Вольга Іпатава - Перакат

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - Перакат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская паэтэса Вольга Іпатава вось ужо трэці раз выступае з кнігай прозы. Героі яе новых апавяданняў часцей за ўсё людзі маладыя, якія не так даўно ўступілі па сцяжыну самастойнага жыцця і стараюцца зрабіць нешта значнае, адметнае, не заблытацца ў складанасцях зманлівага лёсу. Спецыяльны раздзел прысвечаны далёкай мінуўшчыне. 

Перакат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Мы ў вас, цёця Вера, жывём, як у раі! — смяялася Аня.— Дзяўчаткі нам зайздросцяць, кажуць, што ў вас лепшая хата ў вёсцы.

— Ну, ужо і лепшая! — з задавальненнем адказвала Вера.— Вось у Цеплюкоў хата дык хата — як шклянка, звонкая ды вялікая!

— Дык тут справа не ў тым, вялікая ці не! — адгукнулася Аня.— Тут усё ў тым, ці добра жывецца ў ёй!

— Дык не дзіва! — уступала ў гутарку бабка Аўгіння.— Такую работніцу, як наша Вера, яшчэ пашукаць. Хата блішчыць, як вылізаная. Эх, быў бы тут мужык, Мікола ці Іван!

— А хто гэта — Мікола, Іван? — спыталіся неяк дзяўчаты, бо імёны аднаго і другога часта ўспаміналіся ў хаце.

— Мікола — брат яе,— кіўнула бабка Аўгіння на Веру.— А Іван...

— Не трэба, цётка! — пачырванела Вера, і дзяўчаты са здзіўленнем убачылі, як успыхпулі яе шэрыя, з чырванаватымі абадкамі стомы вочы, як прасвятлела і тут жа зноў, як шэрым попелам, зацягнулася яе аблічча.

— Іван — жаніх,— бабка гаварыла крышку шапялявячы, але погляд маленькіх быстрых вочак з жоўтымі маршчыністымі павекамі быў цвёрды і ўпэўнены.— Ды які! Першы хлопец у Рубяжэвічах! Ды і Верка была —- царыца, а не дзеўка!

— Перастаньце! — павысіла голас Вера. Яна ўстала, пайшла да печы, грымнула чарпаком, набіраючы новую талерку куляшу. Аня і Галя пераглянуліся, здзіўленыя прасторай часу, якая адкрылася перад імі раптоўна. Там, у тым вымярэнні, пра якое яны ніколі і не думалі, як усе маладыя, цвёрда верачы, што свет нарадзіўся разам з імі, шэрая, стомленая, з журботным поглядам цётка Вера была, аказваецца, прыгажуняй. Галя хутка глянула на люстэрка, устаўленае ў дзверы шафы, як быццам спадзявалася ўбачыць там тое, пра што расказвала старая Аўгіння, але адвяла вочы і змоўчала. Аня, якая нешта хацела сказаць, таксама толькі глытнула паветра і борзда ўзялася за кулеш. У хаце запанавала маўчанне, якое зноў парушыла бабка Аўгіння.

— Праўду кажу, дзяўчаткі: кожная з вас хаця і пава, але вось яна была... не параўнаць нават і з вамі. Дай бог, каб вы гора не зналі! — уздыхнула яна.— Маўчу, маўчу!

Гэтае апошняе слова адносілася да Веры, якая зноў памкнулася нешта сказаць. А пасля цэлы вечар у хаце было ціха, адно гаманіў на розныя галасы тэлевізар.

Назаўтра, ідучы з Галяй да адрыны на краі вёскі, дзе збіраліся студэнты, Аня ўспомніла ўчарашняе.

— У нас, што ні крані, усюды вайна, вайна, вайна! Сорак гадоў прайшло, а ўсё помняць пра яе.

— Я і хацела б ведаць, што там было, але неяк няёмка пытацца,— Галя шчыльней захінула на грудзях плашчык.— Толькі мне здаецца, што Вера і сапраўды была прыгожай. У ёй і цяпер ёсць нешта... мяккае, ціхае.

— Таму і ў дзеўках засталася,— падхапіла Аня.— Не, я не такая. Калі б тут усяго адзін хлопец быў, той бы маім быў, пэўна.

— А Красуля ведаеш колькі малака дала! —- пачала гаворку Галя, якой не хацелася гаварыць пра хлопцаў, таму што яна, па-першае, саромелася ўвогуле многа гаварыць пра іх, а па-другое, крыху пабойвалася вострага языка Ані, якая магла нешта і перавярнуць, перакруціць у размове і пасля бязлітасна выставіць гэта на агульнае абмеркаванне.

— А вунь Віцька за намі бяжыць,— весела азірнулася Аня, і яны, забыўшыся на ўсё, пачалі гаварыць пра тыя дробязныя падзеі, якімі жывуць людзі, абмяркоўваючы ўсё, што здараецца з суседзямі. Курс яшчэ толькі прывыкаў да студэнцкага жыцця, абжыываўся, студэнты пільна прыглядаліся адзін да аднаго, бо разам будуць яны пяць гадоў — цэлая вечнасць наперадзе! I яны ўспаміналі пра Веру і бабку Аўгінню толькі вечарам, вяртаючыся на кватэру, занятыя сваімі клопатамі і тым новым, што прыходзіла кожны дзень.

А дні ішлі, і то распагоджвалася, то зноў усё навокал ахутвала халодная шэрая імгла, і Вера неяк злавіла сябе на думцы, што ўпершыню яна спяшаецца дадому не таму, што там чакае галодная Красуля альбо стогне на печы, грэючы кашчавае, але ўсё яшчэ моцнае цела, старая Аўгіння. У хаце, прасторнай, заўсёды акуратна прыбранай, з белымі сурвэткамі і вышыўкамі на сценах, з вялізным дываном, некалі купленым Верай за прэмію, цяпер было неяк па-новаму цёпла, і яна сумавала, калі Аня і Галя ішлі вечарамі да сябровак ці, па суботах, бегалі на танцы ў сельскі РДК, што быў у суседняй вёсцы Межаве. У трэцюю суботу Вера, падаіўшы карову і павячэраўшы, сядзела ля тэлевізара, пакуль не скончыліся ўсе вячэрнія перадачы, а пасля, пахадзіўшы крыху па хаце і яшчэ раз працершы падлогу, села, як некалі, за вышыўку.

— Спаць бы ішла! — буркнула з печы баба Аўгіння.— Чаго вочы псаваць? Вунь усю хату тымі вышыўкамі закідала!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Перакат»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x