Вольга Іпатава - Перакат

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - Перакат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская паэтэса Вольга Іпатава вось ужо трэці раз выступае з кнігай прозы. Героі яе новых апавяданняў часцей за ўсё людзі маладыя, якія не так даўно ўступілі па сцяжыну самастойнага жыцця і стараюцца зрабіць нешта значнае, адметнае, не заблытацца ў складанасцях зманлівага лёсу. Спецыяльны раздзел прысвечаны далёкай мінуўшчыне. 

Перакат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З таго часу I закруціла яго, панесла маладая, уладная хваля, і не заставалася часу ні на што іншае. Ён прывозіў фотакарткі Верачкі — яы разам у Брэсце, ля мемарыяла, яны побач у Прыбалтыцы. У выхадныя ён амаль заўсёды некуды ездзіў, трэба было многа грошай, і катастрафічна не хапала зарплаты, не хапала таго, што ўпотай аддавала яму маці, адрываючы ад сябе і Цімкі. У старэйшага Антося было ўжо двое дзяцей, і маці ён не дапамагаў. Васіль неяк папрасіў пазычыць у брата грошы — той адмовіў. Антось апошнім часам моцна касіўся на яго, Васіля,— не падабалася яму Верачка, як ён казаў, «мадама». Маці ж толькі моўчкі пазірала на аголеную, прыгожую, ганарлівую дзяўчыну і баязліва пыталася:

— Ну а бацькі ж яе — як яны цябе прымаюць?

— Нічога...— няпэўна адказваў Васіль, хаваючы, што Вераччына маці амаль не вітаецца з ім, а бацька абыякава кідае: «Здароў, малады чалавек!» — і моўчкі ідзе ў свой кабінет.

— Яны ж вялікія людзі...— казала маці, а Антось, калі чуў такую размову, крычаў:

— Падумаеш, дырэктар завода! А што наш Васіль, зломак? Што ён, горшы за іх?

— Не горшы, але ж...

— А яна лабарантка! — крычаў Антось.— Тэхнікум скончыла — дык што, цаца вялікая?

Васіль маўчаў. Ён не мог сказаць сваім, якім вялікім, незвычайным шчасцем былі для яго сустрэчы з Верачкай, якім дзівам здавалася, што яна, такая прывабная, шыкоўная, недаступная для ўсіх іншых, прыходзіць на спатканні, кахае яго... Калі ж яна нарэшце згадзілася на шлюб, ён колькі начэй не мог заснуць: усхопліваўся сярод ночы і, гледзячы на сіпяватае, няяснае мроіва за акном, даводзіў сабе, што гэта наяве — яна будзе ягонай жонкай!

Цімка ж, у адрозненне ад Антося, уважліва разглядаў фотакарткі, захоплена слухаў, як Васіль апісвае падарожжы, Верыччыны манеры, дыскатэку, куды яны ходзяць кожную суботу. Былі яны некалькі разоў і ў рэстаране, і калі Васіль назваў лічбу, якую заплаціў за адну толькі вячэру, маці вохнула, ашаломлена паківала галавой.

— А ці праўда, Васіль,— спытаўся неяк Цімка,— твая Верачка падобная да Каці?

— Каці? Якой Каці? — зняважліва запытаўся Васіль. Адно тое, што Верачку можна было да некага прыраўноўваць, здалося яму абразай.

— А і праўда,— згадзілася маці, углядаючыся ў фотакарткі,— Акурат наша Каця, ну тая, з універмага.

— Што школу летась закончыла? — успомніў Васіль.— А-а-а... Ну, тожа параўналі! Верачка... гэта...

— Можа, яна і не такая прыгожая, але ж падобная,— адстойвала сваё маці, кіруючыся, відаць, няясым жаданнем даказаць, што і тут, у пасёлку, ёсць не горшыя дзяўчаты. Ды Васіль не захацеў і слухаць таго, абарваў размову, перавёўшы яе на іншае.

Цяпер ён успамінаў: некалькі разоў быццам чуў ад маці, што Цімка надта ўлягае за Кацяй, але неяк не звяртаў на тое ўвагі, хаця нядобрае пачуццё да той дзяўчыны засталося. Затое аднойчы на танцпляцоўцы, калі Каця пайшла танцаваць з яго, Васілёвым, аднакласнікам Іванам, ён успомніў тую гаворку і пасмяяўся:

— Ну, Іван, ты выбраў сабе дзеўку!

— А што? — натапырыўся той.

— Ды паглядзі — ногі ў яе як палкі — тонкія! А губы? Як у негрыцянкі. Толькі дарма піжоніцца.

— Што з таго? — запярэчыў Іван, але размову слухалі другія хлопцы, і яму стала, відаць, брыдка, бо Кацю ён у той дзень болей не запрашаў. Васіль быў здаволены, гледзячы, як разгублена стаіць дзяўчына ля паркана — ягоная Верачка не стаяла б і хвіліны!

...А ноч усё цікавала за Васілём, і нешта пагрозліва-жудаснае падыходзіла да сэрца, калі ён думаў пра Цімку. Палосы святла выхоплівалі з цемры то стажок ля дарогі, то поле амаль спелай пшаніцы, то, аднойчы, зайца, які на імгненне застыў, аслеплены, а пасля шалёна сігануў некуды ўбок. Варушачы валасы, у машыну ляцела прахалоднае, напоўненае шчодрым ліпеньскім водарам паветра.

Ён яскрава ўспомніў той вечар на тапцпляцоўцы і дзяўчыну ў сінім кароткім плашчыку, якая па-сірочы стаяла ля вільготных дошак агароджы, раз-пораз кідаючы кароткія погляды ў бок хлопцаў. Успомніў і тое, як азіраўся на яе Іван — азіраўся, але болей, здаецца, так і не падышоў. Шалёная злосць паднімалася ў ім: яна, гэтая дзяўчына, вінаватая ў смерці Цімкі, і дарма ёй гэта не пройдзе! Што гэта быў за выбух, які асляпіў, абясколерыў для брата ўсё навокал, ператварыў дзень у ноч?! I ці варта была таго тая Каця! Ён у думках усё вяртаўся да яе, але не мог гляпуць на яе вачамі Цімкі, разгледзець у ёй пешта такое, што было даражэй жыцця. А калі б Верачка яго кінула, ці змог бы ён зрабіць такое? Ён гнаў гэтыя думкі — яны, як серная кіслата, раз'ядалі нешта дарагое. Якое ўсё ж страшнае, непаўторнае глупства зрабіў малодшы брат! I чаму, чаму яго, Васіля, не было побач? А можа, Цімку проста хацелася мець сваю Верачку — такую ж, як у старэйшага брата, і Каця, што падалася падобнай да яе, стала яму такой дарагой менавіта таму?!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Перакат»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x