• Пожаловаться

Міхась Стральцоў: Адзін лапаць, адзін чунь

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Стральцоў: Адзін лапаць, адзін чунь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Адзін лапаць, адзін чунь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адзін лапаць, адзін чунь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Міхась Стральцоў: другие книги автора


Кто написал Адзін лапаць, адзін чунь? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Адзін лапаць, адзін чунь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адзін лапаць, адзін чунь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Авой! Здароў быў, сват. Прылёг я пад вечар троху. Пагода такая, што толькі і ляжаць...

Дзед Трахім устаў з услона: яны здароўкаліся. Было як бы не па сабе дзеду Міхалку: ён плюскаў вачамі, касавурыўся, глядзеў нечага сабе то на плячо, то на грудзі. «Засмуціўся, мусіць, што дзед Трахім яго на ложку застаў»,— і тут здагадаўся Іванка.

— Ага, ты праўду, сват, кажаш,— загаварыў, адразу нечага ўзрадаваўшыся, дзед Трахім.— Круціла, халера, цэлы дзень. Але цяпер во ці не ўляжацца за ноч. Аціхае як быццам. Будзе мароз... Сядай во, сват, да мяне.

— Сядзі, сядзі, а я на калодку сяду. Мне так звычней... А ты чаму гэта не распранаешся, сват? Іванка! Памажы распрануцца дзеду... Распраніся, сват, у хаце цёпла.

— Цёпла дык цёпла, уга! Ды я не забаўлюся... Гэта ж у Ганны быў. Дамоў бегчы трэба. Старая не ўправіцца без мяне. Затукае, закляне, як запазнюся... Гэта ўжо т-а-ак...

— Распраніся, сват, распраніся,— казаў дзед Міхалка.— Пасядзі... Столькі бачымся...

— Хе-хе-хе! Дык гэта ўжо так! — зноў павесялеў і аж падскочыў на ўслончыку, заўсміхаўся дзед Трахім. Пагладзіў абедзвюма рукамі шчокі, пагладзіў бараду. Выпнуўся неяк увесь, задраў галаву. Твар у дзеда гладкі, чырвоны, галава з кароткімі сівымі валасамі сядзіць стырчком. Зубы ў дзеда белыя, частыя, як часнок. А смяецца коратка і дробненька так.

— Ну дык памажы тады ўжо, Іванка, памажы,— кажа дзед Трахім.— Памажы, суччын кот,— і ўстае, распранае суконную світу, аддае Іванку разам з шапкай.

Пад світай у дзеда суконная кашуля, суконнікі штаны, на нагах — валёнкі.

«Багаты гэты дзед,— думае Іванка, несучы світку і шапку, каб палажыць на куфар.— Дзіва што такі чырвоны ды крэпкі»,— і шкада яму робіцца дзеда Міхалку. Няма ў таго світы — носіць дзед ватоўку. Кашуля ў дзеда палатняная, падчорненая ў выварцы з талакнянніку. Штаны-ватнікі залаплены на каленях. Абувае дзед старыя, аж чорныя ўжо, чуні.

Іванка кладзе на куфар світку і шапку, ідзе да дзеда Міхалкі і туліцца галавой да яго. Дзед Міхалка ўгнуўся на нізкай калодцы каля дзвярэй сваёй бакоўкі, пазірае на печ, дзе спіць бабуля. Дзеду Трахіму бабулі не відно: ён сядзіць на ўслоне з другога боку камінка, ля саменькага агню. Круціць галавой, жмурыць вочы ды выцягвае шыю — грэецца.

«Ці прынёс ён мне чунь?» — карціць ведаць Іванку.

— Іду гэта я,— пачынае расказваць дзед Трахім,— бачу, з лазні Івана Мядзвёдкава дым ідзе. Няўжо субота сёння, думаю, няўжо я так затлуміўся, што не ведаю, які дзень? Іваніха нешта скоранька ад лазні бяжыць, клопатна так, спяшаецца. «Чаго б гэта,— думаю,— яна?» Гляджу, Іван з лазні выбег: «Варка! Варка!» — крычыць. Спынілася тая ды трушком назад. Сталі каля лазні, як бы ў змове якой, Іван нешта скоранька гаворыць ёй, рукамі паказвае...

— Няйначай, з сельсавета нехта прыехаў, а гэтыя ўжо зацягнулі да сябе. У лазні паляць... Во падкалоднікі ўжо, во супараты людскія... Во каб ім... — загаварыла раптам, усё больш і больш злуючыся, маці.— I як гэта зямля такіх на сабе носіць?

— Дык гэта ты праўду кажаш, уга! — узрадаваўся дзед Трахім.

— Заганяў ён бабу сваю, гэты Іван. Трэба ж, каб жанчына так мужыка баялася... — як бы сам сабе разважыў дзед Міхалка.

— Во шкарад! Во хітрун! Як гэта ніхто не дакажа на яго? Людзі ваявалі, а ён адседжваўся, крыкун гэты, тарбахват... Служыў і нашым і вашым. I тады яму было добра, і цяпер. Ён — і стараста, ён і партызанам парсючкоў рэзаў... Тых, што ў людзей нарабаваў. Валёнкі ды вязёнкі немцам збіраў. Не так немцам, як сабе. Агледзела я аднойчы. У Грышчыхі, маці ягонай, свае вязёнкі на руках убачыла. Што ж я, не пазнаю сваё? «Як вам, цётка, цёпла ў маіх вязёнках?» — кажу. Заплюскала вачамі, галавой заныкала: «Што ты кажаш, таечка, мае вязёнкі гэта, мае». I ходу ад мяне. У-у, зладзюгі! I добра ім, яны чыстыя, іх не зачапі. Чаму гэта мужчыны нашы маўчаць? Хаця якія гэта мужчыны! — грэбліва скрывілася маці.— Ацалелі ад вайны і рады. Да спадніц прыбіліся. Хто ў брыгадзіры точыцца, хто ў леспрамгас. «Мы ваявалі, мы заслужоныя, нам выгоды давай!» А мы тут не ваявалі? Мы тут мёд елі, піва пілі? Ты, Мядзвёдак пракляты, ты мёд еў, ты людскія слёзы піў,— каб ты ўдовінай слязой папярхнуўся!

Маці прыклала руку да вачэй, заплакала.

— Мама! Мама! Не плач! — закрычаў, спалохаўшыся, Іванка.

— Усяго ў вайну было,— не то асуджаючы маці, не то спачуваючы ёй, сказаў дзед Міхалка.

— Ой, і кепскі ён чалавек, гэты Іван, уга,— ужо не радуючыся, а ўздыхаючы, загаварыў дзед Трахім.— Летась луг дзялілі — ён у камісію ўбіўся. Дзялілі па дварах, па парадку, каб крыўдна не было. Дзялілі, дзялілі — даходзіць да яго чарга. Якраз ля Ананнявай лазні, ля рэчкі, да выгана бліжэй, яму паласа прыпадае. Ну, канечне, там лубяк. Кароў на пашу гоняць — абавязкова каторая ўскочыць. З пашы гоняць — зноў не без таго. Тут ужо як ні пільнуй. Закруціўся Іван, як вуж. «Мне,— кажа,— з пляменнікам маім, з Васілём, у адным месцы дайце. А тут няхай другому каму. Мне пляменніку ўсё адно касіць трэба памагаць. Касу накляпаць ці асадзіць, ды і перавезці сена трэба памагчы. Які ж ён яшчэ гаспадар?» Бач, як загаварыў! А за ім, па чарзе, ішоў Аўдулін Цяўлік. Дзіця ж горкае, як і Васіль той, таксама. Такі ж гаспадар. Але ж і зацяты ён. Малы, малы, але хлопец порсткі. Упёрся, хоць кол на галаве чашы. Во ўжо малайчына хлапечык! Тут і Аўдуля аднекуль прыбегла. Як закрычыць, як загалосіць. Мужчыны каторыя пачалі на Івана наракаць. Адступіўся...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адзін лапаць, адзін чунь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адзін лапаць, адзін чунь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
Мікалай Міклуха-Маклай: Адзін сярод дзікуноў
Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
Міхась Стральцоў: Загадка Багдановіча
Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
Отзывы о книге «Адзін лапаць, адзін чунь»

Обсуждение, отзывы о книге «Адзін лапаць, адзін чунь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.