Вольга Іпатава - Перакат

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - Перакат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская паэтэса Вольга Іпатава вось ужо трэці раз выступае з кнігай прозы. Героі яе новых апавяданняў часцей за ўсё людзі маладыя, якія не так даўно ўступілі па сцяжыну самастойнага жыцця і стараюцца зрабіць нешта значнае, адметнае, не заблытацца ў складанасцях зманлівага лёсу. Спецыяльны раздзел прысвечаны далёкай мінуўшчыне. 

Перакат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Васіль яшчэ раз напомніў пра сяброў, якія маглі. б прыняць яе і дзіця, даць ім прытулак. Але яна нават не хацела думаць пра іх, у душы сваёй ціха росцячы зло на тых, хто скруціў душу Васіля, аказаўшыся мацней за яе каханне — а ці ж не аддала яна ўсё, што мела ў жыцці, не кінула-рынула ўсё, каб найсці за ім? Дый хто яны былі? Ёй успаміналася, з якім захапленнем Васіль неяк расказваў пра аднаго з паплечнікаў: той, асуджаны на вісельню, паспеў крыкнуць перад смерцю: «Вешайце вышэй, каб было мне відно перад смерцю, як гараць вашыя маёнткі!» Здаецца, ён зваўся Андрэем... I з таго часу яна не магла спакойна сядзець, калі нехта з іх заходзіў да Васіля, каб да позняй ночы гаварыць пра тое, што на тытунёвай фабрыцы за адзін толькі месяц дзесяць няшчасных выпадкаў, што пакойчык на сям'ю каштуе ўжо трыццаць злотых і што заробак тут, «на крэсах усходніх», у два разы ніжэйшы. Што з тых размоў? Хіба можна было змяніць свет — такі непахісны ў сваім парадку, законах, звычаях? Нашто класці галаву пад сякеру, калі ёсць сям'я, дзеці, калі, нягледзячы на галечу, ёсць у чалавека хвіліны, моманты шчасця — ці то каханне, ці то проста ад яснага сонца, маладой травы, вясновага дажджу?! Алена, нягледзячы ні на што, прагна жадала шчасця — хаця крышачку яго, хаця драбочак. Калі надта захацець — збудзецца. Прыходзілі думкі — не вечны ж і бацька, што адрокся ад яе, даведаўшыся пра Васіля. А маці... маці, бадай што, даруе. I тое, што ёсць недзе вялікі драўляны дом, гаспадарка, дзе працуюць наймічкі, што стаіць пад абразамі скрыня, дзе паўнюсенька ўсялякага набытку і дабра, неяк сагравала яе, прымушала яшчэ болей аддаляцца ад тых, хто хацеў нешта змяніць, бунтаваў і трапляў у турмы і на шыбеніцы. У апошні час ёй часта чамусьці ўспаміналася родная хата, дзявочыя ўборы, якія штогод купляла маці, асабліва ж хромавыя чырвоныя боцікі, у якіх так лёгка і прасторна назе, калі бяжыш праз вуліцу і ловіш цікаўныя позіркі хлопцаў...

А дні рабіліся карацейшыя, святло запальвалі раней, і брамніца, з якой Алена пасябравала, усё часцей дазваляла ёй пасядзець у старожцы і нават давярала ключы ад брамы. Бывала гэта ў дні, калі старую сястру Антолю асабліва апаноўвалі ўснаміны пра даўняе нераздзеленае каханне, з-за якога яна ў свой час і пайшла ў кляштар. Можа, якраз таму Антоля была адзінаю, хто мог слухаць прызнанні Алены, прызнаваць за ёю права на шчасце, наіўныя развагі пра грэх і пакуты. А можа, таму наблізіла да сябе старая брамніца маладую сялянку, што толькі ёй, адвергнутай, магла даверыць сваю невялікую слабасць. Так ці іначай, калі згасалі над цёмнымі завіткамі манастырскіх сценаў ружовыя водбліскі, калі рабіліся чорнымі вокны ў пакоях і над прыціхлым дваром пачыналі лётаць кажаны, Алена, захутаўшы дзіця, ціха ішла да старожкі. Сястра Антоля, некалькі разоў выходзячы на двор і агледзеўшы ўсё навокал пільна і падазрона, вярталася да сябе і, хутка азіраючыся, налівала ў вузкі алавяны кубачак цёмнай пахкай вадкасці. Выпіўшы, яна кожны раз хрысцілася, і застарэлы адчай стаяў у блакітных яе вочках, у акуратных, нібыта вымытых зморшчынах і складках маленькага пудкага тварыка. Яшчэ раз выглянуўшы са старожкі і праверыўшы, ці няма каго паблізу, яна ўсаджвалася і пачынала расказваць Алене ўсё тую ж бясконцую гісторыю пра маладога паручніка і яго бацькоў, што не пажадалі беднай паненкі ў нявесткі.

— А я ж была прыгожая, прыгожая, пе тое што цяпер, як стары пянёк! — гаварыла сястра Антоля, а маладая жанчына гушкала Васілька, думала пра сваё. Часам кажан, разляцеўшыся, з маху чапляўся за белы покрыў і тут жа пікіраваў уверх, спалоханы гнеўным жэстам Алены. Было ціха-ціха, і спакой панаваў у Аленінай душы, толькі недзе глыбока, як пастаянны боль, да якога прыцярпелася, свідравала думка пра Васіля.

— Выпі ты,— час ад часу падавала кубачак вартаўніца.— Гэта малага. Табе можна.

— Што вы, цётачка! — неяк адмахнулася Алена.— Не буду я!

— «Цётачка»... Эх ты, вёска! — захмялелы, нейкі разгладжаны твар вартаўніцы ўсміхаўся, але вочы яе туманіліся ўспамінамі, і яна, робячы паўзу, зноў пачынала гаварыць, гаварыць... Шалясцела парадзелая лістота, з шоргатам падалі і падалі на белую старожку кляновыя лісты, на ціхай вулачцы гулка цокалі крокі загулялага прахожага. Часам з недалёкага рова даносілася журчанне ручая, што губляўся ўнізе ў гушчары дзядоўніку і шчаўя. Свежым халаднаватым вецярком, што ішоў з Нёмана, абдувала плечы сястры Антолі. Яна ўставала, зачыняла дзверы, але хутка ізноў адчыняла іх — ёй заўсёды не хапала паветра, цяжкае ўдушша прымушала яе курчыцца і стагнаць, і тады спалоханая Алена ўкладвала яе тут жа, на лаве, і махала хусткай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Перакат»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x