Алесь Пальчэўскі - Ты не адзін

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пальчэўскі - Ты не адзін» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1959, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ты не адзін: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ты не адзін»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ты не адзін — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ты не адзін», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Грыша ні разу яшчэ не бачыў спектакля. Як зачараваны, сядзеў ён увесь час — так блізка да душы прыйшлася п’еса «Пастушкі». На сцэне віднелася палявая дарога з фурманкай, удалечыні стаялі мэндлікі, а з левага боку дарогі пасвіўся статак; пастушок тужліва глядзеў услед фурманцы.

Спачатку Грышу зацікавілі не артысты, а малюнак. Надта ж знаёмыя мясціны нагадваў ён.

«Ну якраз такая дарога каля нашых Пяскоў, — падумаў хлапчук і зноў у думках перанёсся дахаты. — От, каб тата з мамай пабачылі ўсё гэта», — уздыхнуў ён цяжка і непрыкметна для самога сябе зноў захапіўся тым, што рабілася на сцэне.

Аж здрыгануўся Грыша, як з-за бярэзінкі, што стаяла злева, выткнуўся таўстапузы пан і ціхенька пакраўся да задумённага пастушка.

Грыша ведаў, чаго падкрадваўся пан. Затаіўшы дыханне, ён з трывогай сачыў за кожным «панскім» крокам. Такі выпадак быў з ім, калі ён пасвіў на хутары авечак. Адкуль і калі з’явіўся тады Войцік, хлапчук і да гэтага вечара не мог зразумець. «Відаць, і я тады гэтак задумаўся», — вырашыў цяпер хлапчук. А пан краўся праз усю сцэну да пастушка, каб адсвянціць яго знянацку. Ён нават паварушыў пальцамі на ручцы бізуна, сціскаючы яе мацней. Ведаючы, якая бяда чакае пастушка, Грыша не вытрываў і гукнуў герою п’есы:

— Вася, уцякай!

Усе азірнуліся, хтосьці пагразіў пальцам, хтось цыкнуў. На сцэне Вася не зварухнуўся, не зірнуў у залу і пан, што краўся да пастушка. Яны добра выконвалі свае ролі. Затое які гул падняўся сярод прысутных, як толькі пан хвасянуў пастушка бізуном. Здавалася, усе гатовы былі рынуцца на сцэну і задушыць гэтага ката сваімі рукамі.

— Гад!..

— Буржуй! — пачуліся грозныя галасы шакаэмаўцаў.

Доўга не маглі супакоіцца ў зале. Апусцілі заслону, выйшаў ніўскі настаўнік, падняў руку, каб суцішыць расхваляваных дзяцей.

— А за што ён, гад, б’е пастушка бізуном?

— Хто яму даў права?

Настаўнік стаяў з паднятай рукой і чакаў цішыні. Гул паволі сціхаў і раптам пачуўся рэзкі голас:

— Чаму Вася каменем не смальнуў яму ў тоўстае пуза?

— Пацярпіце трошкі, убачыце...

Пакуль драматычны гурток ніўскай школы рыхтаваўся паказваць на сцэне світалаўскай ШКМ першую дзею п’есы, у Ніве адбылося вось што.

Лёня Камейша, вучань шостага класа, таксама сабраўся пайсці разам з усімі на спектакль. Бацька яго, адзіны аднаасобнік у вёсцы, загадаў весці пасвіць каня. Хлапчук адмовіўся.

— Усе ўступілі ў калгас, іхнія коні пастух пасе, а вы ўсё не так, як людзі...

— Дык гэта ўжо не іхнія коні, а калгасныя. А я цябе пасылаю свайго пасвіць.

— Усё роўна не павяду. Вунь усе пайшлі на спектакль, а чым я горшы?

Раззлаваны, Рыгор схапіў сына за каўнер, даў лупцоўку і штурхануў у кут.

Лёня стаяў паміж двума ложкамі і плакаў, а Рыгор хадзіў па хаце, як утрапёны:

— Мала яшчэ дапякаюць мне аднаасобніцтвам людзі, дык і ты ім памагаеш. Бацька я табе ці не?

Хлапчук падцяў зубамі ніжнюю губу, зірнуў з-пад ілба на бацьку.

— Не. Калі не хочаце ісці ў калгас, дык і не бацька.

— Вунь што... — аж пачырванеў Рыгор.— Гэта падзяка бацьку за тое, што выгадаваў такога неслуха?..

Лёня маўчаў. I ад гэтага злосць яшчэ больш разбірала Рыгора.

— Ну, калі я табе не бацька, дык ты мне не сын. Ідзі ў свой калгас, няхай ён цябе корміць і бацькам будзе...— пагразіў Рыгор.

— I пайду,— рашуча ступіў хлапчук з месца.

— Ідзі, ідзі, — схапіў бацька з шастка халацік з саматканага сукна, а са сцяны шапку і шпурнуў сыну. Вопратка ўпала на падлогу.

Хлапчук падняў яе, моўчкі надзеў шапку, узяў пад паху халацік і знік за дзвярыма. Рыгор стаяў сярод хаты і глядзеў праз акно, як сын адчыніў весніцы, выйшаў на вуліцу, зноў зачыніў іх, і, не зірнуўшы нават на хату, пашыбаваў у бок Світалаўкі.

«О, гэта сыночак!.. Яшчэ ён будзе прымушаць мяне ў калгас ісці. Хочаш паспытаць агульнага хлеба, дык ідзі сам. Абрыдла бацькаў есці,— паспрабуй свайго», — не супакойваўся Рыгор.

Так з халацікам пад пахай і зайшоў Лёня на спектакль. Сцішыўся ў куточку ля дзвярэй, каб яго не заўважылі, і з прагнасцю глядзеў на сцэну. Ён пазнаў на сцэне вучняў з іхняй школы, і яшчэ большая крыўда агарнула яго. Ці ж не змог бы і ён гэтак сама выступіць? Мала таго, Рыгор нават не дазваляў сыну дэкламаваць тыя вершы, што вывучалі ў школе.

У перапынку паміж першай і другой дзеямі дзеці заўважылі Лёню і абступілі яго.

Дзіцячыя сэрцы надзвычай чулыя да чужой бяды. Можа таму, што дзеці яшчэ толькі ступаюць на жыццёвы шлях і свае нягоды не кранулі тонкіх струн іхняга сэрца...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ты не адзін»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ты не адзін» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
Алесь Разанаў - Рэчаіснасць
Алесь Разанаў
Алесь Разанаў - Гліна. Камень. Жалеза.
Алесь Разанаў
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Марціновіч
Канстанцін Бандарук - Адзінае на патрэбу
Канстанцін Бандарук
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Януш Вішнеўскі - Канец адзіноты
Януш Вішнеўскі
Отзывы о книге «Ты не адзін»

Обсуждение, отзывы о книге «Ты не адзін» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x