• Пожаловаться

Міхась Стральцоў: Адзін лапаць, адзін чунь

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Стральцоў: Адзін лапаць, адзін чунь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Адзін лапаць, адзін чунь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адзін лапаць, адзін чунь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Міхась Стральцоў: другие книги автора


Кто написал Адзін лапаць, адзін чунь? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Адзін лапаць, адзін чунь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адзін лапаць, адзін чунь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дзед, а старшыня,— таксама начальства?

— Начальства, унучак. Нам з табой заўсёды начальства.

Іванка як бы ўзрадаваўся нечаму і засмяяўся.

— Дзед,— сказаў ён,— дык і ты б начальствам, каб захацеў, мог быць. Памятаеш, як цябе старшынёй хацелі паставіць, як цябе на сход выклікалі і ты не хацеў ісці, а пайшоў?..

— Не магу я, унучак, начальствам быць. Гады не тыя, ды і які з мяне начальнік... Я сам сабе начальнік благі. А над людзьмі дык і зусім няма ў мяне хацення стаяць. Не магу я пастыляцца з людзьмі.

— Маці казала, што ты добры, што на табе людзі, як захочуць, так і паедуць, вінаватым зробяць, і ты будзеш вінаваты.

— I праўда, унучак. Хто з нас не вінаваты перад богам і перад людзьмі?

— Чаго ты, дзед, усё кажаш: бог ды бог. Не хачу я, каб ты казаў пра бога. I маці таксама не любіць, калі ты ўспамінаеш яго.

— Ну, добра, унучак. Не буду, унучак, бог з табой.

— Во, зноў, дзед. Усё ты — бог...

Дзед нічога не адказаў, адно зірнуў на Іванку. Дзіўна неяк, здалося Іванку, зірнуў. Бездапаможна, разгублена, а потым чамусьці вочы заплюшчыў: павекі ў дзеда дрыжалі, як быццам балюча дзеду было, як быццам перасільваў ён, стаіўшы дыханне, гэты боль.

— Дзед,— сказаў Іванка,— гэта я так пра бога... «Чаму я так шкадую яго? — думаў дзед,— У мяне ўсё нутро аж сыходзіць болем. Ці трэба так, ці памагу я так малому? Што чакае яго? Божа, ці трэба мне так яго шкадаваць?»

Вечарэла ўжо, сутоньвалася на дварэ. Хмурнела ў гуменцы, вецер хадзіў пад страхою цішэй і цямней. I пацяплела быццам. Дзед, стоячы на каленях, грэбаў рукамі каля сябе, зграбаў да кучы рассунутую па таку сечку.

— Іванка, вазьмі, унучак, у кашы мех. Насып да палавіны мякінай. Рэзкай потым дасыплем, у сенцы занясём. Каб пад рукамі было, каб не хадзіць.

— От даўно б так, дзед. Цяпер я табе памагу. Насыпалі мех, абціснулі яго рукамі і каленямі.

— Зараз мы яго — гуп! — сказаў дзед,— і панясём.

— Дзед,— сказаў Іванка,— аддай мне наган. Во, ісцінны бог, я страляць з яго не буду. Мне трубачкі шкада. Не той, што з дзядоўніку, а той, жалезнай, дзе ходзіць баёк... Аддай, дзед.

— Не ведаю я, Іванка, што з табой і рабіць...

— А ты не рабі, ты дай...

— Хто яго ведае, куды яго дзеў? Ты думаеш, мне ў галаве...

— Не мані, дзед. Я ведаю: ты схаваў.

—. А што, калі нам вунь там, дзе снапы зложаны, ля сцяны паглядзець?

— Ой, чаму я не здагадаўся! Дзед!.. Паглядзеў, пашукаў Іванка рукамі: ёсць! «Ох, малое, што дурное. Але ж і я дурны...»

— Дай-ка сюды, я патрон выму. Дай мне гэтую рагазу.

Што ён умее, гэты дзед? Туды-сюды рукой торкаецца, не, сасмаргнуў-такі гумку з байка. Ну, правільна, трубку жалезную цяпер трэба на сябе падаць, нічога, што яна перацята другой гумкай. Гумку не трэба чапаць, трубка і так пойдзе.

Дзіўнае нешта рабілася з дзедам, і не разумеў сябе дзед. Стараўся зірнуць на ўсё староннім вокам і не мог. Адчуваў, што не так нешта, не трэба было яму гэты наган Іванку даваць, але ж во душы паслабку даў, разжальбіўся, бач ты. I хацеў, і не мог зірнуць на сябе староннім вокам дзед, і пакутліва было яму ад гэтага.

— Ай, рабі ўжо сам,— зусім разгубіўся ён.

Іванка выняў зубамі патрон, абцёр яго далонню.

— На, бяры, калі шкада табе, дзед.

«Ох, стары, што малы. Што галава, то й розум». I што ты тут зробіш: узяў патрон дзед.

5

«Божа, не пакінь мяне без помачы,— думаў дзед.— Нешта здарылася са мной. У мяне падбілася душа. У мяне не стала душы — засталося адно шкадаванне. Мне ўсіх шкада, жальба сціскае мне сэрца, і мне хочацца плакаць. Так, мусіць, нелыа. Адкуль у мяне гэта? Ці, можа, я нядобра жыў? Ці гэта ты завеш так да сябе, і, можа, гэта знак мне твой? Скажы. Не, не думай, я не баюся смерці. Скажы мне толькі — я ведаць хачу, я прашу цябе: скажы мне, колькі трэба мець чалавеку дабраты ў сэрцы? Я доўга жыў, я стараўся шанаваць закон твой. Але скажы мне, якая табой паложана мера дабру? Я доўга жыў, я бачыў, як дабро спараджала зло і як зло спараджала дабро. Ці трэба так, божа? Чаму ты не зробіш так, каб адно дабро спараджала дабро? Грэшнікаў ты не адлучаеш ад сябе, але дзе ты шануеш дабрачыннасць больш: на зямлі ці на небе? Я доўга жыў, і я не ведаю, як жыць. Даруй мне, божа...

Я нічога не прашу ў цябе. Судзі, як хочаш, мяне, я ўсё прыму. Прашу цябе за ўнука. Ён сірата, ты ведаеш, і не зрабі так, каб ён быў сіратою і між людзей. У яго добрая душа, ты ведаеш гэта. Пашлі выпрабаванні яму па сіле. Не зрабі так, каб надламалася яго душа пад цяжарам дабра, але не зрабі і так, каб душа яго стала зласлівай. Палажы яму тую меру, якую не палажыў ты мне.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адзін лапаць, адзін чунь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адзін лапаць, адзін чунь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
Мікалай Міклуха-Маклай: Адзін сярод дзікуноў
Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
Міхась Стральцоў: Загадка Багдановіча
Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
Отзывы о книге «Адзін лапаць, адзін чунь»

Обсуждение, отзывы о книге «Адзін лапаць, адзін чунь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.