Вольга Іпатава - Перакат

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - Перакат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская паэтэса Вольга Іпатава вось ужо трэці раз выступае з кнігай прозы. Героі яе новых апавяданняў часцей за ўсё людзі маладыя, якія не так даўно ўступілі па сцяжыну самастойнага жыцця і стараюцца зрабіць нешта значнае, адметнае, не заблытацца ў складанасцях зманлівага лёсу. Спецыяльны раздзел прысвечаны далёкай мінуўшчыне. 

Перакат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Першая дзея заканчваецца, я выходжу з ложы, пераходжу вузенькай лесвіцай, каб трапіць да акцёраў. Унізе яшчэ чуваць апладысменты, пачынаецца антракт, але па тварах памочнікаў і рабочых сцэны бачна, што ўсё ідзе як мае быць, што спектакль — будзе! Як жа не пайсці да акцёраў, не падзяліцца з імі радасцю?

Бялецкая стаіць пасярод грымёркі, яна, здаецца, зараз узляціць у грудзе сваіх карункаў і белага капрону. Я гавару, што яна была проста цудоўнай, цалую яе, і яна радуецца, перапытвае, у нечым сумняваецца... Уваходзіць Пачвара, перабівае яе пытанне:

— Перастань, Люда, сама ведаеш, усё цудоўна. Будзь толькі крыху прасцей.

— А я? — тут жа пытаецца ён у мяне.

— Усе добра, толькі хадзі цяжэй, ты ж не танцор! — гавару яму, але тут таксама перабівае Прынцэса:

— А я, як хаджу я?

Яна на сцэне ўжо пяць гадоў, старэйшая за мяне, але адчуваецца, што сэрца яе цяпер перапоўнена ўдзячнасцю. Новая роля даказала, што яна ў поўнай форме, што ёй па плячы такія рамантычныя ролі, і хай не наступаюць на пяткі больш маладзенькія! Ці захаваецца яе цеплыня да мяне пасля? Можа, пройдзе час, і нейкі крок развядзе нас і зробіць ворагамі? У мастацтве няма нічога замацаванага, кожны спектакль — выпрабаванне...

А дзе ж Прынц? Нечакана для сябе адчуваю, што міжвольна шукала яго, перш за ўсё — яго. Але нельга мне ўрывацца да яго, як закаханай дзяўчынцы. I таму, стараючыся схаваць шчаслівую ўсмешку, іду шукаць Прынца. Але ў ягоным пакоі дзяўчаты, статысткі і танцаўшчыцы, адтуль чуюцца галасы рабочых сцэны — ён жа самы кампанейскі, адкрыты хлопец з усіх навічкоў, і таму стараюся быць незаўважанай. Але галасы чуюцца вельмі дакладна:

— Чаго табе турбавацца, чудзік! У яе спектаклях табе забяспечана галоўнае месца!

— Вось іменна,— падхоплівае нехта.

— Ды перастаньце вы! — у Віктара, майго Прынца, голас вялы, усмешлівы, як быццам ён адпіраецца для прыліку. I, падахвочаныя яго напаўадабральнай інтанацыяй, галасы падхопліваюць:

— Як быццам не бачна, што Багуміла цябе аж стрыжэ вачамі!

— Не губляйся, брат, яна дзеўка прабіўная, што захоча, тое і зробіць, бач, як дырэктар і галоўны з ёю гавораць!

— Таму што талковая,— кідаюцца абараняць мяне дзяўчаты.

Мне даўно трэба было б адысці ад дзвярэй, і я прымуша. сябе ісці, але ногі не слухаюцца, як быццам без таго, што скажа Віктар, адысціся адсюль мне немагчыма. Ён павінен паставіць нейкую кропку, нельга ж, каб вось так, языкамі, нібы залізвалася нешта вельмі дарагое для мяне і, я думаю, для яго таксама!

— Віця, ты папрасі яе, хай дазволіць мне паказацца ў «Феі»,— гучыць ласкавы галасок, які я пазнаю — Каця Слаўкова, дублёрка.

— Табе ж яна не адмовіць,— падхоплівае нехта з хлопцаў.

Віктар гаворыць у адказ усяго чатыры словы, але яны — як аплявуха па твары, як крапіва, якая абпальвае, калі прабіраешся па лузе, як нечаканая падножка, калі бяжыш, падскокваючы, па вуліцы:

— Што точна, дык точна!

Можа, вінаватыя не самі словы, вінаватая толькі інтанацыя — зухаватая, самаўпэўненая, лянотная? Калі так, то я буду цяпер ведаць, што забіваць могуць не толькі словы, але — і інтанацыя...

Вахцёр каля ўваходу паглядзеў на мяне са здзіўленнем. У лёгкай сукеначцы — на холад? Вераснёўскі вечар прыняў мяне ў абдымкі, я ўляцела ў яго, як камета. На цёмным, ужо вільготным асфальце ляжыць цяжкое жоўтае лісце клёнаў, вяршаліны шумяць пакорліва і ціха, нібыта скардзячыся камусьці ў вышыні, поўны раўнадушны месяц прабіваецца скрозь галіны, кладзецца на руку светлым лістком серабра... Сукенка на спіне прамакае ад вільготнай таполі, ля якой я стала, нібы стараючыся выстаяць... Мае першыя страты! Першыя... Колькі іх яшчэ будзе на маім шляху? А спектакль нават яшчэ не скончыўся!

«Я табе казала, дачка, ідзі лепей у тэхнікум! — сказала б мама цяпер.— Вунь Аня маладзейшая, а ў яе хата якая! А Валодзька? Таксама маладзейшы, а ўжо «Масквіч» купіў, дзеўку якую выбраў. Тут табе адна калгатня!»

Чую твой голас, мама, і таму не скажу табе анічога. Проста, можа, прыціснуся да тваёй рукі, заплюшчу вочы, Я сама выбрала сабе дарогу і гатовая прыняць усё, што выпадзе на мой лёс. Прыняць, і змагацца, і пераадольваць боль у сэрцы, і страчваць!

Далёкія зоркі ледзьве бачны на туманным гарадскім небе. Ім, каб яны маглі чуць мяне, было б смешна: столькі абяцанняў, столькі клятваў ім даводзіцца чуць скрозь далёкі шэпт вечнасці! Але ўсё роўна кідаю вам выклік — я, маленькая, слабая пясчынка, таму што адбываецца і адбудзецца — маё ўласнае жыццё, адзінае і непаўторнае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Перакат»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x