Вольга Іпатава - Перакат

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - Перакат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская паэтэса Вольга Іпатава вось ужо трэці раз выступае з кнігай прозы. Героі яе новых апавяданняў часцей за ўсё людзі маладыя, якія не так даўно ўступілі па сцяжыну самастойнага жыцця і стараюцца зрабіць нешта значнае, адметнае, не заблытацца ў складанасцях зманлівага лёсу. Спецыяльны раздзел прысвечаны далёкай мінуўшчыне. 

Перакат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У каморы было пуста, толькі на адзінокім ложку, на шэрай пацёртай коўдры, цямнела невялічкая яміна, ды на распяцці, што вісела над ложкам, вісела, скручаттая, белая анучка. Алена пазнала яе у белую тую пялёнку яна штодзённа закручвала Васілька, а ноччу мыла яе, бо ў яе было ўсяго дзве пялёнкі, і раніцай гладзіла качалкай. Васілька не было. Яна хутка выйшла ў двор. Але там было пустэльна, як быццам толькі што дайшла да сцен то шумлівая, то сцішапая людская хваля, якая ўжо гаманіла недзе побач. Тады Алена заспяшалася да старожкі.

Сястра Антоля была там. Бледны, спалоханы яе твар яшчэ болей здранцвеў, калі яна ўбачыла Алену.

— Дзе Васілёк? — задыхнуўшыся, яна глядзела, як сястра Антоля павольна, з жахам, адступала прэч, як, дакрануўшыся спіной да сцяпы, яна сцялася, неяк дзіўна ўліпаючы ў белую тынкоўку.

— Васілёк! — ужо дзіка закрычала Алена. Яна ўварвалася ў старожку і, не думаючы, не цямячы ўжо нічога, учапілася ў белы накрухмалены нагруднік брамніцы.

— Н-не ведаю...— ледзь прагаварыла тая, зусім палатнеючы ад страху, мышыныя вочкі яе бегалі, яна нізка апускала галаву. Але, сціснутая за горла чэпкімі Аленінымі рукамі, загаварыла, вочы яе выпучыліся, яна задыхалася:

— Не вінаватая я... Не вінаватая, Езусам клянуся... Я гаварыла ёй... Яна прымусіла... Семя бальшавіцкае не павінна жыць... Госпад нас пакінуў, таму што мы не ваявалі, а прымалі дотык сатанінскі...

«Яна...» Алена зразумела гэта адразу тым звярыным, пахлынуўшым на яе, замест розуму і развагі, інстынктам, які сёння замяніў ёй свядомасць, як зразумела і тое, што Васілька няма. Свет паваліўся на яе — агромністы, чорны, як ноч, смяротны холад ахутаў душу.

— Дзе яна? — прахрыпела яна.

— Паехала...— таксама хрынучы, адказала брамніца.— Усе паехалі... I ігумення, і ксёндз... Чырвоныя ж ідуць... З Усходу...

...Хвалі перакідваліся за сцяну, аглушалі ціхі манастырскі двор. Недзе побач тупацелі сотні ног. Нейчы голас закрычаў «ура!», крык падхапілі. Скрозь расчыненую браму было відно, як ішлі танкі, за імі — загарэлыя хлопцы ў чырвонаармейскіх гімнасцёрках. Падалі восеньскія астры, півоні. Маладыя твары ўсміхаліся. Нейкая дзяўчына ў вышытай кофтачцы перабегла дарогу, абхапіла тонкімі рукамі шыю салдата. Вакол спачувальна засмяяліся. Чутно было, як непадалёк, недзе каля моста, усё яшчэ ішоў бой. Са званіцы касцёла, што быў пры кляштары, грымнуў стрэл, за ім другі. Маладзенькі салдат у сярэдзіне калоны вохнуў, скурчыўся, схапіўшыся за жывот. З-пад пальцаў яго паплыла ўніз кроў.

Алена павольна падняла галаву. Салдат, у канфедэратцы, у расшпіленым мундзіры, схіліўшыся над парэнчамі званіцы, зноў цэліўся ўніз. Вецер трапаў ягоныя валасы. Знізу грымнуў стрэл. Салдат зверху нялоўка павярнуўся, на імгненне павіс на поручнях, пасля цяжка рухнуў на адпаліраваныя пліты двара. Да брамы кінуліся чырвонаармейцы, кулі засвісталі каля іх — на звоніцы яшчэ нехта хаваўся. Адзін з чырвонаармейцаў упаў, другі, адбегшы ў старожку, падняў вінтоўку. Глуха гахнула, белым воблачкам паднялася ўверсе штукатурка.

Алена раўнадушна глядзела навокал. Пасля позірк яе, скамянелы і быццам сонны, спыніўся на вінтоўцы, што была ў руках чырвонаармейца. Ён, зорка гледзячы ўверх, старанна цэліўся. Яна бачыла стрыжаную патыліцу, мокрую ад поту кашулю, што пабялела на лапатках, чорны ствол вінтоўкі, што намацваў там, уверсе, нечае жыццё. Яна не адвяла ад чорнай рулі позірку і тады, калі, некалькі хвілін углядаючыся ў замоўклую званіцу, чырвонаармеец заўважыў яе і, з палёгкаю ўсміхнуўшыся, падміргнуў зеленаватым вокам, на які падаў пышны бялявы чуб:

— Укокал паразіта, га?

Яна, не зразумеўшы, маўчала. Чырвонаармеец, ускінуўшы вінтоўку на плячо, запытаўся:

— Нешта ты не падобная па манашку. Ты адсюль? Алена адмоўна паківала галавою — цяжкай, непаслухмянай.

— А чаго тут сядзіш?

— Сына майго тут забілі,— глуха прагаварыла Алена, ірвануўшы з галавы хустку.— Вось тут якраз. Са званіцы скінулі. Бачыш, пляма вунь?

Яна гаварыла, не верачы ў тое, што вымаўлялі вусны. Усё, нават словы, што выціскала яна з сябе, было ненатуральнае, як быццам гаварыла і рухалася за яе нейкая іншая сіла, нехта вымаўляў тыя словы і рабіў тыя рухі.

— Сына? — недаўменна агледзеў яе чырвонаармеец.— Маладая ты нібыта.

Яна сціснула вусны, паглядзела яму прама ў вочы. Ён апусціў галаву, падумаў.

— А ідзём з намі, калі ў цябе тут нікога няма. А з гэтымі,— ён кіўнуў на кляштар,— мы пасля разбяромся. Сваіх паклічу, калі што. Ну?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Перакат»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x