• Пожаловаться

Алесь Бадак: Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Бадак: Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2008, ISBN: 978-985-6720-33-1, издательство: Літаратура і Мастацтва, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алесь Бадак Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца
  • Название:
    Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца
  • Автор:
  • Издательство:
    Літаратура і Мастацтва
  • Жанр:
  • Год:
    2008
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    978-985-6720-33-1
  • Рейтинг книги:
    3.2 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць Алеся Бадака «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца» прысвечана праблеме няпростых адносін паміж старшакласнікам і маладой настаўніцай, якая, у выніку, прывяла да трагедыі. У творы дзве сюжэтныя лініі, аб’яднаныя тэмай першага кахання: адна з іх пераносіць чытача ў школу пачатку 80-х гадоў ХХ стагоддзя, другая разгортваецца на фоне сённяшняга дня.

Алесь Бадак: другие книги автора


Кто написал Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Віной усяму была яго ўлюблівасць — адна з праяў незвычайнай адчувальнасці прыгажосці ўвогуле. І калі аднойчы на ўроку геаграфіі яго класная сказала яму: «Сярожа, ну хіба можна піхаць дзяўчынку? Ты паглядзі, якая яна прыгожая!», ён кінуў позірк на сваю суседку па парце, Наташу Грынкевіч, і пагадзіўся, што яна і праўда вельмі прыгожая. Праз тыдзень ён ужо бачыў яе не толькі ў школе, але і ў снах, а праз паўгода ён амаль што стаў яе ўласнасцю, нават не здагадваючыся пра гэта.

Ён сяк-так пражыў летнія канікулы без яе, а напачатку верасня адбылася тая непрыемная гісторыя ў гардэробе.

Пачатак верасня быў дажджлівым, і нават старшакласнікі хадзілі ў школу ў верхнім адзенні. Яна другі год насіла сінюю балоневую куртачку з капюшонам, некалі велікаватую, а цяпер, наадварот, кароткую ў рукавах. У восьмым класе ўжо кожны сам вырашаў, з кім яму сядзець за адной партай. Вядома, ён хацеў бы зноў сядзець з ёю і знарок зайшоў у клас апошнім з хлапцоў, спадзеючыся, што яны да гэтага часу разаб’юцца па парах, але яго месца ўжо заняла Іра Скакун. Канешне, ён захацеў нерэальнага і дакараў сябе за тое, што, наадварот, не зайшоў у клас першым, каб хоць паспрабаваць заняць месца на суседняй парце: цяпер і гэта было немагчыма.

Калі ён праходзіў міма, іх позіркі сустрэліся, яна яму ўсміхнулася, ад чаго на сэрцы стала хораша, але адначасова і яшчэ больш сумна. У яго кішэні была жменька карамелек. Спачатку ён думаў проста пачаставаць яе, але, пакуль цягнуўся ўрок, яму ў галаву прыйшла ідэя: ён непрыкметна пакладзе цукеркі ў кішэню яе курткі. Яна знойдзе іх па дарозе дадому і, вядома ж, здагадаецца, хто іх туды паклаў, і назаўтра пры сустрэчы яны зноў усміхнуцца адно аднаму, толькі больш загадкава, бо цяпер паміж імі будзе адна маленькая таямніца. І тады ён зноў пакладзе ёй у кішэню цукеркі, а лепей, што-небудзь іншае, таксама смачнае, ці проста прыемнае, каб гэта зноў стала для яе нечаканасцю. Толькі што? І дзе яго ўзяць, калі пра іх сям’ю гаварылі, што яны ў сне больш наядаюцца, чым вечарам за сталом.

На перапынку ён збег з трэцяга паверха ўніз, у гардэроб і, узрадаваны, што там нікога не было, знайшоў яе сінюю балоневую куртку і сыпануў у кішэню ўсе свае карамелькі. І толькі пасля гэтага падумаў, што адна карамелька была без абгорткі, што ад яе можа зліпнуцца кішэня. Ён хутчэй засунуў руку назад, каб дастаць яе, але… цукерак там не аказалася. У кішэні была досыць вялікая дзірка, якая імгненна праглынула іх, не зважаючы на тое, у абгортках яны ці без. Ён сунуў руку ў гэтую нябачную пашчу: вось адна цукерка, другая, трэцяя… Колькі іх было ўсяго?

І тут ён пачуў за спінай голас тэхнічкі:

— Ты што гэта па чужых кішэнях лазіш?!

Ён цярпець не мог тэхнічку, настолькі маленькую, што яе бруднай анучы для мыцця падлогі не баяліся нават першакласнікі, і, разумеючы, што нізавошта не скажа ёй праўду, быў прыніжаны тым, што менавіта яна ўбачыла яго тут і лічыць злодзеем. Самае страшнае, калі яна ведае, чыя гэта куртка, і зараз усё раскажа Наташы. Але тэхнічка сказала:

— А ну, пайшлі да дырэктаркі!

Ён адчуў палёгку Дырэктарка наўрад ці паверыць што ён злодзей хоць і ёй - фото 1

Ён адчуў палёгку. Дырэктарка наўрад ці паверыць, што ён злодзей, хоць і ёй сказаць усю праўду ў яго не хопіць смеласці.

2

Робячы чалавеку зло, мы вінаватыя перад ім да таго часу, пакуль ён пра гэта памятае, але адчуваем сябе вінаватымі, пакуль памятаем пра гэты ўчынак самі. Зло — грэх, але калі перад Богам мы замольваем свае грахі малітвамі, то на зямным судзе памяць — адзіны суддзя, і яна ж — адзіная мера віны. Прычыніце чалавеку боль, а потым двойчы зрабіце яму дабро: ён даруе вам, але пакуль будзе памятаць пра прычынены боль, вы будзеце перад ім вінаватыя.

«Вядома, — думаў я, стоячы на аўтобусным прыпынку, усё яшчэ аглушаны апошнімі словамі маёй былой настаўніцы, — толькі той, хто крыўдзіць, бачыць розніцу паміж крыўдай, прычыненай ад кахання, і крыўдай, прычыненай ад нянавісці. Але няўжо тое кепскае, што я зрабіў Танечцы, за дваццаць гадоў не толькі не забылася, а ўсё яшчэ прымушае яе ненавідзець мяне? Кожнай віне ёсць свая цана, але нянавісць — цана занадта вялікая».

І тут мне ў галаву прыйшла ўратавальная думка: унутрана, недзе нават падсвядома, я лічыў, што Танечка мусіць мне ўсё дараваць таму, што я, яе вучань, стаў даволі вядомым чалавекам, якім настаўнікі павінны ганарыцца . Але аказалася наадварот: чым большай была мая вядомасць, тым больш яе гэта раздражняла. Мы не бачыліся дваццаць гадоў, і ўсе гэтыя дваццаць гадоў я заставаўся тым, хоць і закаханым, але непаслухмяным і часта даволі нахабным у сваіх паводзінах перад ёю вучнем.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца»

Обсуждение, отзывы о книге «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.