Сяргей Грахоўскі - Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1967, Издательство: Беларусь, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падрыхтаванае на падставе: Грахоўскі Сяргей. Тры вымярэнні. Выбраная лірыка. Мінск. «Беларусь», 1967. - 296 с.
Многа i плённа працуе ў беларускай паэзіі Сяргей Грахоўскі. У свой час наш чытач прыязна сустрэў яго зборнікі вершаў «Дзень нараджэння» (1957 г.), «Чаканне» (1960 г.), «Табе зайздросціць сонца» (1963 г.), «Памяць» (1965 г.). Творчасць паэта адметная тэматычнай шырынёй, разнастайнасцю паэтычных фарбаў, пафасам высокай грамадзянскасці.
У гэтай кніжцы сабрана лепшае з напісанага С. Грахоўскім.

Тры вымярэнні [Выбраная лірыка] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

1956 г.

ПАДАРОЖЖА

Я не стаю на раздарожжы,
Мне пэўны шлях даўно відзён.
Усё жыццё я ў падарожжы —
Ад першых да апошніх дзён.

Бо мой рубеж яшчэ не блізка,
Хоць б'юць часамі перуны,
А я вандрую ад калыскі
I правандрую да труны.

Але шкада, што век кароткі,
А свету не відаць канца,
Што пехатою ад Находкі
Ужо не дайсці да Камянца,

Што легкадумныя раманы
Больш не паўторацца ў жыцці,
Што непраходныя урманы
Наўрад ці прыйдзецца прайсці.

Шкада. А каб усё спачатку
Зноў паўтарыць за кругам круг,
Хадзіць праз вузенькую кладку
Вясной з дзяўчатамі на луг.

I зноў навыперадкі лётаць
Цераз купальскія кастры,
Таптаць задымленую лотаць
I цалавацца да зары.

Шкада, што не з усімі стрэўся,
Kaго калісьці мог сустрэць,
Што каля тых агнёў не грэўся,
Дзе мог i я душу сагрэць

Жывым, гарачым хваляваннем,
Любоўю, светлым пачуццём.
Таму цяпер усё дазвання
Хачу зрабіць сваім жыццём:

Паветрам дыхаць навальнічным,
Таптаць i лотаць, i мурог,
З акрайцам i з вадой крынічнай
Прайсці яшчэ мільён дарог,

Не ўслед, а поплеч з маладымі,
Каб смела марыць, прагна жыць,
Узняцца сцежкамі крутымі,
Дзе зорка ў бездані дрыжыць,

Дзе за ліловым небасхілам
Арбіты зорныя прайшлі,
Дзе самі вырастаюць крылы,
Каб зноў вярнуцца да Зямлі,

Дзе пахнуць першыя рамонкі,
Дрыжаць пад месяцам гаі
I свішчуць на світанні звонка
I традыцыйна салаўі.

Таму хвалюе i трывожыць
Усё, што стрэнецца ў жыцці,
Таму, прыйшоўшы з падарожжа,
Ізноў збіраюся ісці.

1964 г.

МЛЕЧНЫ ШЛЯХ

У зорным небе — Млечны Шлях.
Пад ім ляцяць у вырай гусі,
I мне здаецца, кожны птах
Крычыць: «Вясной дамоў вярнуся!»

Ляцяць у вырай жураўлі,
Ляцяць буслы у зорным небе,
А вось да роднае зямлі
I Млечны Шлях ім не патрэбен.

1957 г.

ЭЛЕГІЯ

Мяцеліца ў завулках вые,
Нясе снягі на ўсе бакі.
Заледзянелі маставыя,
I ледзь паўзуць грузавікі.

Вязуць жалеза i цагліны,
Чырвоныя, нібы агонь,
А вось у кузаве машыны
Ківае галавою конь.

Худы, калматы, заінелы,
Прыгнуўшы шыю, з вышыні
Глядзіць ён скоса i нясмела
На мітуслівыя агні.

Куды цябе вязуць, буланы?
Чаму не звоняць капыты?
У якія графікі i планы
Ужо запісаны i ты?

Падковы ж для цябе кавалі
З найлепшай сталі кавалі,
I людзі помнікі стаўлялі
Табе амаль на ўсёй зямлі.

Ты ў бой ляцеў, прымаў парады,
Ты ў полі за траіх рабіў
I кожнай бабскае брыгады
Апорай i надзеяй быў.
Цяпер цябе знялі з работы —
З палка, з абоза, з баразны,
Хоць i цягнуў заўжды да поту
I гінуў у агні вайны.

Ты не апошні конь на свеце,
A ўсё ж, заўважыўшы, з двара
Бягуць i пазіраюць дзеці
I на цябе, як на зубра.

1966 г.

НЯПІСАНЫЯ ЛІСТЫ

Дзе ўзялі такую моду
Дарагія землякі —
Пасылаць мне слоік мёду
I паўторбачкі мукі?

Аглядаю ўсё дазвання
I дзіўлюся, што няма
Ад знаёмых прывітання —
Hi запіскі, ні пісьма.

Што ж пісаць, калі i гэтак
Сам павінен зразумець,
Што па тоне мёду з кветак
Можа кожны зразу мець.

Паспытаў, аж стала млосна:
Пахне ліпай за сялом,
Сенам, дзяцельнікам росным,
I гарэніць палыном,

Bee спелымі лугамі,
Белай грэчкаю — здаля,
Жытам, просам, пірагамі
Пахне глуская зямля

I крутым пшанічным хлебам,
Што ў дзяжы, як пух, расце.
Вось i прачытаў, што трэба
Я ў няпісаным лісце.

1964 г.

ПЦІЧ

He гані гусей дахаты
I не кліч,
Глянь, зрабілася крылатай
Рэчка Пціч.

Крылы белыя лапочуць
На Пцічы,
I, здаецца, гyci хочуць
Уцячы

На шырокія азёры,
З асакі,
Ды стаяць, як у дазоры,
Гусакі.

Перасохла, абмялела
Рэчка Пціч.
Не махай хусцінкай белай
I не кліч

Hi гусей, ні шызых качак
На лугі,
Бо рака без ix заплача
Ад тугі.

1966 г.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x