• Пожаловаться

Міхась Стральцоў: Адзін лапаць, адзін чунь

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Стральцоў: Адзін лапаць, адзін чунь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Адзін лапаць, адзін чунь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адзін лапаць, адзін чунь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Міхась Стральцоў: другие книги автора


Кто написал Адзін лапаць, адзін чунь? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Адзін лапаць, адзін чунь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адзін лапаць, адзін чунь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Давайце вячэраць,— сказаў дзед Міхалка.— Паспрабуй во кіслушкі, сват... Не ўмею я гнаць яе... Гэта таму толькі, што трэба. Сядай ты, Праскута, ужо, так і да ночы не ўправішся...

— Нябожчыца Малання парадак за сталом любіла, ой, любіла,— азвалася з прыпечка, загаварыла бабуля.— Да абеду ці вячэры нічога, бывала, у рот не возьме. Іванку ўсё прывучала, каб не круціўся без пары ля стала. Міхалку шанавала, любіла ў доме гаспадара.

— Выпі, выпі, сват. Пробу знімі.

Дзед Трахім паднёс шклянку да рота, узяў глыток, паплямкаў губамі, гледзячы ў столь.

— Харошая кіслушка, уга! Навошта ты ганіш яе? Куды лепшая, чым у мяне, як апошні раз гнаў.

— Ну тады выпівай, сват, выпівай... А ты чаго глядзіш на яе, Праскута?

Чокнуліся ўсе разам, на нейкі момант адвялі адно ад аднаго вочы.

— Ну, дык царствія нябеснае нябожчыцы,— сказаў дзед Трахім і рашуча, хораша выпіў усё да дна, перахрысціўся і выцер далонню вусы.— Ох, злая, халера! Уга!

— Бяры, сват, скварку. Ці мачай во ў тлушч агурок...

9

...Сярод ночы дзед Міхалка прачнуўся.

Ён часта прачынаўся ноччу апошні час, і абуджэнне ў яго было лёгкім, сон імгненна злятаў з павек: яму здавалася нават, што, мусіць, міжвольнае трымценне павек, казытліва набрынялых холадам ад настылай за ноч хаты, і будзіла яго. Такі лёгкі і чуйны быў яго сон. Звычайна ён ціха і доўга ляжаў, не хочучы паварушыцца ці ўстаць, і было прыемна думаць, што гэта так проста — узяць і ўстаць з ложка, бо ніякай слабасці ці млявасці ён не адчуваў: была адна ціхамірнасць і незразумелая пакорлівасць нечаму, думкі пра што гэтак жа, як і рашэнне ўставаць ці не ўставаць, ён адкладваў на пасля. Было яшчэ адчуванне пустаты ў галаве і ў сэрцы, але гэта было не вострае адчуванне, і яно не трывожыла яго. Удзень ён здагадваўся, што так краналася яго сваім крылом празрыста-халодная вечнасць, ці іначай — небыццё. Але і ўдзень яго не палохала гэта.

Цяпер жа было інакш: ён прачнуўся адразу, але з нейкім як бы высілкам, і разам з думкай пра абуджэнне прыйшлі яшчэ неўсвядомленыя, востра адчутыя шкадаванне і трывога. I ён спалохаўся. Патыхнула ад акна холадам, і ён адчуў, як да непрыемнасці востра пачало ясніцца ў галаве. Яго абступілі пахі, і зноў жа здаліся яны нясцерпна, аж да пакутлівасці, вострымі, і зноў усяго яго скаланула трывога. Пахі не адступалі, і за імі прыйшла слабасць і прыкрасць да сябе. Прыйшла, і зрабілася душна: ужо не яснілася ў галаве, нудна і слаба пачало стукаць у скроні. Ён не мог ужо так ляжаць, яму захацелася ўстаць, і, устаючы, нават узрадаваўся, што рашыўся на гэта: ён ужо ведаў, што яму трэба зрабіць.

Рэдкі шэры прыцемак, што панаваў у бакоўцы, здаўся яму імглістым і душным. Ён глянуў на акно — яно было мутнавата-сінім; лёгкія, хісткія цені струменіліся па шкле і палахліва трымцелі. Святло і цень як бы змагаліся паміж сабой, толькі нельга было разабраць, ці то змрок залягаў і ўсё глушэў за акном, ці то святло праганяла імглістую шэрань. Якая пара ночы была на дварэ, дзед Міхалка не ведаў. Ён толькі здагадваўся, што да раніцы яшчэ далёка.

Ён ступіў на падлогу. Яна была халодная, надта халодная, здалося яму, але так здалося толькі напачатку; нагам адразу ж стала цёпла, нават горача, і млява было пад каленямі. Ён ведаў, што гэта не ад прастуды, і таму не баяўся босы ступаць на падлогу. Пашукаў і знайшоў ля прыпечка старыя валёнкі, надзеў іх на босую нагу, знайшоў і апрануў стары свой кажух, парваны пад пахамі, і, падумаўшы, асцярожна і ціха пайшоў на тую палавіну хаты, дзе спала дачка з Іванкам. Тут ён агледзеўся. I тут панаваў шэры прыцемак, але святлейшы, чым у бакоўцы; святлей мільгаліся на вокнах цені, і было нават відно, як на дварэ, мутнавата пабліскваючы ў няпэўным месячным святле, самотна сеяліся, пырхалі дробныя сняжынкі.

Ля дзвярэй, на дашчанай перагародцы, ён убачыў тое, дзеля чаго прыйшоў: там вісела Іванкава світа. Ён прыгнуўся і, стаўшы на кукішкі, пачаў абмацваць у свіце кішэні. Рука адчула нешта доўгае і цвёрдае — ён узрадаваўся: наган малы яшчэ не паспеў схаваць. Кішэня была дзіравая, і рукаятка нагана асела за падкладку. Ён асцярожна, прытрымліваючы світку рукой, дастаў наган і, нібы баючыся некага, каб не згледзеў, прыціснуў яго да кажуха і так, прыгнуўшыся, выйшаў. Вярнуўся ў сваю бакоўку і з патаемнай кішэні ватоўкі дастаў патрон... Не забыць бы перахаваць і яго.

На ганку яго працяла холадам, ён на імгненне заплюшчыў вочы, стараючыся адолець дрыготку, унутрана напружваючыся, супраціўляючыся холаду і прывыкаючы да яго. Цела паступова расслаблялася, скразнякі аціхалі пад поламі кажуха, холад пачынаў прыемна студзіць грудзі. Праходзіла млявасць. Востры, здаровы марозны пах кружыў галаву. Скакалі, веяліся, мутнавата выблісквалі перад вачамі сняжынкі, і яму пачулася раптам, як моцна, па-роднаму блізка і цёпла запахла саломай. Танчэй і казытлівей пахла мякінай, свежа і густа чуўся пах гліны, пах прамерзлага току: ён бачыў яго выразна, карычнева-цёмны, загладжаны ток, прыбіты цапамі і пранікамі, увесь у лусачках-ямачках, што пакінула пасля сябе духмянае, цвёрдае зерне. Ён ведаў, што ўсё гэта толькі здавалася яму: пахі неадчэпна і востра мроіліся яму апошні час.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адзін лапаць, адзін чунь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адзін лапаць, адзін чунь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
Мікалай Міклуха-Маклай: Адзін сярод дзікуноў
Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
Міхась Стральцоў: Загадка Багдановіча
Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
Отзывы о книге «Адзін лапаць, адзін чунь»

Обсуждение, отзывы о книге «Адзін лапаць, адзін чунь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.