• Пожаловаться

Алесь Бадак: Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Бадак: Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2008, ISBN: 978-985-6720-33-1, издательство: Літаратура і Мастацтва, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алесь Бадак Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца
  • Название:
    Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца
  • Автор:
  • Издательство:
    Літаратура і Мастацтва
  • Жанр:
  • Год:
    2008
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    978-985-6720-33-1
  • Рейтинг книги:
    3.2 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць Алеся Бадака «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца» прысвечана праблеме няпростых адносін паміж старшакласнікам і маладой настаўніцай, якая, у выніку, прывяла да трагедыі. У творы дзве сюжэтныя лініі, аб’яднаныя тэмай першага кахання: адна з іх пераносіць чытача ў школу пачатку 80-х гадоў ХХ стагоддзя, другая разгортваецца на фоне сённяшняга дня.

Алесь Бадак: другие книги автора


Кто написал Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мне не заставалася больш нічога, як адкласці пісанне, выдатна разумеючы, што можа прайсці нямала часу, перш чым я зноў вярнуся да гэтай гісторыі. А можа, і не вярнуся да яе ніколі. Я адчуваў, як ува мне пачынае расці абыякавасць да яе. І калі амаль праз паўгода мой сябра пісьменнік Барыс Пятровіч, вярнуўшыся з Польшчы, са словамі: «Ён ідэальны для еўрапейскага пісьменніка, бо аб’ём чарніла ў ім вызначае самы прымальны для еўрапейскага чытача памер рамана», падарыў мне стрыжань, які — нарэшце — падышоў да маёй аўтаручкі, я падумаў, што гэта здарылася, відаць, надта позна.

І ўсё ж цяпер, у гэтыя хвіліны (калі вам, дарагія чытачы, цікава, — мой гадзіннік паказвае 00.43, а настольны каляндар сведчыць, што сёння 18 лістапада 2005 года), я сяджу за сваім рабочым сталом і пішу радкі, якія вы зараз чытаеце, і ў руцэ маёй аўтаручка з польскім стрыжнем, якога, як лічыць Барыс Пятровіч, якраз хапае на напісанне самага ідэальнага па сваім памеры рамана. Праўда, у мяне будзе не раман, а хутчэй за ўсё, невялікая аповесць, і вярнуцца да яе мне дапамог адзін выпадак, які здарыўся са мной на мінулым тыдні.

1

Я стаяў на аўтобусным прыпынку, і злева ад мяне пахла вёскай, а справа — горадам. Злева стаялі драўляныя хаты з агародамі, на якіх ужо ўсё выбралі і цяпер палілі ссохлы бульбоўнік. Справа ціснуліся адзін да аднаго панельныя і цагляныя дамы. Я думаў пра тое, што чалавеку, які свае першыя семнаццаць гадоў пражыў у маленькай вёсцы, а потым столькі ж часу — ў сталіцы, наступныя семнаццаць гадоў найбольш камфортна павінен адчуваць сябе ў такім вось невялікім гарадку, дзе ў роўнай ступені можна адначасова быць і гараджанінам, і вяскоўцам. Гэтая думка так захапіла мяне, што, здавалася, ужо не яна жыве ўва мне, а я ў ёй, не бачачы, што ў гэты момант адбываецца навокал.

Таму я нават не заўважыў, з якога боку яна падышла — з таго, адкуль пахла вёскай, ці з таго, адкуль пахла горадам. Я пазнаў яе адразу, хоць мінула ўжо дваццаць гадоў, як мы не бачыліся. Не скажу, што за гэты час яна зусім не змянілася, але я столькі разоў успамінаў яе, і ўсе гэтыя гады яна паступова старэла, таму што нашы думкі, як вядома, з часам таксама старэюць. Мы глядзелі адно аднаму ў вочы, і па яе вачах я зразумеў: яна таксама пазнала мяне, але гэта не прынесла ёй ніякай радасці.

— Добры дзень, — сказаў я і адчуў, як скура на маім твары расцягваецца ў блазенскай усмешцы. Мне заўсёды здаецца, што калі я, у прыступе хвалявання альбо адчуваючы сваю віну, усміхаюся некаму, у мяне атрымліваецца блазенская ўсмешка. Цікава: ці такой жа ўспрыняла яе тая, каму я ўсміхаўся? — Вы мяне пазналі?

(Калі б я ведаў, што захачу гэты наш з ёю дыялог — слова ў слова — уключыць у сваю аповесць, то, несумненна, прыдумаў бы больш арыгінальнае пытанне).

— Пазнала, — сказала яна дастаткова суха, каб зразумець, што нават праз дваццаць гадоў не хоча рабіць выгляд, быццам ёй прыемна мяне бачыць.

— Відаць, вы на мяне тады моцна пакрыўдзіліся, і не можаце дараваць па сённяшні дзень…

— Я вас тады ўзненавідзела.

Здавалася, цэлых дваццаць гадоў яна чакала моманту, каб кінуць мне ў твар усяго чатыры словы. Але я крыху памыліўся, гэтага ёй было мала. Яна адвяла позірк і дадала:

— І думаю, з таго часу мала што змянілася ў маіх адносінах да вас.

Да прыпынку, на якім мы стаялі толькі ўдваіх, падышоў гарадскі аўтобус, «лазік» — адзіны на ўвесь райцэнтр.

Яна спакойна, з пачуццём уласнай годнасці ўвайшла ў аўтобус, відавочна, упэўненая, што я не зайду следам. Старэнькі «лазік» цяжка крануўся з месца, аддаляючы ад мяне маю школьную настаўніцу біялогіі, якую я не бачыў дваццаць гадоў.

Як вядома, калі, вяртаючыся ў думках у сваё мінулае, усіх, з кім тады сутыкаліся, мы можам візуальна ўспомніць, то саміх сябе можам толькі ўявіць. Але паколькі нашы ўяўленні больш абапіраюцца на фантазіі, чым на рэальныя падзеі, то і даверу ім асаблівага няма. Не, я, напрыклад, не сумняваюся, што дваццаць адзін год таму менавіта Сяргея Васілевіча, вучня восьмага класа Федзюковіцкай сярэдняй школы, напачатку верасня тэхнічка злавіла ў гардэробе за руку, калі гэтая рука была засунута ў кішэню паліто яго аднакласніцы Наташы Грынкевіч. Але мне з кожным годам усё цяжэй верыць, што тым Сяргеем Васілевічам быў я.

І калі, перабіраючы фотаздымкі таго часу, я гляджу — вочы ў вочы — на сябе самога, мне міжволі здаецца, што той Сяргей і зараз жыве там, у часе, які застаўся на фота. І мы нічога не ведаем пра цяперашняе жыццё адно аднаго, і, можа быць, у гэтыя хвіліны ён таксама ўспамінае сябе ранейшага, і, магчыма, якраз такім, якім я сябе ўжо не памятаю. Таму нават у сваіх успамінах мы з ім пражываем розныя жыцці, нібы зусім чужыя адно аднаму. Хоць каму, як не мне, да драбніц ведаць рысы яго характару, яго самыя інтымныя мары і жаданні. Каму, як не мне, ведаць, што дваццаць гадоў таму ён рабіў у школьным гардэробе, калі яго з рукой, засунутай у кішэню курткі Наташы Грынкевіч, убачыла тэхнічка, пра што да сённяшняга дня я нікому ніколі не расказваў, нават самой Наташы.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца»

Обсуждение, отзывы о книге «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.