрага здароўечка табе, сват. Як жывеш? Унучак наш перадае табе паклон». А дзед Трахім спытае: «А як ён там, унучак мой?» — «Грэх пра яго, сват, што-небудзь кепскае сказаць. I бабу, і дзеда слухае, і матку ўважае. Да цябе з бабай у госцейкі збіраецца. Во які наш унучак!» — «Ай-яй! — скажа дзед.— Гэта ж і праўда такі харошы хлапечык — уга! Не так жа сабе я чунь яму падмеўся сплесці! Уга! Ты так і перадай яму, сват, што не хлушу, спляту!» Во як, Іванка, будзе, усё добра будзе, паглядзіш.

— Ты выдумляеш, дзед. Усё ў цябе добра ды добра... добра ды добра ўсё.

— Слухай ты сюды, якую я табе ціка-а-вую гісторыю раскажу. Прадзед твой, Ігнат, бацька мой, нябожчык, любіў яе часта расказваць. Жыў-быў, слухай сюды, адзін чалавек, не то дзіваком лічыўся, не то святым. Слова хоць каму благога не скажа, не накрычыць, не папракне. Дрэнна чалавек зробіць, ён у душы пашкадуе, галавой паківае, скажа толькі: ой-я-яй! Бы на дзіця неразумнае паглядзіць. I чалавеку таму тады совісна. Вось як было. А ў жыцці, унучак, усяляк бывае. Бывае, што з такога чалавека смяяцца стануць: які ж ты, такі-сякі, добры, калі нястрашны? Аж не. Такі ўжо быў той чалавек дабрэнны, што не смяяўся, не знушчаўся з яго ніхто. I былі ў яго, значыцца, тры сыны. Харошых дзяцей яму бог даў. Але ж дужа дзівіліся і яны: чаму такі бацька? Што яны ні зробяць, усё яму добра. Благое не замеціць, а на добрае пакажа ды і пахваліць яшчэ. Вось і надумалі сыны: што б ім такое зрабіць, каб бацька раззлаваўся, каб на іх сярдзіты стаў. Не ад злосці, слухай сюды, надумалі яны так. Надта ўжо ім цікава было праверыць свайго бацьку. А дзела на сенакосе было. Пасцягалі яны сена ў копы, да вечара яшчэ часу шмат засталося: што рабіць? Старэйшы і кажа: «Давайце капу падпалім, паглядзім, што наш бацька будзе рабіць». Падпалілі, сталі і як бы грэюцца. Тут і бацька падышоў. I што б ты думаў, ён зрабіў? Стаў да іх, рукі грэе, а сам прыгаворвае: «На сонцы цёпла, цёпла, а пры капе яшчэ цяплей!» — і засмяяўся дзед, лагодненька так засмяяўся, як бы сам сабе. Як бы забыўся, што пры ім сядзеў Іванка. Барада ў дзеда рыжая, ну, не зусім рыжая, а так сабе. I мяккая. Гэта ведае Іванка. Надта клычыцца дзедава барада, як ён хлебныя крошкі з яе выбірае. Дзед во і цяпер, як смяяўся, нечага хапаўся за бараду. Губы ў яго сталі белыя, і ён ціхенька калаціўся ўвесь. Адвярнуўся во нечага, сцішыўся нечага дзед. «А можа, ён плача?» — падумаў Іванка. Шапку вунь зняў, выцірае рукавом лысіну. Галава ў дзеда зусім голая, а шыя ўся пасечана баразёнкамі.

— I ветру, бач, няма, а залезла нешта ў вочы. Тут глядзі ды глядзі,— нібы апраўдваўся дзед.

Ён павярнуўся да Іванкі, плюскаў вачамі, павекі ў яго былі чырвоныя, а вочы аж белыя — памутнелі ў дзеда вочы. I жаль працяў Іванкава сэрца, падумаў ён, што нядужы ўжо дзед.

— Дзедка, хопіць табе ўжо. Бач, колькі нарэзаў! А то дай я табе памагу.

— Трапляецца, кажаш, і рачку малому злавіць рыбку скарэй, як старому,— павесялеўшы, зірнуў на Іванку дзед.— А не, унучак. Стары, што малы. I малы, што стары. Дос мне ўжо. Нарэзаў аж у запас. Добра, што саломка хоць ёсць. Выведзем на вясну кароўку. Пераб'ёмся неяк. А вунь як калгаснай скацінцы да вясны дацярпець?.. Калгасная не калгасная — чым яна вінавата, усё адно шкада. Яшчэ на каляды ездзілі па дварах, сена ў гаспадароў прасілі. Хто даваў, а хто б і даў, ды ў самога няма. Вось як! Звядзецца ўся скацінка, будуць ваўкі косці гладаць... Кароўнік раскрылі, салому скармілі. Салома тая — званне адно. На ёй зялёны мох парос, у руках рассыпаецца — гніль. Карова зялёныя лапкі лепей, чым тую салому, есць. Свіціцца ў кароўніку ўся страха. Ляжа карова — бакі прымярзаюць.

— Дзед, а няхай бы ўзялі кароў у двары, няхай бы перазімавалі...

— Э, унучак, каб жа ўзялі, ды каб жа далі. Узяць — возьмеш, а карміць чым будзеш? А другі разважае так: вазьму, а што мне з гэтага будзе? Малака не дасць: запусцілася, якое ўжо там малако. Сена страўлю, а хто яго мне верне?.. Працадні запішуць? А што мне будзе на тыя працадні? Сена? Ды сена і ў калгасе няма. Ды і начальства не дазволіць, каб кароў ці коней разабралі. Пабаіцца, каб людзі не падумалі, што калгасы будуць распускаць. Калі людзей не пабаіцца, дык таго начальства, што над ім, што вышэй.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адзін лапаць, адзін чунь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адзін лапаць, адзін чунь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
Мікалай Міклуха-Маклай: Адзін сярод дзікуноў
Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
Міхась Стральцоў: Загадка Багдановіча
Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
Отзывы о книге «Адзін лапаць, адзін чунь»

Обсуждение, отзывы о книге «Адзін лапаць, адзін чунь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.