• Пожаловаться

Вольга Іпатава: Перакат

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава: Перакат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1984, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Вольга Іпатава Перакат

Перакат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская паэтэса Вольга Іпатава вось ужо трэці раз выступае з кнігай прозы. Героі яе новых апавяданняў часцей за ўсё людзі маладыя, якія не так даўно ўступілі па сцяжыну самастойнага жыцця і стараюцца зрабіць нешта значнае, адметнае, не заблытацца ў складанасцях зманлівага лёсу. Спецыяльны раздзел прысвечаны далёкай мінуўшчыне. 

Вольга Іпатава: другие книги автора


Кто написал Перакат? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Перакат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не здзівіўшыся яе просьбе, як быццам так і трэба было, стары пайшоў з ёю да начальніка. Відаць, каб не гэты маленькі, але з дзіўна маладымі сінімі вачамі стары, Алене самой нізавошта было б не дабрацца куды трэба. Але іх упусцілі, і начальнік — вялікі, чырвоны, з вырачанымі вачамі і вялікімі, ледзь не да падлогі, рукамі, закрычаў на яе, яшчэ болей выкочваючы вочы:

— Пся крэў, бальшавікоў пладзіць яны ўмеюць, а ўлады паважаць не навучацца. Так-так, не навучацца!

— Пан начальнік,— прыніжана папрасіў стары, і шапка ў ягоных руках дробна задрыжала.- Маладзіца вось збіраецца з ім шлюб браць. Сапраўдны, у касцёле. Яна ж жыве пры кляштары. Грэх трэба ёй зняць са сваёй душы...

— Позна ж яна пра грэх падумала! — закрычаў той, і чырвоныя яго вочы ўпіліся ў Алену.

— Чаму нозна? — Алена адчувала, што ёй робіцца ўсё больш млосна, і баялася толькі аднаго — не самлець тут, у кабінеце, бо другі раз яе не пусцяць, а як жа іначай даведацца пра Васіля?

— Таму і позна! — ён, азіраючыся на стол, шукаў вачамі паперу і, знайшоўшы, амаль кінуў яе Алене. Мярцвеючы, яна схапіла абвяшчэнне і, нічога не могучы прачытаць, ужо здагадалася — тое, пра што яна баялася думаць, заклінаючы лёс і ўсявышняга, тое адбылося... Стары зноўку моцна абхапіў яе за плечы і, бязвольную, усё вёў яе некуды ўніз, праз браму. Яна ішла, перастаўляючы ногі, пакуль без сіл не апусцілася проста на брук, на пукатыя літары падпісу на плітах — «Magistrat». «Позна! Позна!» — біліся, крычалі словы, і яна, прыходзячы ў прытомнасць, адчувала, як забіваюць яны яе, топчуць у каменную, нежывую гэтую зямлю ўсё, чым яна жыла, на што спадзявалася...

Яна апрытомнела толькі пад вочар. Над горадам плыў касцельны звон, мяккія вечаровыя цені ляглі на чыстую падлогу пезнаёмага пакойчыка. Яна нейкі час бяздумна глядзела па аблезлы старадаўні буфет з бясконцымі чорнымі завіткамі, з пузатымі фаянсавымі фігуркамі, на стол, дзе ляжаў белы, з ружамі абрус. На стале стаялі таксама чатырохгранная бутэлька з цёмнай вадкасцю і шклянка; промні пераліваліся на цёмных гранях. Жанчына, яшчэ нестарая, у шэрай сукенцы з гафрыраваным белым каўнерыкам, з цёмпымі косамі, што дзвюма дужкамі клаліся ёй на скроні, падышла, прысела нобач:

— Выпіце, пані, вам будзе лягчэй.

— Дзе... я? —- Алена прыўзнялася, дзіка азіраючыся навокал.

— Сваяк вас прывёз. Дзядзька Казімір. Не кідаць жа вас на бруку!

Алена ўспомпіла ўсё: сённяшні дзень, старога з сінімі вачыма, абвестку аб смерці Васіля, і зноў вялізная пустата абрынулася на яе, халодная, маўклівая... Сэрца Васіля ўжо не стукала, пасылаючы ёй цяпло, даючы сілы чакаць. I калі, калі яна прагледзела, занялася сваімі справамі, клопатамі, калі яна адпусціла ад сябе тоненькі праменьчык?!

I другая думка пранізала яе. Сын... ён таксама адзін цяпер. Адзіны для яе ў свеце... Дзе ён, што з ім?

— Мне трэба ісці... Хутчэй...— замітусілася яна. Жанчына не ўтрымлівала яе. Яна дапамагла Алене

апрануцца, сунула ёй у руку адрас: -

— Будзе патрэба якая — прыходзьце.

Праводзячы Алену, абняла яе, пагладзіла па галаве:

— Вам жыць трэба, разумееце? Жыць!

Алена пе помніла, як яна ішла назад, у кляштар. Яна глядзела вакол, але ўсё, што абкружала яе — разгубленыя, радасныя, недаўменныя позіркі, штурхатня — усё слізгала міма свядомасці. На вуліцах было нязвыкла шумна, каля многіх дамоў грузілі на фурманкі хатні скарб, іржалі коні, там-сям, бліжэй да цэнтра, крычалі жанчыны. Стаміўшыся, яна прыхінулася да драўлянай агароджы на невялікай вулачцы, дзе з-за дошак плота глядзелі жоўтыя вяргіні, бляклыя астры і рамонкі. Ярка свяціла сонца, але вецер быў халаднаваты, і ў высокім сінім небе чамусьці лёталі вароны, махаючы крыллем і як галосячы. Глуха вухнула непадалёку, пасля бліжэй, яшчэ бліжэй. Па вуліцы з крыкам прабеглі нейкія людзі, адзін з іх схапіў яе за руку:

— Чаго стаіш? Жыць надакучыла?

— Што гэта? — павольна запыталася яна.

— Вайна, пані, вайна! — крыкнуў мужчына і пацягнуў Алену за руку, але яна вырвалася.

Усё мяшалася ў яе галаве. Якая вайна? Ужо ж ішла нейкая калатня. Ужо, пад ледзяным яе дыханнем, толькі ад таго, што яна была побач, гінулі людзі... I недзе недалёка адсюль ляжаў, бездапаможны, яе сын... Упершыню за цэлы дзень яна ўскалыхгулася думкай пра яго — пранізлівай, балючай, і заспяшалася, не азіраючыся, не думаючы пра выбухі, што час ад часу скаланалі паветра.

Калі яна зайшла ў двор кляштара, ёй здалося, што шум і мітусня па вуліцах і гэтае слова «вайна» прымроіліся ёй. Тут, у двары, было ціха, толькі арабіна калыхалася вяршалінай, асветленай вечаровым ужо сонцам — відаць, ніжэй яе захіляла агароджа. Манашкі нетаропка хадзілі па бруку, і галубы, перавальваючыся, сыта рухаліся следам. Алена, уваходзячы ў вароты, не глядзела навокал. Не звярнула яна ўвагу і на тое, што сёстры, міма якіх яна крочыла, адводзілі позіркі, а адна спачувальна кранула яе за плячо, як бы хочучы нешта сказаць, але не асмелілася, толькі перахрысцілася за яе спіной.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Вольга Іпатава: Раніца
Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава: Задарожжа
Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава: Парасткі
Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава: Ліпеньскія навальніцы
Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава: За морам Хвалынскім
За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Перакат»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.