Сяргей Грахоўскі - Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1967, Издательство: Беларусь, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падрыхтаванае на падставе: Грахоўскі Сяргей. Тры вымярэнні. Выбраная лірыка. Мінск. «Беларусь», 1967. - 296 с.
Многа i плённа працуе ў беларускай паэзіі Сяргей Грахоўскі. У свой час наш чытач прыязна сустрэў яго зборнікі вершаў «Дзень нараджэння» (1957 г.), «Чаканне» (1960 г.), «Табе зайздросціць сонца» (1963 г.), «Памяць» (1965 г.). Творчасць паэта адметная тэматычнай шырынёй, разнастайнасцю паэтычных фарбаў, пафасам высокай грамадзянскасці.
У гэтай кніжцы сабрана лепшае з напісанага С. Грахоўскім.

Тры вымярэнні [Выбраная лірыка] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адны ніжэй, другія — аж пад хмарай
Спакойна п'юць «Марціні» i віно,
На стол кідаюць франкі i далары,
Нібы тасуюць карты ў казіно.

A дзеўчынка з арабскага раёна
Пазычыла тры франкі на пад'ём...
«Бывай, бывай, Вандомская калона,
Булонскі лес i мой бляшаны дом!»

Яна ніколі ўжо не верне доўгу,
Сябрам ніколі не працягне рук, —
Апошні крок, апошні крык, i доўга
Яна ляціць i падае на брук.

Буфетчык кажа. : «Усякае бывае»,
А у мяне цямнее уваччу:
«Не, самагубцаў хтосьці забівае», —
Я сытаму буфетчыку крычу.

Натоўп расходзіцца. Паехала машына.
Струменямі іскрыстае вады
Маўклівы абыякавы мужчына
Змывае з бруку ліпкія сляды.

1966 г.

ГРЭШНЫ ГОРАД

Дажджынкі за акном закапалі,
Прымялі мокрую траву,
А я — усё яшчэ ў Неапалі
I ў Рыме сонечным жыву.

Стаю пад парасонам пініі
Ля ватыканскае сцяны
I жмуруся на неба сіняе,
A ў небе бомкаюць званы.

Усе чатырыста касцёлаў
Склікаюць грэшных на імшу
I гулкім звонам, невясёлым,
Трывожаць сонную душу.

Ідуць манахіні ў сутанах
I тоўсты ксёндз з капелюшом,
А побач, між іконак танных —
Паштоўкі грэшніц целяшом.

Усё, што трэба, прадаецца
Турыстам, юным i старым.
Гудуць званы, а мне здаецца,
Што найвялікшы грэшнік — Рым.

Граміла з крыжыкам на шыі
Зноў спавядальніка кране
Прызнаннем: «Сёння саграшыў я
I то не па сваёй віне».

Крычыць, гандлюе i гаруе
Набожны Рым i б'е ў званы,
Грахі нягоднікам даруе,
Каб паўтараліся яны.
Дзе больш грахоў, там больш касцёлаў,
Скалечаных i кволых душ...
Шуміць вятрак, i круціць кола
Журботны рымскі Мулен Руж.

1966 г.

СПАКУСА

Прыйшла паціху, без дазволу,
Аловак выбіла з рукі
I, як няўмольная назола,
Мяне штурхае пад бакі.

Параскідала ўсе паперы,
Пазамыкала стэлажы,
Завалай зачыніла дзверы
I кажа: «Трохі паляжы».

Страфа замерла на паўслове,
Ляжыць недачытаны ліст,
Што мне на беларускай мове
Прыслаў балгарскі журналіст.

Пасля, як хлопчыка, раздзела,
Накрыла коўдрай з галавой,
Аблытала душу i цела,
Наводзячы парадак свой.

Чаго прыйшла, адкуль i хто ты
Ну, што ты маеш да мяне?
Ты бачыш, колькі тут работы
I тэрміновых спраў, ці не?

Герой не скончанай паэмы
Прыспешвае: «Хутчэй пішы!»
У сэрца стукаюцца тэмы,
А ты мне шэпчаш: «Паляжы».

Не, я не ўлежу. Вокны насцеж,
Ад гулу хай дрыжыць пакой.
Мне трэба людзі, трэба шчасце
I не патрэбен твой спакой.

Паэт — заўсёды на рабоце,
Аж дух займае кожны раз.
Ён не капаецца ў блакноце,
Што накрыж перакрэсліў час!

Ён сам усё пабачыць хоча, —
Паспець усюды за траіх.
Паэт працуе дні i ночы
Без адпускоў i выхадных.

1956 г.

ХВАЛЯВАННЕ

Урачу Я. У. Шейфаху

Мяне хвалюе квецень мая
I радуе дзявочы смех,
Хоць я заўжды адпачываю,
Калі іду на свой паверх.

Мне раіць доктар не стамляцца,
Пасаду лёгкую знайсці,
Забараняе хвалявацца
I працаваць пасля шасці.

Я п'ю мікстуру, ем таблеткі
I па усходцах не бягу,
Але ні восенню, ні ўлетку
Не хвалявацца не магу.

Хвалюе гул пракатных станаў,
Хвалюе ў полі сіні лён,
Хвалююць лічбы новых планаў,
Што сталі явай нашых дзён.

Мяне хвалюе новы скверык,
Што зашумеў на пустыры,
Хвалююць негры дзвюх Амерык
I пакістанскія сябры.

Мяне турбуе, што ў суседа
Яшчэ ўсяго адзін пакой,
Што хтосьці грошы на «Пабеду»
Сабраў нячыстаю рукой.

Мяне хвалюе — дзесьці ў багне
Загразлі ноччу цягачы.
Мяне туды заўсёды цягне,
Дзе я магу дапамагчы,

Дзе трэба адшукаць дарогу,
Пракласці новую шашу...
Лепш быць сляпым або бязногім,
Чым мець халодную душу.

Мой добры ўрач, адну папраўку
Я ўношу ў ісціну тваю,
Хоць сэрца просіцца ў адстаўку,
А я адстаўкі не даю.

I не прашу ў цябе спагады, —
Хоць кожны дзень мяне калі,
Але пакінь за мной пасаду —
Быць Чалавекам на зямлі.

1959 г.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x