• Пожаловаться

Вольга Іпатава: Перакат

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава: Перакат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1984, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Вольга Іпатава Перакат

Перакат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская паэтэса Вольга Іпатава вось ужо трэці раз выступае з кнігай прозы. Героі яе новых апавяданняў часцей за ўсё людзі маладыя, якія не так даўно ўступілі па сцяжыну самастойнага жыцця і стараюцца зрабіць нешта значнае, адметнае, не заблытацца ў складанасцях зманлівага лёсу. Спецыяльны раздзел прысвечаны далёкай мінуўшчыне. 

Вольга Іпатава: другие книги автора


Кто написал Перакат? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Перакат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сястры Вераніцы нядаўна споўпілася дваццаць восем. У цемры, у бязрадасны шэры поўдзень яе высокая ўладная постаць, хударлявасць, чорная сукня давалі ёй выгляд старэйшы; у ружовым святле раніцы белая, з ледзь прыкметнымі вяснушкамі скура, цяжкія залацістыя валасы, капрызныя абрысы вуснаў нагадвалі царэўну, што хаваецца пад агіднай жабінай скурай. Жанчына гэтая, у свеце Феліцыя Прыбыловіч, была дачкой дробнага служачага пошты ў мястэчку, што ляжала ўсяго ў нейкай гадзіне язды ад Гародні. Франак Прыбыловіч, са збяднелай шляхты, меў у мястэчку благую рэпутацыю: яго патрапаную нялоўкую постаць добра ведалі ў карчомцы, а ў хаце ягонай, замест памёршай жонкі, гаспадарыла вывертлівая местачковая дзеўка, разбэшчаная і сквапная, і пад вечар, калі Франак ішоў у карчму, да вокнаў хаты ўпотай краліся сыны мясцовых багацеяў. Панна Феліцыя падчас сваіх прыездаў мела такі халодны прыём, што рана зразумела: у мястэчку ёй не знайсці прыстойнага мужа. У Гародні ж, дзе яна нязменна была першай вучаніцай прыватнай школы, усё не знаходзілася рыцара, пра якога марыць кожная дзяўчына яшчэ з падлеткавага ўзросту. Феліцыя рана зразумела: прычынай таго, што дзявочая яе прыгажосць не знаходзіць збыту, была беднасць. А ёй хацелася ўладарыць, хацелася асядлаць жыццё і гарцаваць па-над абставінамі на нейкім казачным жарабку, што ўзвіваецца пад аблокі. Цвяроза ўсё ўзважыўшы, яна пайшла ў манастыр. I чым далей, тым болей не шкадавала аб гэтым: мірскія ўцехі, якія страціла, былі нічым у параўнанні з тым, што адкрывалася перад ёю ў манастыры — з уладным яе характарам, воляй і ўменнем трымаць сябе ў жалезных рамках неабходнасці. Да таго ж яна ўмела пільна прыслухоўвацца да акружаючага, і халодны, цвярозы розум палітыка падказаў ёй лінію паводзін, якія маглі прынесці поспех. Старая ігумення была надта добрай, надта старалася яна літаральна выконваць запаведзі. Не тое патрэбна было зараз — сястра Вераніка думала пра гэта, гледзячы на юную маці. Меч патрэбен для іх, вось гэтых... быдла, што ўсё болей заяўляла пра сябе, бунтавала па-за сценамі, як грозная, сляпая сіла... Пачуўшы пытанпе, яна схамянулася.

— Думаю, што дзіця, якое мы прынялі, гэта — сын д'ябла, камуніста. I мы зрабілі, каб адным з іх было болей.

— Але ж мы ратавалі нямоглых...— прамармытала паслушніца. Сястра Вераніка рэзка перабіла яе:

— Не пра нямоглых, пра госпада думаць павінны!

— Канешне, канешне! — не зразумеўшы, заківала паслушніца, і зноў яе перабілі:

— Веру падрываюць з кожным днем! У турму ідуць, на смерць, а для чаго? Каб д'ябал да ўлады прыйшоў! Так?

Паслушніца зноў заківала, порахрысцілася. У манастыры ўпарта хадзілі чуткі, што сястра Вераніка заменіць неўзабаве старую настаяцельніцу. Чуткі гэтыя мацнелі і раслі ад таго, што сястра Вераніка некалькі раз, не баючыся, спрачалася з начальніцай і адзін раз нават вымаўляла ёй, прычым тая, махаючы рукамі, першай пакінула поле бою. Спрэчка ішла аб тым, ці павінен дапамагаць манастыр тым, чые мужы сядзелі ў турмах ці былі пад падазрэннем дэфензівы. Старая настаяцельніца лічыла, што павінны. Што з таго, калі муж першай сапрана з тых спявачак, што прыходзілі ў касцёл, вось ужо паўгода як быў арыштаваны? Хаця пані Касцюк насіла перадачы, але ж яна малілася за ято, дзеці яе таксама прыходзілі ў касцёл, і можа, сям'я зможа хаця ў будучым паўздзейнічаць на бяспутнага? Але сястра Вераніка гнеўна гаварыла аб тым, што пустазелле трэба выпальваць агнём, што трэба вышвырнуць з хору не толькі Касцюк, але і пані Зіневічаву, таму што тая дазволіла сыну займацца падрыўной дзейнасцю. I нягледзячы на тое, што сын памёр — быў забіты, як казала сама Зіневічава; ад прастуднай хваробы, як пісалася ў даведцы турэмнага доктара,— усё роўна сэрца гэтай жанчыны бунтуе, самі слёзы яе — пратэст... У манастыры таксама хадзілі чуткі аб нейкім высокім заступніку, дзякуючы якому і павышаліся шанцы сястры Веранікі... Вось чаму манашкі ўсё болей схіляліся на яе бок. Маладой гэтай жанчыне пачалі паступова аказваць ушанаванні, як і самой настаяцельніцы. I зараз яна ненавідна глядзела на Алену Барткевіч, якая, ужо ажываючы пасля перанесеных пакут, прагна цягнулася да немаўляці. Усмешка ўжо трапятала на яе твары, яшчэ шэрым і змучаным, але вочы ззялі і вусны раскрываліся насустрач чырвонаму гарачаму цельцу.

— Хлопчык... Васілёк...— яна схапіла нованароджанага, чыё цельца было ўжо спавіта белым палатном, і шчаслівы погляд яе сутыкнуўся з поглядам сястры Веранікі. Маладая маці ўздрыгнула; усмешка на яе твары згасла, і яна, зноўку пашарэўшы тварам, адвярнулася, асцярожна паклаўшы хлопчыка на жорсткую коўдру.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Вольга Іпатава: Раніца
Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава: Задарожжа
Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава: Парасткі
Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава: Ліпеньскія навальніцы
Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава: За морам Хвалынскім
За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Перакат»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.