Вольга Іпатава - Перакат

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - Перакат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская паэтэса Вольга Іпатава вось ужо трэці раз выступае з кнігай прозы. Героі яе новых апавяданняў часцей за ўсё людзі маладыя, якія не так даўно ўступілі па сцяжыну самастойнага жыцця і стараюцца зрабіць нешта значнае, адметнае, не заблытацца ў складанасцях зманлівага лёсу. Спецыяльны раздзел прысвечаны далёкай мінуўшчыне. 

Перакат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ніхто — ні маці, ні старэйшы Антось — не ведаў той гульні, яна была таямніцай паміж двума малодшымі братамі, і толькі ў апошнія гады неяк забывалася на тое, даўняе, і Васіль меней звяртаў увагу на малодшага брата, болей быў заняты сваімі клопатамі: уладкавацца ў горадзе, знайсці працу. Праца зпайшлася лёгкая — шафёрам у пажарнай камандзе. Асноўны яго занятак быў — уважліва праглядаць машыну, каб была яна гатовай для выезду ў любую хвіліну. Выклікаў было няшмат, але кожны запамінаўся — то незвычайнасцю, то вострым пачуццём небяспекі, то і гумарыстычнасцю — было ў іх рабоце і такое. I першыя Васілёвы крокі ў якасці гараджаніна таксама вымагалі часу і клопатаў: шукаць тыя рэчы, якія маглі адразу выдзеліць яго з кагорты навічкоў, «дзеравенскіх», як гаварылі гарадскія хлопцы, набыць той няўлоўны выгляд крыху стомленага, дасведчанага чалавека, які напускалі на сябе фарсістыя, што падчас здаваліся яму на адзін твар, якім употай зайздросціў.

Неўзабаве ён запісаўся ў групу па каратэ, якую вёў франтаваты трэнер-самавучка, і менавіта там прайшоў першыя ўрокі невядомай для недасведчаных этыкі, якая гаварыла, што калі ты моцны, то пляваць на ўсіх астатніх, і гэтак жа пляваць, калі ты добра апрануты. Якая прыстойная дзяўчына пойдзе з няўклюдам, у якога штаны як макароніны, і белы шалік вытыркаецца з пінжака, і няма ніводнай шмоткі. з ішпаскай наклейкай — як гаварылі вакол, «фірмовай»? I хаця, праходзячы па вуліцы з групай сваіх каратыстаў, Васіль адчуваў нялоўкасць ад таго, што гавораць пра акружаючых гэтыя добра апранутыя, сытыя, дагледжаныя юнакі, тым не менш на душы было і іншае — задавальненне ад таго, што яго прымаюць як роўнага, шчымлівая радасць ад таго, што і ты дасягнуў нечага — чаго, Васіль не змог бы сабе адказаць, але ён добра ўсведамляў, што дасягнуў. I самым галоўным з усяго дасягнутага было знаёмства, а пасля і цеснае сяброўства з Верачкай.

Верачка была якраз такая, якую малююць на этыкетках, паказваюць у часопісах модаў: тонкая худая постаць, на якой «шыкоўна» ляжала ўсялякая рэч, будзь гэта пават нешта падобнае да мяшка, у якім носяць бульбу, толькі мяшка новага і ўпрыгожанага вышыўкай. Доўгія русыя валасы ў яе былі заўсёды распушчаныя па плячах і падалі маляўнічымі пасмамі на вочы і выраз кофтачкі. Былі ў яе таксама светлыя, крыху здзіўленыя круглыя бровы і вялікія наіўныя вочы, да якіх вельмі пасавалі таўставатыя вусны вялікага вішнёвага рота. Вочы і рот —- гэта было самае адметнае ў Верачкі, хаця за наіўнасцю блакітных вачэй хаваўся і другі выраз — цвярозы, жорсткі, ад якога нішто не магло ўтаіцца — ні цана сукенкі ці. спадніцы, ні крой, які імітаваў фірму, але фірмовым не быў, ні спроба падрабіцца пад тое, дарагое, недаступнае, ува што была апранутая сама Верачка.

Калі Васіль убачыў яе першы раз на дыскатэцы, дзе яна лёгка і грацыёзна тупала маленькімі зграбнымі ножкамі і нешта спявала, хутка варушачы гэтымі сваімі пульхнымі вуснамі, яго нібыта працяла. Ён дачакаўся, пакуль ад яе адыдзе партнёр, і запрасіў дзяўчыну на танец. Верачка зірнула на яго — і Васіль раптам убачыў сябе яе вачамі: звычайны хлопец, якіх тысячы, мільёны, апрануты так сабе — з магазіна гатовага адзення, у пінжак і штаны, і кашуля тая ж, што і на ўсіх. А вось яна — незвычайная. «Ох і прыгажуня!» — думаў ён. Васіль не ведаў: заваблівасць Верачкі не мела нічога агульнага з той чалавечай непаўторнасцю, якая толькі і робіць прыгожым любы твар. Яна якраз была з тых дзяўчат, чые ўсмешкі і вочы глядзелі з рэкламных праспектаў пра зубную пасту і шампунь, з часопісаў мод, безліч разоў паўтараючы адна адну. Адкуль было яму ведаць, што якраз пазнавальнасць, прыналежнасць яе да нечага яркага, заваблівага і павялі яго сэрца насустрач Верачцы! Такой дзяўчынай можна было пахваліцца ў тым коле, чыёй думкай ён так даражыў. Але, калі б пехта сказаў Васілю, што менавіта гэта і адурманіла яму голаў, ён, хутчэй за ўсё, раззлаваўся б на таго чалавека, пакрыўдзіўся б да самай глыбіні душы. Яму помнілася толькі, што там, у зале, у святле, што косымі палосамі матлялася па паркетнай падлозе, выхопліваючы разгарачаныя маладыя твары, у грукаце аглушальнай музыкі, у атмасферы бяздумнай весялосці ён таксама стаў дураслівым, лёгкім, як малады шчанюк, і хмель нечаканай свабоды ўдарыў у галаву, робячы ўсё вакол ружова-радасным, таямнічым і вабным. Таму, калі Верачка, усміхнуўшыся, падала яму руку і разам увайшла ў гэтае мігценне, грукат і ўладны рытм, які адразу ж завіхурыў, павёў за сабой, ён адчуў: вось яно, тое, сапраўднае!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Перакат»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x