— Ну што, трэба рухацца! — нічога не адказаўшы, прагаварыў упаўнаважаны.— Давай я сяду наперад, а то банды тут к ночы пагульваюць.
Ён пацягнуўся да лейцаў, але Алена спыніла яго.
— Божы суд, значыць? — вымавіла яна.— Божы, кажаш? Уставай!
— Ты куды? — застыла рука ўпаўнаважанага. Але тая тузанула Феліцыю, прымусіўшы яе сысці з фурманкі.
— А вы зноў пачакаеце, Барысавіч! — на бледных Аленіных шчоках прабіліся чырвоныя плямачкі.— Мы вернемся... зараз...
Жанчына ў цёмным, не сказаўшы ніводнага слова, пайшла туды, куды паказвала ёй Алена. Гнеў і скрытая нянавісць паступова праступалі ў яе твары. Алена поглядам паказала на маленькую бакавую дзверку:
— Там выхад наверх?
Феліцыя Прыбыловіч спыпілася, вочы яе ўспыхнулі:
— Ты, хамка, хочаш страляць — рабі гэта тут!
— А я ў спіну не страляю. Няхай нас божы суд рассудзіць... Ну!
Яна паказала на дзверы, і нянавісць таксама палыхнула з яе вачэй.
— Далей! — калі прайшлі першы пралёт, скамандавала Алена.
На трэцім пралёце яна выглянула. Чырвоная чарапіца даху канчалася тут, і вузкі, у два пальцы даўжынёй кант цягнуўся ўнізе, па схіле даху. Направа пачыналася вежа з невялікай пляцоўкай упутры. На сярэдзіне даху было невялікае акенца.
— Ідзі! — коратка сказала Алена, паказваючы па кант — па ім, здавалася, прайсці магла хіба птушка. Яна паглядзела ўніз: там цямнелі каменныя пліткі бруку, апушаныя зялёнай сакаўной травой, белая прыблудная кошка ласкава мылася, седзячы на яркім жоўтым пяску.
— Ідзі! — паўтарыла Алена.— Калі кроў мая... Васілька... не лягла на душу... ты пройдзеш!
Яны ўжо стаялі на званіцы, і вецер трапаў ім валасы. Вочы Феліцыі спыніліся па Аленінай галаве — там бялелі сівыя пасмы. Яна нядобра ўсміхнулася, апусціла галаву ў роздуме. Тонкія, нервовыя пальцы яе павольна, нябачна амаль, сціскаліся — так сціскаюцца лапы драпежніка, які рыхтуецца да скачка.
Скачок і сапраўды быў нечакапы. Алену з сілай ударыла аб сцяну званіцы. Некалькі сантыметраў улева — і яна вылецела б у вузкі праём. Ногі ў яе падкасіліся, яна, падаючы, ударылася галавой, і тупы боль на імгненне адключыў яе свядомасць. Пісталет, клацнуўшы, вылецеў на падлогу, рэзкі шчаўчок прымусіў Алену падхапіцца. Дзве жанчыны кінуліся да зброі, Феліцыя паспела схапіць яе першай. Тонкія пальцы яе ліхаманкава слізнулі па ствалу, яна выпрасталася, алс тут знізу раздаўся стрэл, і яна, як падкошаная, рухнула да ног Алены.
З шумам узляцелі са званіцы птушкі, абарваўся акорд, які ўзяў у касцёле музыкапт. Упаўнаважаны бег да званіцы, высока задзіраючы галаву, сварыўся.
Алена вынула з тонкіх скурчаных пальцаў Феліцыі свой пісталет, абцерла яго, апусціла ў кішэню. Пасля, асцярожна паднімаючы падол спадніцы, ступіла па вузкі, там-сям скрышаны ветрам кант. Упаўнаважаны стаў слупам.
— Куды! — закрычаў ён што было моцы.— Куды, дурная ты баба!
Яна не глядзела на яго. Трымаючыся адной рукой за чырвоную чарапіцу, яна асцярожна ступіла крок, пасля другі. Нага яе амаль напалову павісла пад бозданню, але, узмахваючы для раўнавагі другою рукою, яна ішла, балансуючы між дахам і агромністай пустэчай прасторы. I толькі калі, хіснуўшыся, яна дайшла да аконца і, трымаючыся за яго аберуч, села на каменны падаконнік, закінуўшы ногі ўнутр, ён, прамармытаўшы нешта, пайшоў увысь, на вежу, не слухаючы рэзкага голасу ксяндза, які ішоў следам, скардзячыся і пагражаючы адначасна.
Алена сядзела, і слабасць усё мацней навальвалася на яе, адбіраючы сілы і ахвоту рухацца. Ёй здавалася, што толькі цяпер скончылася, як адарвалася тое, ранейшае, ужо беззваротнае жыццё, што толькі цяпер трэба думаць і рашаць, як жыць далей. Раптоўна на шчоках яе пацяклі слёзы.
— Божы суд,— усхліпнула яна, аблізваючы салёныя вусны, не ведаючы, радавацца ці сумаваць ад таго, што зноўку можа плакаць, што мёртвы абруч, які столькі месяцаў сціскаў ёй галаву, як быццам лопнуў, упаўшы да ног, як толькі што ўпала Феліцыя — з тварам, скажоным нянавісцю, якой не дадзена было выйсця — гэтакая нянавісць не праходзіць, яна назаўсёды застаецца на мяжы старога і новага, на што падзяляецца свет...
Сіняе бяздоннае майскае неба ляжала над ёй. Яна адкінула галаву, заплюшчыла вочы, усё яшчэ плачучы, а галубы, вяртаючыся на наседжаныя мясціны, кружылі над ёю, над вежай, над мёртвай Феліцыяй, і араты, патрывожаны стрэлам, цяпер зноў таропка пагнаў каня па зямлі, што ажывала пасля доўгай лютай зімы, пракладваючы на ёй цёплыя, нагрэтыя шчодрым сонцам барозны.
Читать дальше