Алесь Пальчэўскі - Ты не адзін

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пальчэўскі - Ты не адзін» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1959, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ты не адзін: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ты не адзін»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ты не адзін — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ты не адзін», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не прышлюць. Адносін начальнік не захоча псаваць. Мала ён папіў тут гарэлкі, — абвёў вачыма пакой Вайтовіч і, разагнуўшы спіну, ласкава звярнуўся да жонкі: — Скажы, даражэнькая, пакаёўцы, каб паклікала Петруся.

Галодка стаяў на ганку і чуў усё. Па немым панскім голасе ён адразу здагадаўся, што адбылося ў пакоі. Хлапчук выбег на ганак і не адразу ў цемені заўважыў Пятра, а той расхінуў рукі ў бакі і Грыша трапіў у абдымкі.

Што ты натварыў хлопча прашаптаў парабак А навошта ён так моцна - фото 4

— Што ты натварыў, хлопча... — прашаптаў парабак.

— А навошта ён так моцна круціў за вушы... Казаў, тату з мамай жабракамі па свеце пусціць за штраф. Ну, я і не вытрываў...

— Добра ты зрабіў, толькі куды ж табе цяпер падацца? Пан, як піць даць, прагоніць... Відаць, прыдзецца ісці ў Пяскі да бацькоў.

— Не пайду я дадому. Тата біць будзе.

— I то праўда — лепш не ісці. Калі вернешся, дык пан законам сышча з бацькоў штраф...

У цемені пачуліся крокі.

— Мусіць, па мяне бяжыць пакаёўка, — шапнуў Пятро. — Ідзі ты, Грышачка, дахаты, а я паслухаю, што пан скажа, і, прыйшоўшы, раскажу.

Грыша доўга стаяў, гледзячы ў той бок, дзе быў некалькі гадзін назад. Цёпла і радасна стала ў яго на сэрцы, што побач жывуць такія добрыя і такія ласкавыя суседзі.

«Чаму мой тата не жыве ў Світалаўцы? — пашкадаваў Грыша, узіраючыся ў змрок. — I я мог бы так працаваць, як тыя вучні, і вучыцца кожны год у новым класе. Добра ім там, спяць сабе цяпер і ніякае бяды. А можа, глядзяць, як рыхтуюцца да спектакля ніўскія школьнікі. Каб хоць раз паглядзець, што гэта за спектаклі...»

Хлапчук раптам прыгадаў бацькоў і здрыгануўся: яго апанаваў страх.

У іх і так не хапае хлеба, а пан сышча штраф. Апошняе прададуць.

«Калі не пайсці ў Пяскі, дык можа ўсё і абыйдзецца... Не пайду», — цвёрда вырашыў хлапчук. Ён саступіў з ганка і павольна пайшоў у процілеглы ад Пятровай хаты бок. Вочы прывыклі ўжо да цемені, і знаёмая дарога стала не такою страшнаю, як здавалася спачатку.

Пятро не застаў дома Грышы. Віця спаў адзін. Гарэла газнічка. Антосі дома не было, і не было ў каго спытаць пра хлапчука. Пятро зірнуў на печ, пад ложак, думаў, Грыша ад страху схаваўся дзе, і, не знайшоўшы, выйшаў на двор. Паглядзеў за хатаю, ціхенька гукнуў у адзін бок, у другі, ніхто не падаваў голасу.

«Людцы мае, куды ж ён мог падзецца супроць ночы? Яшчэ зробіць што з сабою, узяўшы ў галаву»... — непакоіўся парабак.

Не прыйшлося Пятру выканаць на гэты раз панскі загад. Дарма ўсю дарогу — ад пакояў да хаты — прыдумваў ён, як сказаць хлапчуку, каб ішоў з Караліны, куды вочы глядзяць.

Грыша зрабіў гэта сам, не дачакаўшыся, пакуль скажа Вайтовіч.

У дружнай сям’і

Знаёмая дарога зноў прывяла Грышу на савецкую заставу. Не мала набраўся ён страху, пакуль дайшоў. Учора ўдзень выйшла неяк проста: ён пабег адварочваць каровы і апынуўся на другім баку граніцы.

Уночы было страшней. Дайшоў да кустоў і задрыжаў ад нечаканага шолаху. Спужаўшы птушку, ён не менш за яе спалохаўся сам.

Але страх паволі мінаў, і хлапчук зноў, асцярожна ступаючы, пайшоў наперад. Наблізіўся да граніцы і прытаіўся.

На ўсходзе пачало святлець. Ясней праступілі абрысы пагранічных слупоў. Упэўніўшыся, што паблізу нікога няма, пастушок прыгнуўся і ціхенька падаўся ў бок выгана, дзе ўчора хадзіў школьны статак. Толькі апынуўшыся за слупамі, ён перастаў дрыжаць, дыхнуў на поўныя грудзі і нават перахрысціўся, што скончылася ўсё добра.

Пра новае здарэнне на граніцы дзяжурны адразу ж далажыў начальніку заставы.

— Спадабалася яму тут,— усміхнуўся начальнік заставы Свірын і адказаў дзяжурнаму ў трубку: — Я прыду зараз.

Калі ён увайшоў у дзяжурку, Грыша ўстаў з крэсла і перш, чым дзяжурны аддаў начальніку рапарт, прывітаўся:

— Дзень добры, пану!

— Дзень добры, Грыша, але паноў у нас няма. Яны там, адкуль ты прыйшоў.

Прыняўшы рапарт, Свірын паклікаў хлапчука і пайшоў з ім да сябе ў кабінет. Пасадзіў на крэсла, і сам сеў насупраць.

— Ну, расказвай, Грыша, хто цябе прывабіў тут? Школа ці, можа, тая светлавалосая школьніца, што махала табе ўчора хустачкай на развітанне?

Грыша пачырванеў, апусціў вочы і нічога не адказаў. Ён страшэнна здзівіўся, адкуль начальнік ведае, што яму сапраўды ўспаміналася Маня.

— Не чырваней, Грыша, я пажартаваў, — падняўся Свірын і правёў рукою раз, другі па ўскудлачаных хлапчуковых валасах. — Пастрыгчыся трэба, а то што ж ты з такімі валасамі ходзіш улетку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ты не адзін»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ты не адзін» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
Алесь Разанаў - Рэчаіснасць
Алесь Разанаў
Алесь Разанаў - Гліна. Камень. Жалеза.
Алесь Разанаў
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Марціновіч
Канстанцін Бандарук - Адзінае на патрэбу
Канстанцін Бандарук
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Януш Вішнеўскі - Канец адзіноты
Януш Вішнеўскі
Отзывы о книге «Ты не адзін»

Обсуждение, отзывы о книге «Ты не адзін» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x