Алесь Бадак - Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Бадак - Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць Алеся Бадака «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца» прысвечана праблеме няпростых адносін паміж старшакласнікам і маладой настаўніцай, якая, у выніку, прывяла да трагедыі. У творы дзве сюжэтныя лініі, аб’яднаныя тэмай першага кахання: адна з іх пераносіць чытача ў школу пачатку 80-х гадоў ХХ стагоддзя, другая разгортваецца на фоне сённяшняга дня.

Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну што, падумаў, як будзеш выхоўваць юнага папарацы?

Я нявесела ўсміхнуўся:

— За папарацы будучыня. Сёння гэта аорта шоу-бізнесу, заўтра — палітыкі, а паслязаўтра… а пра паслязаўтра ў такім кантэксце лепш не думаць.

— Ну-ну, толькі не ўздумай гэта сказаць нашаму герою, а то маладыя настаўніцы будуць баяцца хадзіць на ўрокі. Дарэчы, ты ведаеш, чый ён сын?

«О Божа, — падумаў я, — толькі гэтага мне не хапала. Хутчэй за ўсё, сын якога-небудзь мясцовага чыноўніка. Цяпер зразумела, чаму ім займаецца не міліцыя, а няшчасны пісьменнік».

— Гэта сын Танечкі. Ну, памятаеш нашу біялагіцу ў восьмым класе? Яна папрацавала толькі год, а пасля звольнілася.

Кожнае яго слова ўва мне адгукалася рэхам, быццам у маёй душы ў гэтую хвіліну было зусім пуста.

Я ведаў, што які б настрой у мяне не быў перад выступленнем, нават зусім паскудны, што выклікае апатыю і паралізуе ўсялякае мысленне, у самы апошні момант я змагу сканцэнтравацца і сказаць нешта важнае — важнае для мяне, тое, што я хацеў бы, каб пачулі мае слухачы. Не мае значэння, як яны гэта ўспрымуць — адразу ці, магчыма, да іх гэта дойдзе праз дзень, праз месяц, праз год, праз дзесяць гадоў. Будаўнік, пабудаваўшы шматкватэрны дом, ніколі не зойдзе паглядзець, як жывуць у ім людзі. Для яго важна не гэта, а тое, што ён зрабіў усё, залежнае ад яго , каб ім жылося там утульна.

Перш-наперш трэба было знайсці вачыма таго хлапчука, з-за якога яны тут сабраліся. І я знайшоў яго. Не мог не знайсці, бо тварам той быў вельмі падобны на сваю маці — на Танечку. Звычайны хлапчук. Па ўсім відаць, крыху ганарлівы і самаўпэўнены, але сёння без гэтага вельмі цяжка ў жыцці.

— Я хачу пагаварыць з вамі пра каханне. Часам можна пачуць, што дарослым з васьмікласнікамі пра гэта гаварыць рана. А мне здаецца, наадварот — позна. Чым больш жыве чалавек, тым больш яго ўяўленне пра каханне скажаецца, і дарослае каханне ніколі не бывае настолькі чыстым, бескарысным, як каханне школьнае. У восьмым класе я быў закаханы ў сваю настаўніцу. Ёй было ўсяго дваццаць два гады, і яна была вельмі прыгожая. Я часта ўспамінаю яе, кожны раз малюючы ў сваім уяўленні яе партрэт. І, на жаль, кожны раз ён атрымліваецца ўсё больш далёкім ад арыгінала. І я усё больш адчуваю сябе ў гэты момант не мастаком, а рэстаўратарам, разумеючы, што кожная новая рэстаўрацыя толькі аддаляе мяне ад маёй настаўніцы, а значыць, і ад майго дзяцінства. На жаль, у мяне няма яе фотакарткі, і ніколі не будзе: фота дапамагае спыняць час і нават паварочваць яго назад. Я чуў, што ў вашай школе настаўніца падала заяву на звальненне, калі яе сфатаграфавалі на ўроку. Сфатаграфавалі так, як яна гэтага не хацела б. Мне здаецца, што калі не цяпер, то потым яна пашкадуе, што напісала заяву. Яна таксама вельмі прыгожая, і ёй няма чаго саромецца. Дзяўчынкі ёй могуць толькі зайздросціць, а хлапчукі ёю могуць толькі захапляцца. Але і той, хто фатаграфаваў яе, я думаю, ужо сёння шкадуе, што цяпер пра гэта ведае ўся школа і што з-за гэтага ён можа ніколі больш не ўбачыць сваю настаўніцу. Што яму больш не давядзецца так хвалявацца, ідучы да дошкі на ўроку беларускай літаратуры. Хвалявацца не таму, што як след не падрыхтаваўся да ўрока, а таму, што яго выклікала яна .

Я гаварыў ім пра іх настаўніцу так, быццам добра ведаў яе. Хоць насамрэч ніколі не бачыў, нават на фотаздымку. Але ў гэты момант яна сапраўды стаяла перада мной, у маім уяўленні. Як дзве кроплі вады падобная на Танечку…

Я збіраю шарыкавыя аўтаручкі. У мяне іх шмат — самых розных па форме і па колеры. І ў маёй калекцыі ніколі не бывае дзвюх аднолькавых аўтаручак. Можа, я і нядрэнны калекцыянер, таму што, напрыклад, не раскручваючы аўтаручку, магу вызначыць, калі ў ёй амаль не застаецца чарніла. Дарэчы, у гэтай аўтаручцы стрыжань таксама ўжо амаль пусты. Уся прычына ў тым, што калі я працую, то вельмі шмат крэслю. Зрэшты, мне трэба толькі зрабіць у рукапісе яшчэ некалькі правак і паставіць унізе сваё імя і дату. Калі, вядома, да гэтага моманту чарніла ў аўтаручцы зусім не скончыцца…

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца»

Обсуждение, отзывы о книге «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x