• Пожаловаться

Вольга Іпатава: Перакат

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава: Перакат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1984, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Вольга Іпатава Перакат

Перакат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская паэтэса Вольга Іпатава вось ужо трэці раз выступае з кнігай прозы. Героі яе новых апавяданняў часцей за ўсё людзі маладыя, якія не так даўно ўступілі па сцяжыну самастойнага жыцця і стараюцца зрабіць нешта значнае, адметнае, не заблытацца ў складанасцях зманлівага лёсу. Спецыяльны раздзел прысвечаны далёкай мінуўшчыне. 

Вольга Іпатава: другие книги автора


Кто написал Перакат? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Перакат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але пават цяпер яна не магла параўноўваць, хто даражэйшы: сын, што ляжаў на грудзях, прыкрыты цёплай хустай, ці Васіль, што лялжў цяпер, мабыць, на жорсткім, непрыветным ложку— на худой яго шыі, мабыць, яшчэ больш рэзка выдзяляюцца пісягі, і толькі сэрца яго, нібы намацваючы яе і маленькага, як бы пасылае ў поч цяпло і адзею. Яна ўспомніла, як няроўна і глуха грукацела яно па апошнім спатканні, і раптам спалохалася: устала, адной рукой прытрымліваючы хлопчыка, другой ахінаючы ад ветру ягоны тварык. Усё, здаецца, было па-ранейшаму, толькі вецер як быццам перамяніўся: ён яшчэ больш злавесна загудзеў, б'ючыся аб сцяну, і раптам моцным, тугім парывам ударыла ў недалёкую арабіну, і яна дробна закалацілася, уся выгнуўшыся назад. Лісты пасыпаліся з яе, няспелыя яшчэ гронкі затрэсліся, і вялікая чорная птушка, што прымасцілася на яе галінах, з шумам паляцела прэч і раптам закружылася пад маці і сынам. Алена пазнала: гэта была варона, і нейкім незразумелым холадам як абдало яе з галавы да пог. Яна ўстала. Не, рана яшчэ ісці адсюль, у цёмную, нелітасцівую ноч, трэба змагацца за сябе і за сына — яны абодва патрэбныя Васілю. Хай спачатку прагоняць яе, а так, проста, ні з таго ні з сяго збегчы, калі надыходзіць ноч... Яна паспешліва пайшла ад брамы, таропка спусцілася ў цёмнае скляпенне, дзе была яе каморка. Прадчуванне нечага жахлівага мучыла яе, і яна, ледзь паклаўшы дзіця, саслізнула ўніз і, голымі каленкамі стаўшы на халодную, усю ў шурпатых пясчынках, падлогу, зайшлася плачам і доўга малілася, аж пакуль, знясіленая, ледзь паднялася і, упаўшы побач з сынам, заснула неспакойпым сном.

Некалькі дзён прайшлі ў чаканні. Але ніхто нічога пе гаварыў ёй — усе, відаць, былі занятыя больш істотнымі справамі: трэба было неяк хаваць кляштарную маёмасць, здымаць каштоўныя аклады на іконах. Вядома, што нясе з сабой вайна, яна не разбірае падчас ні віноўнага, ні нявіннага...

...Калі Алена нясмела, каб яе не заўважылі, выбралася з кляштара, каб трапіць на спатканне да Васіля, яна не надта спадзявалася, што ўбачыць яго. Але маглі ж і ў самой турме адбыцца нейкія змены! А раптам удасца вымаліць яго ў турэмшчыкаў, раптам і ім не патрэбны гэты клопат перад наступленнем вайны, што набліжалася і набліжалася да горада. Яна хуткімі крокамі падышла да знаёмага акенца, пастукалася. Салдат, у канфедэратцы і светла-зялёным мундзіры, прачытаў прозвішча Васіля па пададзенай паперцы і пайшоў некуды, але праз колькі хвілін вярнуўся, моўчкі выкінуў вузельчык.

— Выбыў твой Дамашэвіч,— коратка сказаў ён і прыняў ад жанчыны, што стаяла за Аленай, торбачку з перадачай.

— Як гэта... выбыў? — Алена не зразумела.

— Ну, перавялі яго куды,—- нецярпліва сказала жанчына, не адрываючыся ад твару салдата, як быццам просячы яго аб літасці.-— У другую турму ці так...

— Што — так? — сэрца ў Алены тахнулася так, што ёй здалося, яна падскочыла.

Відаць, яна пабялела, таму што нейкі стары, што стаяў непадалёк, паспешліва падышоў да яе, узяў за руку, адвёў убок.

— Пачакай, дачка,— сказаў ён, але Алена не слухала, яна цягнулася, незаўважна для сябе, да акенца, трымаючы ў руцэ вузельчык.—- Пачакай, зараз мы даведаемся.

— Не, не, пачакайце, як жа гэта? — мармытала

Алена, усё рвучыся ад старога. Жанчына, у якой праверылі перадачу, да драбніц перакапаўшы і праверыўшы прынесенае, стаяла ля акенца, чакаючы адказу. Запалыя вочы яе хмурна агледзелі Алену.

— Чаго ты мітусішся? Што, не разумееш, дзе ён? — яна падняла вочы ўверх.— Да пана бога, мусіць, адправілі...

— Ты што, маладзіца, з глузду з'ехала! — прыкрыкнуў стары.— Ты што вярзеш? Што соль на жывое сыплеш?!

— Усім зараз солана даводзіцца,— прамармытала тая, але змоўкла, спадылба гледзячы на Алену.

Стары падышоў да акенца, ціха загаварыў з салдатам. Той адказваў коратка, ноахвотна, рыўком беручы перадачы — у торбах, сумках, сетках.

— Трэба да начальства прабівацца, і зараз,— загаварыў ён зноў.—- Тут, у гэтага, нічога не даб'ешся. Ідзі пакуль прысядзь, а то, бач, ногі не трымаюць. Эх вы, дзеўкі! Улезуць у палітыку, а самі кволыя, як курыцы.

Адвёўшы Алену ўбок, каб яна магла крыху аддыхацца, ён гаварыў і гаварыў, відаць, каб адцягнуць яе думкі ад таго, аб чым магла яна зараз даведацца.

— У мяне дачка якраз такая, як ты. Дачка! Ну і сораму ж за яе прыняў на сябе. А зараз нічога, як бы і прывык. Вось толькі старая знемаглася, амаль не ходзіць цяперака, акурат як Геленку нашу забралі!

— Не,— сказала Алена, перабіўшы старога.— Не, я не магу тут стаяць. Я ведаць хачу. Пойдзем!

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Вольга Іпатава: Раніца
Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава: Задарожжа
Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава: Парасткі
Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава: Ліпеньскія навальніцы
Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава: За морам Хвалынскім
За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Перакат»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.