• Пожаловаться

Міхась Стральцоў: Адзін лапаць, адзін чунь

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Стральцоў: Адзін лапаць, адзін чунь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Адзін лапаць, адзін чунь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адзін лапаць, адзін чунь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Міхась Стральцоў: другие книги автора


Кто написал Адзін лапаць, адзін чунь? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Адзін лапаць, адзін чунь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адзін лапаць, адзін чунь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я баюся дабра, але я не вінаваты ў гэтым. Не за сябе я баюся, за ўнука.

Супакой сэрца дачцэ маёй: яна шмат за вайну перажыла, стала зласлівым яе сэрца. Пашлі добрага чалавека ёй, пашлі ўнуку майму бацьку. Дай яшчэ пажыць маёй старой — не будзе табе шкоды ад гэтага, божа...

Амінь!»

6

Мяцеліца аціхала. Вецер слабеў: яшчэ ўскідваўся час ад часу, паволі, як бы нехаця набіраючы сілу, але потым раптоўна ападаў, супакойна веючы на дарогу снежным пылам. Смутлівай беллю свіціліся на вуліцы вярхі гурбаў. Нягледзячы на скон дня, на дварэ ўвачавідкі святлела. Смуга над полем празрысцела, танчэла,— зменлівая і неазначальная для вока смуга.

На захадзе, высока ў небе, не могучы прабіцца праз шчыльную роўнядзь хмар, часамі ўсё яшчэ млела трывожлівае ў сваёй залацістасці панурае святло. Але чарната ўжо глушэла і залягала над лесам.

Супакойная і ціхамірная стаяла цяпер Піліпчыкава лясоўка.

Ішоў вечар.

Абабіўшы ў сенцах ад снегу ногі, зайшоў тым часам у хату да дзеда Міхалкі дзед Трахім.

Вось як убачыў гэта Іванка.

У хаце весела гарэў на камінку агонь, кідаючы мітусліва-гарачае святло на сцены, на руды стол з драўлянаю сальніцаю, на светлую і, здавалася адсюль, ад камінка, цёплую лаву, на мокрыя ад хаты шыбіны акна, то цёмна-глыбокія, калі на іх падаў цень, то чырвона-імглістыя, калі ў іх адбіваліся языкі полымя. Вада была разліта на падлозе, і ў ёй таксама скакаў агонь. Дзынкала маці вядром, наліваючы ваду ў чыгун, дзе празрыста бялела зверху толькі што начышчаная бульба. Зноў дзынкала дужка аб вядро — мокра і ядрана, маці ставіла вядро на ўслон: чуваць было, як на дне вядра пачынала пялёхаць вада. Ціха было ў хаце. Дзед ляжаў на ложку ў бакоўцы, зрэдку суха і коратка кашляў, бабуля спала на печы. Адзін Іванка сядзеў ля камінка, блізка падставіўшы твар сухому, гарачаму цяплу. Яму добра-такі пякло ў шчокі, аж неяк туманна рабілася ў вачах: ён адхінаў тады галаву, і было прыемна адчуваць, як доўга яшчэ гарачыня казытала, калола твар, як роўна разлівалася па шчоках,— паветра лёгкім токам аблягала твар, і ад гэтага неяк прыемна яснілася ў галаве — было добра.

Калі ляснула клямка ў сенцах, калі нехта пачаў дзугаць перад дзвярамі нагамі, абтрасаючы з іх снег, Іванку нават і ў галаву не прыйшло, што гэта мог быць дзед Трахім.

Перш чым убачыць дзеда, Іванка ўбачыў, як у дзверы прасунулася кашолка, і ён не пазнаў бы адразу яе, звычайную кашолку, такую, як і ў іх, каб не была завязана яна зверху добра знаёмай махрыстай цёмнай хусткай: так заўжды хадзілі да цёткі Ганны і сама Трахіміха і дзед Трахім.

Дзед, нічога яшчэ не кажучы, затупаў у парозе, зачыняючы пасля сябе дзверы, потым павярнуўся і неяк выпрастаўся адразу, пацішэў. Вельмі сур'ёзны з твару, нават урачысты стаў дзед. Правёў па барадзе рукой: ён, бачыў Іванка, хацеў глядзець прама, але вочы ягоныя бегалі — дзеду, можа, нязвычна было пасля вуліцы глядзець на святло.

— Ну, дык добры вечар у хату вам,— аддыхваючыся, сказаў дзед. Маці разагнулася пасярод хаты, мокрай рукой паправіла валасы, потым апусціла рукі і неяк збянтэжана, палахліва глядзела на дзеда.

— Як у вас цёпла тут — уга! — жвава, мусіць, каб апярэдзіць маці, выгукнуў дзед.— Вечар добры табе, Праскута,— сказаў ён цішэй і зняў з галавы шапку.— А дзе ж гэта сват Міхалка?

Дзед Трахім паставіў у парозе кашолку.

— Дык што ж гэта я... Праходзьце сюды во, да стала,— не вельмі каб увішным голасам сказала маці і зноў падняла да твару руку, паправіла валасы.— Тата! — гукнула потым моцна, на ўсю хату.— Уставай ужо, паглядзі, хто прыйшоў...

— А ты тут грэешся — уга! Ну, добры вечар табе, суччын кот,— нібы толькі цяпер убачыў Іванку, памкнуўся да камінка дзед Трахім. Уціснуў у сваю шурпатую руку Іванкаву вялую далонь, а другою, таксама шурпатай і цвёрдай, пагладзіў на галаве ў Іванкі стрыжакі.— Уга, вялікі вырас, суччын кот. Дай во пагрэцца і дзеду.

Маці ўзяла ад стала ўслон, паставіла перад камінком, схадзіла ў парог па анучу і колькі разоў шмарганула ёй па ўслончыку.

— Хо! Такой бядьі, уга! — сказаў дзед.— Ды не клапаціся ты ўжо, Праскутка,— лагодна і задаволена казаў ён, нібы не заўважаючы ўтупленага позірку Іванкавай маці. «Злуецца маці,— думаў Іванка.— Бацькаву пенсію не можа дзеду дараваць».

Дзед Трахім адсунуў трохі ад камінка ўслончык, паазіраўся і сеў. Шапку паклаў сабе на калені.

Цікава, прынёс ён Іванку чунь ці не?

У бакоўцы закрактаў ложак: уставаў дзед Міхалка. Уздыхнула на печы, але не азвалася бабуля. У хаце стала ціха. Маці зноў пачала брынчэць вёдрамі. З бакоўкі выйшаў дзед Міхалка, круціў галавой, жмурачыся на святло.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адзін лапаць, адзін чунь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адзін лапаць, адзін чунь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
Мікалай Міклуха-Маклай: Адзін сярод дзікуноў
Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
Міхась Стральцоў: Загадка Багдановіча
Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
Отзывы о книге «Адзін лапаць, адзін чунь»

Обсуждение, отзывы о книге «Адзін лапаць, адзін чунь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.