• Пожаловаться

Міхась Стральцоў: Адзін лапаць, адзін чунь

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Стральцоў: Адзін лапаць, адзін чунь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Адзін лапаць, адзін чунь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адзін лапаць, адзін чунь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Міхась Стральцоў: другие книги автора


Кто написал Адзін лапаць, адзін чунь? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Адзін лапаць, адзін чунь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адзін лапаць, адзін чунь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гуло і гуло ў коміне, ціха было і, здавалася, сонна ў хаце. Што там робіць цяпер матка? Бабуля, мусіць, спіць на печы, спіць і не ведае, што ён тут, на вышках, што цяпло ад печы грэе і яго. На Іванку находзіла млявасць, цяжэлі павекі. Ён сядзеў, падкурчыўшы пад сябе ногі, глыбока схаваўшы рукі ў рукавы світкі. Ногі добра грэліся пад ім, і ён адчуў, што левая нага як бы пабольшала, стала як бы не свая. Мусіць, замлела. Але Іванку не хацелася нават паварушыцца. Сон находзіў на яго.

У сне быў зімовы дзень, зыркае сонца і белая вуліца, уся ў раскапаных гурбах, і ён, Іванка, бег гэтай вуліцай, і ногі так лёгка неслі яго, можа, таму, што на іх былі новыя, падшытыя гумай чуні. Дзед Міхалка яшчэ нічога не ведае пра чуні: паехаў з раніцы ў лес па дровы, і цяпер Іванка бяжыць, каб сустрэць яго... Вось ужо канчаецца вёска, вось і поле. А вунь, на дарозе, і конік матляе галавой, а ўзбоч коніка ідзе дзед. «Дзед, дзедка! — закрычаў Іванка.— Я табе скажу нештачка!» Але што гэта? Толькі што быў навокал снег, былі гурбы высокія, а тут раптам дзед на калёсах едзе. «Дзедка, чаму так, дзедка? — хоча запытацца Іванка.— Чаму ты на калёсах?» Але дзед далёка яшчэ, не пачуе. Азірнуўся на вёску і ўбачыў: грае, пераліваецца ў небе сонца, пара дымнымі слупамі стаіць над стрэхамі хат, а ўнізе, над зямлёю, снуецца імгліста-зыркі туман, і ў тым тумане молада, чыста, аж у адказ шчыруе, абміраючы ў шчымлівай знямозе, душа, крычаць і перагукваюцца пеўні. I так хораша ад усяго гэтага Іванку і чамусьці балюча. Глянуў ён пад ногі сабе: на дарозе снегу нізвання, нібы абструганы кімсьці, ляжыць ссівелы пясок, усцяж пазначаны, куды ні глянь, пакручастым шнуроўем ад пазганяных у адно месца, няйначай як ручаямі, трэсачак, чорных карэньчыкаў, шэрых сцяблін. «Калі гэта было,— думае Іванка,— чаму я не бачыў?» Дзе-нідзе на дарозе выгнала ўжо кволае пер'е трава, расла астраўкамі-кучомкамі, а як глянуць наўзбоч, бралася трава між дарогай і полем роўнай зялёнаю шчоткай, ільснілася, глушыла, забівала маладую жаўтлявасць, што свіцілася знізу, ад зямлі. Шкада раптам стала нечага Іванку, і зноў ён глянуў пад ногі сабе. Чуні! Навошта яму цяпер чуні, што ён будзе з імі рабіць? Ён жа так чакаў іх, так хацеў пахваліцца імі дзеду! Крыўда сціснула Іванкава сэрца, і ён заплакаў. Паглушэла тады наўкол, і стала страшна. Вусцішнасць запанавала наўкол, схавалася некуды сонца. Шах! Шах! Шах! — пачулася адусюль, нібы нехта вялікі ішоў па саломе ці сене. Іванка сцяўся і заплюшчыў вочы. А той вялікі ўсё ішоў і ішоў. Іванка чуў яго і чакаў, як чуюць і чакаюць вецер, калі ягоным дыханнем, ягоным прадчуваннем пачынае жыць накаволле. Вось той, вялікі, быў ужо за спіной, вось ён паволі, нібы знарок паволі, распасціраў рукі, прыпыніўшыся на хвіліну і стаіўшы дыханне... Іванка закрычаў. I зноў тады стала ціха. Іванка расплюшчыў вочы. Дробненькі-дробненькі дожджычак сеяўся над полем, стаяла чуйная, прывідная ў сваёй цішанасці імгла. Час нібы на момант спыніўся і цяпер паволі, як бы нехаця, зноў пачынаў свой бег. Пахла сырою зямлёю, самотна гудзеў недзе жук. Проста на Іванку з пакрытай нечым, падобным да фартуха, галавою ішоў чалавек. Быў ён зусім не страшны і не вялікі, увелькі, як дзед. Ішоў ён сумны і ціхі, і Іванку стала шкада яго. Ужо зусім без страху чакаў Іванка, калі чалавек падыдзе да яго. Ён і падышоў, стаў, і, як бы ў роздуме, з нейкай абыякавай марудлівасцю зняў з галавы фартух, і рукі яго бяссільна павіслі ўздоўж цела, і фартух выпаў з іх. «Не трэба,— сказаў чалавек неяк незадаволена і ў той жа час спакойна,— не падымай»,— нібы быў упэўнены, што Іванка абавязкова кінецца падымаць той фартух.

У чалавека на галаве была кубанка, такая, як у аднаго партызана, што ў часе вайны неяк пад раніцу пастукаўся ў дзедаву хату, папрасіў малака, а як адыходзіў, пакінуў лістоўкі і тоўсценькую, але не шырокую, можа, з далонь, кніжачку. I дзед, і маці пасля чыталі яе, называлася тая кніжачка «Солнцеворот». Іванка добра гэта запомніў.

Чалавек і шапку, як фартух, з галавы зняў: настабурыліся доўгія, аж у дзве рэдзі, валасы, бо зачасаны былі ўгору, а потым яшчэ загнуты ад патыліцы наперад. Ну якраз як у таго ўпаўнаважанага з раёна, што летась кватараваў колькі дзён у іхняй хаце. Вясёлы быў чалавек, чорны, белазубы, у вайсковай форме, капітан, і прозвішча ў яго было смешнае — Маламуж. Украінец, казаў дзед. Прынёс аднойчы белай мукі і прасіў маці, каб зварыла яму лапшы, і маці зварыла. Доўгавалосы ўвішна сёрбаў, задзіраючы галаву ўгору, сваю лапшу і ўсё смяяўся: «Лапша — вочы ў столь!»

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адзін лапаць, адзін чунь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адзін лапаць, адзін чунь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
Мікалай Міклуха-Маклай: Адзін сярод дзікуноў
Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
Міхась Стральцоў: Загадка Багдановіча
Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
Отзывы о книге «Адзін лапаць, адзін чунь»

Обсуждение, отзывы о книге «Адзін лапаць, адзін чунь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.