Алесь Пальчэўскі - Ты не адзін

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пальчэўскі - Ты не адзін» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1959, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ты не адзін: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ты не адзін»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ты не адзін — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ты не адзін», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Грыша, калі не ўмееш у валейбол, дык хадзем з намі ў гарадкі згуляем, — клікалі другія.

— Не перахоплівай. Я першы запрасіў,— і, паклаўшы руку на плячо Грышу, адзін з хлапчукоў пайшоў з ім побач да валейбольнай сеткі.

У цікавай гульні, як і ў шчырай працы, непрыкметна бяжыць час. Так было і на гэты раз: не паспелі агледзецца — дзяжурны абвясціў канец перапынку, пара было збірацца на работу.

Лёня пакідае бацькоў

Пасля снедання ўсе разышліся хто куды: адны гуляць, другія ў грыбы, трэція селі за кніжкі.

Грыша пакуль што ні ў якія гурткі не запісваўся. Больш за ўсё чытаў. Цяжкавата было першыя дні па-беларуску, але неўзабаве яго нельга ўжо было адрозніць па чытанню ад шакаэмаўцаў.

Асабліва падабаліся Грышу казкі. Зачытаецца і забудзе пра ўсё на свеце. То ён плыве разам з героем за моры і акіяны, каб знішчыць змея і зрабіць добрую справу — вызваліць заняволеную прыгажуню, то шукае ў цёмную купальскую ноч папараць-кветку. Гэта ж яна прыносіць шчасце тым, хто не збаіцца жахаў і сарве яе. Ён, вядома, не збаяўся б. Праз граніцу страшней было ісці і то пайшоў адзін сярод ночы.

Грыша міжвольна перанёсся думкамі ў Караліну, адтуль у Пяскі.

— Што там цяпер нашы робяць дома? — прамовіў уголае хлапчук: — Гэта ж сёння нядзеля, мама зноў павінна была прыйсці да мяне.

Не ведаў ён таго, што маці гэтым часам была ўжо ў Караліне, сядзела ў Галодкавых і плакала горкімі слязьмі.

I куды ён мог падзецца Дзе яго цяпер шукаць ламала яна рукі Можа і - фото 5

— I куды ён мог падзецца? Дзе яго цяпер шукаць? — ламала яна рукі. — Можа і жывога няма ўжо... Вось і пераведала сваё дзіця, вось і паглядзела на яго. Прынясу радасць дахаты...

Пятро стараўся суцешыць Ганну:

— Не бярыце надта да галавы. Можа нічога з хлапчуком не здарылася. Не такі ж ён дурны, каб праз пана рабіць сабе што благое.

Але хіба можна было супакоіць матчына сэрца, калі трывожныя думкі неадчэпна лезлі ў галаву. То адным, то другім ражком хусткі Ганна выцірала слёзы і прыгаворвала:

— Як чула яго беднае сэрца бяду. Да таго ж не хацеў ехаць сюды служыць. Потым жа Войцік прыязджаў і ўжо так шкадаваў, што ўпусціў такога пастушка. Ён прывык да Грышы, ведаў, што хлапчук недазволенага не возьме, сам ні ў што не палезе. Кажа: «Я ж бы вам гэтыя тры пуды...»

— Прыбаўляў, калі хлапчука не было ўжо дома. Усе яны добрыя, як спяць, — уставіў у Ганніну гаворку Пятро.

— Праўду кажаце, абяцаць па часе нічога не каштуе. Знарок мог так гаварыць, каб шкадавалі...

— А як вы думалі, вядома, знарок. Ведаў, не пойдзеце ж вы назад забіраць хлапчука. Немачы на іх няма...

Антося паставіла на стол талерку тварагу са смятанай і кубак малака. Пятро адрэзаў пару лустачак хлеба і запрасіў:

— Падсілкуйцеся з дарогі.

- Ганна падзякавала. Да тварагу са смятанай, каб не рабіць людзям страты, не дакранулася, а кубак малака і маленькую лустачку хлеба ўзяла. Трымаючы ў адной руцэ малако, у другой хлеб, зноў загаварыла:

— I от скажэце, людцы, сэрца ўсё-такі прадчувае, мусіць, бяду... Гэтыя дні месца сабе не знаходзіла: так і цягне сюды, здаецца, паляцела б, каб мела крылы. Адсюль-адтуль ды гляну ў ваш бок. А сёння не ішла, а бягом бегла. От табе і прыбегла, от табе і пераведала дзіця... А дома чакаюць. Той раз ягад паслаў сваім браткам ды сястрычцы, у гэты раз слязьмі сваімі пачастую...

Антося правяла Ганну далёка за фальварак. Ёй хацелася суцешыць жанчыну, аблегчыць яе гора. На развітанне яна параіла:

— Вы там, даражэнькая, а мы тут, паблізу, будзем прыслухоўвацца. Можа ён дзе на хутары ці ў фальварку якім застаўся ды жыве, а матчына сэрца разрываецца. Мне ўсё адно думаецца: не загіне такі хлапчук,— сказала Антося.

— А можа ён падаўся за мяжу? — прыйшла Ганне думка, як зірнула на ўсход.

— Усё можа быць, — хуценька адказала Антося, але тут жа разважыла іначай: — Хаця чаго ж яму было ісці поначы, калі ён мог застацца там учора днём.

— I то праўда, — згадзілася Ганна. Яны пастаялі хвілінку яшчэ, умовіліся, калі хто пачуе што пра Грышу, перадаць адно аднаму, і разышліся.

...Начытаўшыся казак, Грыша пагуляў у валейбол (спадабалася яму гэта гульня лепш за гарадкі) і пасля абеду разам з другімі шакаэмаўцамі пайшоў сустракаць ніўскіх піянераў і школьнікаў. Пад гул барабана тыя ішлі ў Світалаўку ставіць спектакль.

На вучнёўскія спектаклі часта прыходзілі рабочыя саўгаса, калгаснікі. Часам драматычны гурток ШКМ хадзіў у суседнюю вёску паказваць свае прадстаўленні. У народны дом набівалася там паўнютка людзей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ты не адзін»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ты не адзін» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
Алесь Разанаў - Рэчаіснасць
Алесь Разанаў
Алесь Разанаў - Гліна. Камень. Жалеза.
Алесь Разанаў
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Марціновіч
Канстанцін Бандарук - Адзінае на патрэбу
Канстанцін Бандарук
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Януш Вішнеўскі - Канец адзіноты
Януш Вішнеўскі
Отзывы о книге «Ты не адзін»

Обсуждение, отзывы о книге «Ты не адзін» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x