Вольга Іпатава - Перакат

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - Перакат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская паэтэса Вольга Іпатава вось ужо трэці раз выступае з кнігай прозы. Героі яе новых апавяданняў часцей за ўсё людзі маладыя, якія не так даўно ўступілі па сцяжыну самастойнага жыцця і стараюцца зрабіць нешта значнае, адметнае, не заблытацца ў складанасцях зманлівага лёсу. Спецыяльны раздзел прысвечаны далёкай мінуўшчыне. 

Перакат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

МОЙ БРАТ ЦІМКА

Цёплым адвячоркам ліпеня, у суботу, якраз за тыдзень да вяселля Васіля Асоты, у рачулцы Святлянцы ўтапіўся яго малодшы брат Цімка.

Васіль у тую суботу не паехаў у пасёлак: трэба было на прымерку ў атэлье, пасля зазірнуць у магазін «Шчасце», выбраць добрую пару абутку — ён якраз нагледзеў чэхаславацкія, на тонкай скураной падэшве, з жоўтымі акуратнымі кантамі і вузкімі шаўковымі шнуркамі пантофлі. Меўся ён таксама купляць падарункі сватам і сведкам, хаця прыдбаў ужо і капронавыя, са штампаваным фабрычным узорам рушнікі, і белыя поліэтыленавыя кветачкі, і колькі кілаграмаў дарагіх «Мішак» у прыгожых абгортках, і дзве скрыні «Маскоўскай» — вяселле напачатку будзе ў рэстаране ў горадзе, а пасля ўжо ў пасёлку, і дзе ты на рэстараннае напасешся грошай...

Пляменнік Мішка прымчаў за ім ноччу, на старшынёвым «газіку», бледны і зніякаваты, са змакрэлым чубам, і доўга коўтаў у горле страншыя словы, пасля якіх Васіль асеў у крэсла і колькі часу не міргаючы глядзеў на пляменніка, як бы не даючы рады яго словам.

— Цімка... утапіўся? — Ён паўглядаўся яшчэ і здрыгануўся, разам зразумеўшы, што пляменнік не жартуе. Цімка, ціхмяны бялявы падлетак з сарамлівым поглядам і вечна ўторкнутым у кніжку носам, за што маці не раз скардзілася братам. Цімка, што яшчэ ў мінулы раз паказваў яму акуратна змайстраваны з паперы лялечны тэатрык, бліскаючы сінімі вачамі, акуратна прастуючы пальцам тонкія фігуркі нейкіх прынцаў і прынцэс, што ўсе скручваліся ў трубачку! Цімка, якога ён вёў некалі за руку ў першы клас, чыя маленькая гарачая рука дрыжэла ад шчасця і хвалявання, а ногі ў вялікіх чаравіках блыталіся ў густой зжаўцелай траве!

— А... маці?

Пляменнік паціснуў плячыма, і Васіль зразумеў, што пытанне недарэчнае. Маленькая, рухавая, са смяшлівым бляскам у вачах маці, канешне ж, цяпер у тым стане, які апісаць ці пра які расказаць проста немагчыма.

— Сам утапіўся?

— Сам. Дзяўчаткі бачылі.

— З-за чаго?

— Кажуць, з-за Каці Рыжковічавай.

— Каці? — Васіль ліхаманкава ўспамінаў.— З-за той, рыжай?

— М-г...— прамармытаў Мішка.

Ягачэ пасядзеўшы, Васіль, як прыбіты чым, пачаў збірацца: абуўся, усцягнуў па плечы паласатую майку і павольна ўлез у пацёртыя вузкія джынсы. Кінуў у вялікую белую сумку вялую вільготную палку каўбасы, затым, памарудзіўшы, напакаваў астатняе месца бутэлькамі: ці ёсць у іх там, у вёсцы, грошы, і так іх цяпер спатрэбіцца нямала. Пасля пашыбаваў услед за Мішкам па прыціхлым начным калідоры інтэрната, дзе ля ўваходу не спала, чакаючы, пакуль яны выйдуць, дзяжурная. Пазяхаючы, яна зачыніла за імі дзверы, але вочы ў яе, заўважыў Васіль, былі насцярожаныя і сумныя — яна ведала ўжо аб няшчасці. Сіняе неонавае святло, разлітае па соннай вуліцы, надало іх тварам нетутэйшасць, і Васілю раптам падалося, што і прыезд Мішкі, і паведамленне яго толькі бачацца ў сне і варта расплюшчыць вочы, як насланнё знікне. Але не — нічога не знікла, і на халодным росным узгорку, дзе стаяла машына, насупраць інтэрната ўсё гэтак жа гаротна калыхаліся над начным вецярком дрэвы, мігцела святло, крыху гудзелі лямпы, што былі падобныя да чашачак ландышаў, і глуха глядзела здалёк, з неасветленых кутоў, цемень — раўнадушная і варожая. Сцепануўся, залез у машыну; сцяўся, пашкадаваўшы, што забыўся на куртку: металічная халодная ручка непрыемна дакранулася да цёплага локця.

Машына загула, ірванула з месца, памчала, гайдаючыся і падскокваючы па калдобінах. дарогі. I ўвесь гэты час, пакуль навальвалася дрымота, а гора, што жыло ў душы, супраціўлялася гэтаму, ён сядзеў здранцвела і моўчкі, перабіраючы нядоўгае жыццё Цімкі — такім, якім яно бачылася яму, старэйшаму брату.

Успаміналася, як той чытаў казкі: тонкі тварык брата ажываў, вусны варушыліся, паўтараючы словы. У іх здавён была гульня: Васіль часам купляў ці прыносіў ад сяброў ласункі і непрыкметна падсоўваў малому, а калі той знаходзіў, гаварыў:

— Гэта табе зайчык прыслаў!

— Зайчык! Зноў зайчык! — шчабятаў Цімка.— Ты яго бачыў?

— Бачыў.

— Які ён?

— Беленькі.

— А што ён казаў?

— Гаварыў, што вельмі любіць Цімку, але не можа чакаць раніцы, трэба бегчы.

— А што, зайчык працуе?

— Працуе.

— Перадай яму, што я яго таксама вольмі. люблю! Пасля Цімка падрос, але гульня гэтая засталася: прывозячы падарунак брату, Васіль з усмешкай гаварыў, што гэта прыслаў зайчык, а Цімка з той жа ўсмешкай адказваў:

— То дзякуй яму. Перадасі?

— Перадам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Перакат»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x