Вольга Іпатава - Перакат

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - Перакат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская паэтэса Вольга Іпатава вось ужо трэці раз выступае з кнігай прозы. Героі яе новых апавяданняў часцей за ўсё людзі маладыя, якія не так даўно ўступілі па сцяжыну самастойнага жыцця і стараюцца зрабіць нешта значнае, адметнае, не заблытацца ў складанасцях зманлівага лёсу. Спецыяльны раздзел прысвечаны далёкай мінуўшчыне. 

Перакат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вольга Іпатава

ПЕРАКАТ

Апавяданні

Падрыхтаванае на падставе: Вольга Іпатава, Перакат: Апавяданні — Мінск: Мастацкая літаратура, 1984. — 248 с.

Рэцэнзент: Алесь Марціновіч

© OCR: Камунікат.org, 2010

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2010

АДНА НАД БЕЗДАННЮ

У адзін з доўгіх ліпеньскіх дзён 1939 года, тых дзён, калі шэрыя хмары пакуль не падняліся і ляжаць па самым небакраі, а гарачае паветра нерухомае і напоена вільгаццю так, што цяжка дыхаць, у гродзенскі манастыр бернардынак увайшла жанчына. Святочная сукенка з цёмна-вішнёвага крэпдэшыпу ў зялёныя лісцікі цесна аблягала яе фігуру, прыўзнімаючыся на вялікім жываце, які жанчына хавала пад каляровай, з махрамі, хусціпай, у якіх звычайна любяць хадзіць на службы заможныя сялянкі. Твар, шырокі ў скулах, з вострым, амаль трохкутным, падбародкам, быў няўцямны — можа, з-за пакуты ці задухі. Манашцы, што вяла яе на калідоры, прыходзілася часта спыпяцца і цярпліва чакаць, пакуль жанчына, сагнуўшыся крукам ад болю і падтрымліваючы жывот, прыціскалася да халаднаватай каменнай сцяпы. Тады пот, як раса, выступаў на яе маладым загарэлым твары.

У пакоі ігуменні яна выпрасталася і, дастаўшы з-пад хусты завязаны ў вузельчык кавалак палатна, выцягнула з яго, пакорпаўшыся, брудную, запацелую паперку, працягнула настаяцельніцы. Тая, прыжмурыўшыся, нейкі час разбірала запіску, пасля падняла вочы і маўкліва глядзела на жанчыну, пібы вывучаючы яе. Жанчына тым часам старалася трымацца прама, але боль прабягаў па яе целу (як вецер па полі — хвалямі), і ад таго твар яе перакошваўся грымасамі.

— Што, панна Барткевіч, вярнуліся-такі ў лона косцёла. Ну што ж, пойдзем. У бядзе мы вас не пакінем.

Гэтае «панна» нібыта разанула маладзіцу. Яна падняла голаў, хацела нешта сказаць, але не адважылася, згаслымі вачыма глядзела на зялёнае сукно, што пакрывала стол, на вузкае высокае акно. Усё гэта — крэслы з прамымі спінкамі, паперы на стале, прахалода — нагадала ёй турэмную канцылярыю, дзе нядаўна яна падавала просьбу аб спатканні з мужам. У спатканні было адмоўлена, паколькі, як значылася ў рэзалюцыі, «вязень Васіль Дамашэвіч у царкоўным шлюбе не быў» і, значыць, у вачах улад быў па-ранейшаму халастым.

Ігумення ўстала з-за стала, падабрала цёмпую сукню і пайшла ў дзверы не азіраючыся: ведала, што за ёю ідуць. Яе паходка была мяккаю і нячутнай; чаравікі ж, у якія былі абуты ногі маладзіцы,— з высокімі абцасамі, з высокай, цесна зацягнутай на распухлых ад гарачыні пагах шнуроўкай — грукаталі па цёмных плітках галерэі, як салдацкія боты, і гэта бянтэжыла яе, прымушаючы траціць апошнія сілы на тое, каб крочыць як мага цішэй. Вузел светлых пшанічных валасоў раскудлаціўся, пасмы прыліплі да потнай шыі. Амаль трацячы прытомнасць, яна валаклася за шырокай, уладнай постаццю ігуменні, і калі тая, прывёўшы яе ў вялікі выбелены пакой з адзіным драўляным распяццем на сцяне, паказала на вузкі ложак з шэрай шарсцяной коўдрай, яна ўпала на яе, бязвольная, аддзеленая ад свету звінячай сцяной болю і страху перад тым, што павінна было адбыцца. Яна амаль не распазпавала твары тых, хто дапамог ёй пераапрапуцца ў шэры халат, хто прыносіў вады і кратаў яе мокры лоб, але ў ружовую заслону перад вачамі ўладна ўрываўся адзін твар, каб застацца ў свядомасці: малады, з пукатым белым ілбом, па якому ўжо прарэзаліся першыя зморшчыны, з поглядам пакорлівым і адначасна ненавідзячым. Гэты погляд, падалося хворай, працяў яе гэтак жа лёгка і адчувальна, як пранізваюць вілы ахапак сена, і яна замітусілася, адмахваючыся, і тут жа, адчуўшы, як тупым молатам ударыла ў паясніцу, закрычала хрыпла і працяжна...

Хмары, што з самай раніцы збіраліся над горадам, згусцелі, ператварыліся ў цёмныя навісі, што спускаліся над душнымі, распаленымі каменнымі цяснінамі горада ніжэй і ніжэй... і першы слабы віскат дзіцяці супаў з першым ударам грому, ад якога затрымцела тусклае полымя лямпы і заторгалася жоўтая пласцінка слюды ў авальным акне — каляровым, але цяпер як патускнелым і зблажэлым. Да парадзіхі падышлі дзве манахіні, заняліся ёю, адна з іх узяла на рукі дзіця.

— Сястра Вераніка, што з вамі? — здзіўлена запыталася худзенькая чарнавокая паслушніца, націраючы скроні парадзіхі пахучай камфарай і на момант застыўшы ад погляду нечакана падышоўшай трэцяй жанчыны. Тая, ссунуўшы бровы, пе міргаючы, глядзела на немаўля, якое слаба сучыла чырвонымі, тонкімі, як палачкі, ножкамі, слаба вякала і моршчылася. Дзіця было яшчэ слізкае, манашка паспешліва абцірала яго рукамі, якія былі пакрыты крывавымі шрамамі. Рукавы, што былі закасаныя па локаць, адкрывалі белыя, як нежывыя, рукі. Тая, што падышла, не рухалася, толькі бязмерная гідлівасць была ў яе вачах — светлых, дзіўна сініх, як марская вада каля берага ў ціхі вечаровы час.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Перакат»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x