Сяргей Грахоўскі - Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1967, Издательство: Беларусь, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падрыхтаванае на падставе: Грахоўскі Сяргей. Тры вымярэнні. Выбраная лірыка. Мінск. «Беларусь», 1967. - 296 с.
Многа i плённа працуе ў беларускай паэзіі Сяргей Грахоўскі. У свой час наш чытач прыязна сустрэў яго зборнікі вершаў «Дзень нараджэння» (1957 г.), «Чаканне» (1960 г.), «Табе зайздросціць сонца» (1963 г.), «Памяць» (1965 г.). Творчасць паэта адметная тэматычнай шырынёй, разнастайнасцю паэтычных фарбаў, пафасам высокай грамадзянскасці.
У гэтай кніжцы сабрана лепшае з напісанага С. Грахоўскім.

Тры вымярэнні [Выбраная лірыка] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

ПЛАТЫ

Ці раз у змроку я i ты
Ілбамі біліся ў платы?
Сярод гаёў i росных траў
Плот нечакана вырастаў —
Бетон, жалеза, быццам дот,
I на слупах калючы дрот.

Платы вакол садоў i дач,
Навокал паркаў, хоць ты плач!
Куды ні глянь — платы, платы
З прантоў, з бетоннае пліты,
З цалёвак, а на ix цвікі
Глядзяць у неба, як штыкі.

За плотам — кветкі i вішняк,
Звон ланцугоў i брэх сабак.
За плотам — скверык i гарод.
I нават на магіле плот.
Калі б сабраць усе платы,
Праз акіян ляглі б масты,
А з цэглы выраслі б дамы
Ад Камянца да Калымы.
I наш стаіць за плотам дом,
Ды прасла мы здалі на лом,
I кожны ходзіць напрасткі,
Хоць i злуюцца дзівакі,
Што столькі год, нібы краты,
На свет глядзелі праз платы.
Цяпер вясновыя вятры
Ляцяць у нашыя двары,
I сонца свеціць у акно,
I стала нам далей відно,
Праспект бліжэй на паўвярсты.
Каму ж патрэбныя платы?

1962 г.

ПЕРАМОГА

Цяжэй за ўсё сябе перамагчы,
Стаць над сабой бязлітасным суддзёю
Судзіць удзень, уранні i ўначы
Свае імкненні і свае настроі.

Жаданне лёгкай славы засудзі
На вечнае выгнанне i пакуты,
Няхай ніхто з дакорам не глядзіць,
Што замінаеш у жыцці яму ты.

Для зайздрасці палёгкі не прасі,
Сваёй віной не вінаваць другога
I сам сабе ніколі не схлусі, —
Нялёгкай гэта будзе перамога.

Другіх не папракай i не вучы,
А паспрабуй сябе перамагчы.

1959 г.

ЛЫЖНЯ

Міколу Лобану

На досвітку i я праклаў лыжню
У снежаньскі празрысты хрусткі морак.
A ўжо крычаць: «Трымайся, даганю!»
I вылятаюць на круты узгорак.

Вось нехта падае ў іскрысты цёплы снег —
Клубіцца след i параю i пылам,
На віражах — галёканне i смех
Ляцяць услед за лыжнікам двукрылым.

А я праз лес пракладваю лыжню —
Тугую звонкую дарогу —
I хлапчукоў i клічу i дражню,
Што адстаюць ад лыжніка старога.

Мігаюць іскры белага агню,
У твар сячэ сустрэчны вецер стылы.
Па цаліку пракладваю лыжню
Тым, што ляцяць i наступаюць з тылу.

То іней асыпаецца на скронь,
То хвошча лес ігліцаю i снегам,
А я, прадзьмуты сцюжаю наскрозь,
Далей імчуся за няўлоўным рэхам.

1963 г.

ПЕРШАЯ ПЕСНЯ

Адаму Русаку

Я не апошні i не першы
Складаў крадком калісьці вершы.
Дазнаўся нехта, стаў строіць кпіны.
Я чырванеў, казаў: «Пакіну»,
Казаў: «Не буду». А праз гадзіну,
Узяўшы кошык, блукаў па лесе,
Шукаў арэхі, шукаў маліну,
Але знаходзіў радкі для песні.
Знайшоўшы слова, баяўся страціць,
Нёс асцярожна, нібы расінку.
Зірнуўшы ў кошык, казала маці:
«Ты, мабыць, збіўся з дарогі, сынку.
Вунь колькі ягад прыносяць людзі.
З цябе ж, як бачу, дабра не будзе.
Ну, хоць бы меншым, хоць бы для смеху
Прынёс ці ягад, ці тых арэхаў».

Я кожным ранкам хадзіў далёка
Па росных сцежках у чарналессе —
Шукаў арэхаў, спяваў, галёкаў,
I раптам выйшла такая песня,
Што сам здзівіўся, пачуўшы рэха
Канца той песні. А дзесь дзяўчаты,
Што абіралі з кустоў арэхі,
Ужо спявалі яе пачатак.

Я чуў, як песня ішла паволі
Праз нашу вёску, паўз нашу хату.
Па пералесках, па жытнім полі
Яе панеслі у свет дзяўчаты.

Ляцелі гуci далёка ў вырай,
Вятры маліну даўно абтрэслі,
A вечарамі спявалі шчыра
У кожнай хаце ўсё тую ж песню.

Яна хадзіла ў лугах зарэчных,
Па вечарынках, па сенажацях,
Яе у доўгі зімовы вечар
Спявала разам ca мною маці.

1957 г.

ЖОЛУД

Пад шэлест лісця, пад птушыны спеў,
Апалены апошняй навальніцай,
Расою цёплай вымыты,
даспеў
Тугі, каляны жолуд над крыніцай.

Ад ветру ён увосень трапятаў
Паміж лістоў пакручаных i шэрых,
Хапаўся за галінкі і... упаў
На заінелы вытаптаны бераг.

Яго вятры качалі па траве,
Дажджы хвасталі i пранізваў холад,
Дрыжаў, патрэскаўся, a ўсё-такі жыве
Тугі, каляны пераспелы жолуд.

Ён парасткам схапіўся за зямлю,
Каб перасіліць i адолець згубу
I сілу перадаць таму галлю,
Што стане каскай будучаму дубу.

1966 г.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x