Алесь Бадак - Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Бадак - Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць Алеся Бадака «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца» прысвечана праблеме няпростых адносін паміж старшакласнікам і маладой настаўніцай, якая, у выніку, прывяла да трагедыі. У творы дзве сюжэтныя лініі, аб’яднаныя тэмай першага кахання: адна з іх пераносіць чытача ў школу пачатку 80-х гадоў ХХ стагоддзя, другая разгортваецца на фоне сённяшняга дня.

Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Алесь Бадак

Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца

Аповесць

Я збіраю шарыкавыя аўтаручкі.

Чалавеку, які ніколі не збіраў аўтаручак, — а такіх сярод нас пераважная большасць, — мой занятак хутчэй за ўсё падасца звычайным дзівацтвам, але сапраўдныя калекцыянеры мяне зразумеюць.

Дарэчы, гэта вельмі важна: знайсці свой аб’ект пакланення. Вядомы беларускі гісторык і археолаг Тэадор Нарбут, той самы, які адшукаў у Старым Быхаве адну з першых хронік XVІ стагоддзя, ведаў: нават толькі што выкапаныя старажытныя манеты бываюць халодныя і — значна радзей — цёплыя, і калі менавіта цёплую манету прыціснуць да цела, то неўзабаве на ім можна будзе ўбачыць адбітак таго, што было на самой манеце.

А мой добры знаёмы, Уладзімір Ліхадзедаў, які мае найбагацейшую на Беларусі калекцыю старадаўніх паштовак з выявамі беларускіх гарадоў і мястэчкаў, перакананы, што калі доўга глядзець на іх, то час, застылы на паштоўках, можна прымусіць зрушыцца з месца.

Але калі ў вашай далоні старажытная манета вам не здаецца нашмат цяжэйшай, чым ёсць на самай справе, і вашым пальцам не робіцца холадна, калі яны дакранаюцца да старой паштоўкі з выявай заснежанага Полацка альбо Менска, то вам лепш збіраць нешта іншае, ці ўвогуле нічога не збіраць — у свеце шмат цікавых заняткаў і без гэтага.

Я ж збіраю шарыкавыя аўтаручкі.

Я пісьменнік, і даўно зразумеў, што кожнаму твору патрэбна свая, асобная, скажам так, прылада працы. Часам даводзіцца перабраць добры тузін аўтаручак, каб нарэшце знайсці патрэбную, якую пры пісьме зусім не адчуваеш, быццам яна — частка тваёй рукі.

Я пішу марудна, шмат крэслю, але пасля таго, як тэкст з’яўляецца ў друку, больш ужо не ўношу ў яго ніводнай праўкі. А каб усё ж не з’яўлялася спакусы нешта ў ім паправіць, я праводжу — як правіла, гэта адбываецца на лецішчы — творчае ахвярапрынашэнне: спальваю аўтаручку на спецыяльна разведзеным для гэтай мэты вогнішчы. Таму мая калекцыя ўвесь час абнаўляецца.

Праўда, ёсць адна аўтаручка, якая захоўваецца ў мяне ўжо дваццаць гадоў, і якой я цяпер пішу гэтыя радкі. Мне дасталася яна яшчэ ў 1985 годзе ад маёй школьнай настаўніцы Таццяны Антонаўны Высоцкай, Танечкі, як мы яе ўсе за вочы называлі, у якую я, васьмікласнік, быў закаханы.

— На, пішы маёй, — сказала яна, калі мая спісалася, і дадала з іроніяй, спецыяльна для ўсяго класа: — Што гэта за паэт, у якога няма чым пісаць?!

— Я разлічваю на сваю памяць, — буркнуў я і адчуў, што чырванею. Мне ўвогуле не падабалася, калі мяне называлі паэтам — няхай сабе гэтым часам хацелі і пахваліць. А пачуць такое ад яе, ды яшчэ з іроніяй…

— Ну і дарэмна разлічваеш. Інакш па біялогіі ў цябе былі б лепшыя адзнакі.

— Відаць, вам з ім трэба вечарам праводзіць дадатковыя заняткі, — хіхікнуў у мяне за спінай Валік Пранчук.

— Я сама ведаю, што мне трэба, а што не, — сурова сказала яна. — Усё, цішыня, запісваем дамашняе заданне!

Пасля таго, як празвінеў званок, я падышоў да яе і працягнуў аўтаручку.

— Можаш пакінуць яе сабе. У цябе яшчэ чатыры ўрокі.

Гэта можна было зразумець як дазвол пакінуць аўтаручку сабе на памяць. Дома я дастаў яе з партфеля і ніколі больш не браў у школу, каб выпадкова не згубіць, не зламаць і каб на ўроку біялогіі не было няёмка за тое, што пішу чужой аўтаручкай.

Гэта была першая і доўгі час адзіная аўтаручка ў маёй калекцыі, якая дваццаць гадоў чакала свайго часу. Амаль столькі ж я не бачыў Танечку, хоць не раз успамінаў пра яе.

Сёлета, у канцы лютага, пасля школьнай сустрэчы з выпускнікамі, калі ўсім класам мы сядзелі ў рэстаране і згадвалі школьныя гады, настаўнікаў, у тым ліку, і яе, Танечку, у кожнага былі свае ўспаміны, свае гісторыі і, здавалася, у кожнага з нас у школе была свая Танечка.

Я складаў гэтыя ўспаміны ў адно цэлае, нібы збіраў мазаіку, і нарэшце іх ува мне назбіралася гэтак шмат, што мінулае мне пачало здавацца больш блізкім і больш рэальным, чым цяперашняе. Гэтае мінулае і было Танечкай.

Я падумаў, што пра яго трэба абавязкова напісаць, і павёз яго з сабою ў Мінск, усю дарогу адчуваючы, як яно робіцца ўсё меншым, вызваляючы ў душы месца для іншых думак і пачуццяў, пагражаючы зусім пакінуць мяне. Але я быў перакананы, што як толькі дома дастану са сваёй калекцыі яе аўтаручку, яно зноў перапоўніць мяне. Мне і ў галаву не магло прыйсці што за дваццаць гадоў паста ў стрыжні высахне. Да ўсяго, іншыя стрыжні, якія я ўстаўляў у ручку, пры пісьме хісталіся, і словы таксама атрымліваліся хісткімі, чужымі, быццам іх пісаў нехта іншы, а значыць, чужую, не маю гісторыю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца»

Обсуждение, отзывы о книге «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x