Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзве аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзве аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Змест кнігі складаюць аповесці «Ранні снег» i «Рудабельская рэспубліка». У першай раскрываецца лёс інтэлігента, які прайшоў праз цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, а другая — праўдзівы расказ пра гераічнае мінулае палескай вёскі Рудабелкі, яе людзей.

Дзве аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзве аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сяргей Грахоўскі

ДЗВЕ АПОВЕСЦІ

Ранні снег. Рудабельская рэспубліка

Падрыхтаванае на падставе: Грахоўскі С., Дзве аповесці: Ранні снег. Рудабельская рэспубліка.— Мн.: Маст, літ., 1980.— 448 с., 1 партр. — (Б-ка беларус. прозы).

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

РАННІ СНЕГ

I.

«Што ж за яна? Якая з сябе? Чарнявая ці русявая? Прыгожая ці так сабе?» — думаў Аляксей, збіраючыся ўдарогу.

«Ат, што мне з таго? Прывязу. Няхай пажыве. Пабачым, колькі яна напрацуе»,— адмахнуўся ад надакучлівых думак. Але хіба ад ix адаб'ешся? Пах прыгарэлай бульбы нагадаў дом i маленства, родную хату, маці i сястру, такі ж туманны ранак, ракітнік у пацерках дымнай расы, адзінокую дзічку на выспе пасярод ракі, цёмную віратлівую ваду над калодаю счарнелага дуба, густы аер i сітнік на ўзбярэжжы. Прамільгнулі выпадковыя малюнкі маленства i расплыліся туманным воблачкам ядранай раніцы.

Каля печы гаспадыйя адцэджвала вялікія чыгуны з дробнаю «свіною» бульбаю. Пах той бульбы, бразгат качаргі па прыпечку заўсёды будзілі ўспаміны, вярэдзілі душу шчымлівай тугою па далёкім незваротным маленстве.

Аляксей нацягнуў зялёную, абшмуляную на рубцах целагрэйку.

— Зноў галодны ляціш! Укусіў бы чаго, а то ўчарнеў, не раўнуючы, як той грак;— ушчувала яго гаспадыня.

— Нічога, Дзяменцеўна, на жывой касці цела нарасце. От набегаюся за сваім канём, дык чыгун бульбы ўбяру.

— Ты б яго, гада, стрыножваў. Ну ж i ўдружылі табе падлу! Пакуль не ўперлі яго школе, некалі ўсёю брыгадаю мудрэй за ганчакоў бегалі за гэтаю ваўкарэзінаю. Як абгарэў на пажары, кручаны стаў, людзей баіwца. Куды ж збіраешся?

— У раён. Па новую настаўніцу.

— Абы-якую не бяры. Глядзі, каб баская [ 1 1 Баская (сібірскі дыялект) — прыгожая. ]

— Якая дастанецца,— усміхнуўся Аляксей і, згінаючыся, каб не выцяцца аб вушак, выскачыў з хаты.

За сялом у тумане, як прывіды, цьмелі старыя алешыны i кусты шыпшынніку, цягнула вільгаццю, канапляным духам i прывялым бульбоўнікам. Глуха тупалі i ржалі спутаныя коні, выплывалі i раставалі ў густым тумане галовы i спіны. Коней ніхто не пасвіў: вакол сяла была выгараджана паскоціна — сталочаны выган, але за ноч i на ім трохі наскубваліся каровы i коні. Аляксей хацеў знячэўку ўхапіць свайго каня за грыву i накінуць аброць, але дзе ты яго знойдзеш, калі i за тры крокі нікога не пазнаеш.

Хоць i папахадзіў Аляксей па паскоціне, але ўсё ж знайшоў каня за кустамі шыпшынніку, падпоўз i ўхапіў за грыву. Конь толькі захроп ды сінім вокам бліснуў, скокнуў разы ca два, але кароткае пута не дало разагнацца, падрыпаў на месцы, пажмакаў рукаў целагрэйкі. Аляксей сцёр зялёную пену аб вільготную ад туману конскую шыю, накінуў аброць, распутаў, ускочыў на мулкую спіну ў зарубцаваных апёках, крануў абцасамі пад бакі i патрусіў на школьны двор.

Яшчэ звечара ён выпрасіў лёгкі «хадок» у дырэктара дзіцячага дома, падмазаў колы, свежую траву прыкрыў дзяружкаю, каб усё было па-людску. Пад'ехаў да хаты, у якой кватараваў, закінуў лейцы на слупок плота, забег узяць плашч i торбачку з хлебам. Але Дзяменцеўна сілком сунула ў руку гарачую аладку i паставіла кубак сырадою.

— З'еш, кажу! Онь майткі, як на тычцы, матляюцца, глядзець брыдка. Еш, еш, не ўпінайся!

Аляксей пахапаў стоячы, падзякаваў, накінуў гаматны брызентавы плашч, ускочыў у кашоўку, i тольri заляскацелі па вуліцы колы.

За паскоцінаю туман ужо спаўзаў у нізіны, малінавае сонца пазалаціла зубчастыя верхавіны лесу, замігцела чырвонымі i сінімі іскрынкамі на расе, на пабітым асенняй іржою лісці шыпшынніку i глогу. Абапал дарогі — прыцішаная асенняя тайга: густою чырванню набракаюць асіны; як васковыя свечкі, пажоўклі стромкія лістоўніцы; бляклым золатам адліваюць бярозы; сярод цёмнай зеляніны піхтаў i елак ірдзеюць рабінавыя гронкі, а на ўзлессі адзінока цямнеюць прысадзістыя стагі з парудзелымі віцамі на сцежарах. Аляксей вырас у лясной старане, любіў туманныя світанні ў грыбных барах, пасівелы ад прымаразкаў верас, барвовы ракітнік, пацямнелую густую ваду ў рачных вірах, але такой прыгажосці, столькі адценняў i чыстых фарбаў не бачыў ніколі. Нізінамі сплывае туман, а над галавою — халоднае сіняе-сіняе неба; настылае, аж колкае паветра п'яніць хмелем прывялай лістоты i траў, ад глухаты зачароўвае маўкліваю цішынёй. Таямнічая, непаўторная сваёй прыгажосцю тайга агарнула шчымліваю тугою чулую Аляксееву душу. Здаецца, каб былі фарбы i палатно на падрамніку, пастараўся б перадаць усе кодеры i адценні асенняй тайгі, гэтага пранізлівага неба i цішыню адцвітання. Але ні на адной палітры не знойдзеш такіх густых i чыстых фарбаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзве аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзве аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Дзве аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзве аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x