Сяргей Грахоўскі - Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1967, Издательство: Беларусь, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падрыхтаванае на падставе: Грахоўскі Сяргей. Тры вымярэнні. Выбраная лірыка. Мінск. «Беларусь», 1967. - 296 с.
Многа i плённа працуе ў беларускай паэзіі Сяргей Грахоўскі. У свой час наш чытач прыязна сустрэў яго зборнікі вершаў «Дзень нараджэння» (1957 г.), «Чаканне» (1960 г.), «Табе зайздросціць сонца» (1963 г.), «Памяць» (1965 г.). Творчасць паэта адметная тэматычнай шырынёй, разнастайнасцю паэтычных фарбаў, пафасам высокай грамадзянскасці.
У гэтай кніжцы сабрана лепшае з напісанага С. Грахоўскім.

Тры вымярэнні [Выбраная лірыка] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чырвоныя істужкі на папахах,
I белыя бінты на галаве...
А табуны стаеннікаў па паxi
Хаваюцца ў някошанай траве...

Ляцяць, ляцяць тачанкі над Бірою
На Спаек, на Благавешчанск, на Іман...
Знікае ўсё. Пра колішніх герояў
Спявае беларускі партызан.

1963 г.

НАХОДКА

Гэта мае i твае аднагодкі
У бараках жылі каля бухты Находкі
I рэзалі сопкі i дзікія скалы
На вуліцы, плошчы, завулкі, кварталы.
Быў хлеб па ліміту i спірт па ліміту,
I толькі хапала на ўсё дынаміту:
Крышыліся сопкі i падалі горы,
A ў небе дрыжалі халодныя зоры.
Шалелі завеі, снягі бушавалі,
Тут мерзлі шафёры на перавале
I вецер i холад клялі акаянны,
А шлях прабівалі да акіяна.

Гляджу я сягоння з таго перавала,
Дзе замець да самай вясны піравала,
Гула, рагатала, свістала i кпіла,
Шляхі замятала i фары сляпіла.

Гляджу, як на горад, блакітны i юны,
Нацягвае сонца гарачыя струны,
На стромкія трубы, на ветразей крылле,
На светлыя дахі, на тонкія шпілі,
На белыя мачты, на вежы, на краны,
На ўсе караблі, што ідуць з акіяна.
Спяшаюцца зранку мае аднагодкі —
Па сэрцу, па духу, па думках сябры,
Што лічаць шчаслівым юнацтвам Находку,
Што самі ссівелі даўно без пары.

1964 г.

ДУМКА ПРА ДУМКУ

Архітэктару Г. В. Сысоеву

Гавораць — думка колеру не мае,
Hi межаў, ні абрысаў, ні вагі.
Яна, спачатку кволая, нямая,
У вузялок завяжацца тугі

I запульсуе жылкаю на скроні,
Дыктуе волю i правы свае;
Ты ўжо яе нявольнік, ты ў палоне,
Яна табе спакою не дае.

I вырвацца з палону немагчыма,
I нельга адпачыць ужо нідзе:
Ты пазіраеш яснымі вачыма,
A ўсім здаецца, што сляпы ідзе

Зарослымі глухімі пустырамі,
Дзе толькі друз i стылыя камы;
А мрояцца табе двары i брамы,
Праезды, скрыжаванні i дамы,

Якіх ніхто яшчэ нідзе не бачыў,
Дзе аніхто пакуль што не жыве.
З бязважкай думкі цяжкія заданы
I вуліцы растуць у галаве.

1м душна, цесна, ім няма прасторы,
Пад імі нетрывалыя пласты.
I пераходзяць сцены i апоры
На ватмана шурпатыя лісты...

На пустырах будуюць дом за домам,
Фарбуюць сцены колерам зары.
А думка зноў, не ведаючы стомы,
Нібы іскра, імкнецца да іскры

I набывае форму i аблічча,
Адценні, пахі, колеры, вагу,
Усім валодае, прыспешвае i кліча,
Нібыта кожны у яе ў даўгу.

Усё, што збудавалі нашы рукі,
Усё, што мы стварылі на зямлі, —
Атамаходы i сімфоній гукі
Спачатку толькі думкамі былі.

1964 г.

* * *

Ступаю вобмацкам па лесе,
Сваёй не бачачы рукі,
У вочы то ігліца лезе,
То шчокі драпаюць сукі.

Мільгнуў агеньчык. Хвошча вецце
Бягу,
спыняюся ля пня:
Свіціцца нешта, ды не свеціць,
A дакрануўся — парахня.

1966 г.

ПЛЫНЬ

Вецер насустрач, насустрач імклівая плынь.
Хлопец у чоўне, смуглявы i рослы,
Прагна глядзіць i плыве ўдалячынь —
Вёслы рыпяць, выгінаюцца вёслы.

Сонца насустрач i сіні прастор,
Сіні прастор у вясёлкавай браме.
Хлопец плыве i плыве за сябрамі —
Вёслы, як дужыя крылы, прасцёр.

У далячынь, што расчынена насцеж,
Голасам сэрца i ўласнай крыві
Кліча цябе неспакойнае шчасце,
Толькі хутчэй да яго даплыві.

Шчасце у кожнай тваёй перамозе,
Шчасце — адолець i вецер i град,
Шчасце — нідзе не спыняцца ў дарозе,
Спынішся — плынню адгоніць назад.

1955 г.

ПАЛЕСКІЯ РЭКІ

Мне на світанні часта сняцца рэкі —
Струмень i Стыр, Стаход i Лань, i Цна.
Па ix нібыта шлях з вараг у грэкі
Ізноў праклала звонкая вясна.

Да цнотнай Цны ніяк не падступіцца
Hi нацянькі, ні напрасткі, ні ўброд,
I Лань, нібыта грозная ільвіца,
Накінуцца гатова на Стаход.

А Прыпяць настыраецца ca Стырам,
Струмень, як мора грознае, гудзе,
I вербы нахіліліся над вірам,
Схаваўшыся па плечы у вадзе.

Зліліся рэкі ўсе ў адно разводдзе,
Шумяць, іскрацца, пеняцца, гудуць,
A ўжо дзядзькі на белым параходзе
Пра сенажаці гутарку вядуць.

Спадзе вада, i травы забуяюць,
Зашамацяць мурожныя стагі.
Куды ні глянеш, без канца i краю —
Зарэчныя, прырэчныя лугі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x