• Пожаловаться

Міхась Стральцоў: Адзін лапаць, адзін чунь

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Стральцоў: Адзін лапаць, адзін чунь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Адзін лапаць, адзін чунь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адзін лапаць, адзін чунь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Міхась Стральцоў: другие книги автора


Кто написал Адзін лапаць, адзін чунь? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Адзін лапаць, адзін чунь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адзін лапаць, адзін чунь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Во так бы раз, другі, дык і наўчылі б,— сказала ўжо нават неяк абыякава маці. Яна зноў ужо важдалася ў парозе з чыгункамі ды вёдрамі, плёхала вадой, потым пачала выціраць анучай падлогу. Узяла на рукі вялікі чыгун з бульбай, асцярожна несла яго да камінка, ад стаўляючы ад грудзей. Абышла дзеда Трахіма (той убачыў, занепакоіўся, адсунуўся разам з услончыкам), прымерылася і гупнула чыгун на трыногу. Падгарнула да чыгуна галавешак.

— Падкінь яшчэ паленцаў, Іванка, няхай гарыць,— сказаў дзед Міхалка. I да дзеда Трахіма: — Я ж тады на лузе разам з мужчынамі быў, калі туды Цяўліка гэтага немцы прывезлі. Дзівам ды з божай помаччу ўратаваўся я...

— Дзед, а я бачыў, як немцы іхнюю хату палілі,— гукнуў Іванка да дзеда Міхалкі.

— Лепш бы не бачыць гэтага, суччын кот,— сказаў дзед Трахім.— А ўсё праз розум дзіцячы малы, усё праз дурасць. I як яго пацягнула тую вінтоўку нямецкую браць! Хлапечыка гэтага, Аўдулінага. I тыя ж немцы неяк забыліся. Выцягнулі грузавік з гразі і паехалі. А вінтоўку пакінулі ляжаць... Потым вярнуліся ж, бач. А таго Цяўліка,— божачка, што галава то й розум,— як бы азяліў хто: вінтоўку на печ зацягнуў, укрыў посцілкаю. I як яны, немцы, дакапаліся, хто і ў каго... Расказвалі, гергечуць, едуць. I машына ўжо легкавая з імі, і афіцэр...

— Яшчэ добра, што толькі адну Петрачкову хату спалілі,— сказала маці.— Асцерагаліся яны яшчэ тады паліць, на пачатку вайны. Цімохава хата з Петрачковай амаль упрытык. Дык немцы на Цімохавай страсе пасталі, паліваюць яе нечым, не пускаюць на яе агонь... А як Петрачыха бедная, Аўдуля, кідалася, галасіла. Бабы абступілі яе, трымаюць пад рукі... А як Цяўліка гэтага пасадзілі ў машыну ды сказалі, што на луг павязуць, каб паказаў, дзе бацька ды ўсе нашы мужчыны, зайшлося сэрца ў мяне. Немцы ўсё гергечуць: парцізан ды парцізан. Ну, думаю, будзе і нам бяда: там жа на лузе тата...

— Нічагусенькі ж мы не ведалі тады,— лаўчэй пачаў усаджвацца на калодцы дзед Міхалка. «Можа, трохі разгаворыцца дзед,— падумаў Іванка.— А то ўсё нечага маўчыць сёння ды маўчыць».— Якраз абед быў. Мужчыны ля будак паселі. Я ўправіўся неяк раней і пайшоў да азерца міскі мыць. Колькі там часу прайшло, не ведаю, толькі чую: машына фурчыць. Мужчыны нашы, чую, загаманілі, а потым пацішэла ў іх там. Пахаваліся, думаю. Ды дзе там пахаваліся! Разгубіліся яны... А я, калі ўжо машына да табара пад'ехала і немцы пачалі гергетаць, калі крык там узняўся,— шуснуў я ў ваду, пад лазовы куст забіўся, рукою за сук трымаюся, каб не захлынуцца, гляджу...

— Гэта ж усіх і ўзялі іх там,— заключыў дзед Трахім.— А я ж перад тым з лугу паехаў.

— Даніла Талялюй з Цімохам Кундылам уратаваліся,— сказаў дзед Міхалка.— У Дубкі на той час па брэдзень пайшлі, пабоўтацца ў канаве хацелі.

Пачала закіпаць на трынозе бульба, гонячы шумавінне цераз край і заліваючы агонь. Іванка адкаціў ад чыгунка галавешкі — яны сіпелі, тхнулі на хату дымам і горкай парай. Падышла з лыжкай маці, сабрала з бульбы шумавінне. Пакаштавала вар з лыжкі — ці даволі паклала солі, патупала да стала.

— Заседзеўся я ў вас, уга! — занепакоіўся дзед Трахім.— Трэба, мусіць, і мне ўжо на вячэру.

«Так і не прынёс чунь,— з жалем, з гнятлівай роспаччу ў сэрцы падумаў Іванка.— Чаго было прыходзіць тады?»

— Не, не, сват, пачакай,— устаў з калодкі дзед Міхалка.— Павячэраем з намі. Так не адпушчу. Павінен ты яшчэ маёй кіслушкі пакаштаваць. Выціснуў нядаўна трохі я. Да Маланніных шасцін.

— Дык гэта ўжо шэсць тыдняў будзе, як памерла?

— У наступны будзе чацвер.

— Царствія ёй нябеснае,— перахрысціўся дзед Трахім.— Во, забыў я саўсім. Іванка, суччын кот, паглядзі, што я табе прынёс. Каб ты не думаў, што дзед твой узвей-вецер: падмецца — падмеўся, а не зрабіў...

Дзед павярнуўся і пайшоў да парога, дзе стаяла кашолка.

— Чунь! Чунь! Дзед прынёс чунь! — закрычаў Іванка, пазіраючы шчаслівымі, пакруглелымі вачамі то на дзеда Міхалку, то на маці.

— А божачка, мусіць, і праўда,— не то спалохалася, не то здзівілася маці.

Дзед Трахім, прысеўшы ў парозе на кукішкі, развязваў кашолку.

7

Ад высыпанай на ручнік бульбы густа і высока, аж пад столь, ішла пара. Тут жа, на ручніку, жаўтлявым мяккім каптурком ляжалі і тоўчаныя каноплі: мачаць бульбу. У шызую алюмініевую не надта вырабленую міску наліта была сыракваша. Яшчэ такая ж міска стаяла з агуркамі. Дзед Міхалка, стоячы перад сталом, абчышчаў цыбуліну. На камінку сквірчэла патэльня: трохі пакарабачаных, сасмяглых скварак, трохі затаўкі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адзін лапаць, адзін чунь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адзін лапаць, адзін чунь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
Мікалай Міклуха-Маклай: Адзін сярод дзікуноў
Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
Міхась Стральцоў: Загадка Багдановіча
Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
Отзывы о книге «Адзін лапаць, адзін чунь»

Обсуждение, отзывы о книге «Адзін лапаць, адзін чунь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.