• Пожаловаться

Вольга Іпатава: Прадыслава

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава: Прадыслава» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2003, ISBN: 985-6670-11-Х, издательство: Сталія, категория: Современная проза / История / Религиоведение / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Вольга Іпатава Прадыслава

Прадыслава: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прадыслава»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прадыслава – свецкае імя беларускай святой Еўфрасіньні Полацкай. Менавіта ёй прысвечана кніга. Гістарычная аповесць – спроба паказаць беларускую святую звычайным чалавекам. Яна была маладой, яна кахала. Не чужымі ёй былі пачуцці і перажыванні, якія адчувае кожная маладая дзяўчына і вякі таму, і сёння. Жыццё не змяняецца. Чалавецтва ідзе па спіралі, віток за вітком. Прадыслава – маладое закаханае дзяўчо, якое мела адвагу, сілу волі і упартасць настаяць на сваім – пайсці насуперак бацькоўскай волі, абрала свой адзіны і непаўторны шлях. Ішла па жыцці, упэўненая ў слушнасці свайго выбару. Пісьменніца ў сваёй аповесці абапіраецца на жыццёвыя вехі святой, ведамыя з хронік, запісаў, дакументальных сведчанняў, але шмат у творы і аўтарскай інтэрпрэтацыі, што робіць аповесць цікавай і замайальнай. Кнігу будзе цікава прачытаць і тым, хто цікавіцца гісторыяй, і тым, хто любіць лёгкія творы “да падушкі”. (Н.Г.)

Вольга Іпатава: другие книги автора


Кто написал Прадыслава? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Прадыслава — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прадыслава», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хіба ж праўду даруюць? Сам сабе хвігу ў кішэні паказвай, а на людзях ліслівы павінен быць і пакорны. А інакш — расправяцца і цераз дзесяць, і цераз пятнаццаць гадоў. Яны ж ніколі нічога не даруюць».

Ён успомніў дробненькі, з лісліва-ласкавым поглядам твар тысяцкага Якуна. Чырвона-шызы, з тоўстым мясістым носам — баярына Вікулы. «Кажуць, ён многа брагі мядовай п'е, таму і распух увесь. І сліна вечна цячэ.

На вечы яны абодва стаялі спакойна, нават усміхаліся. А калі проста паказаў на іх — схамянуліся, галовы ў плечы паўцягвалі, адмаўляцца пачалі.

А цяпер помсцяць. I не толькі яны. Многія з людзей полацкіх знакамітых разбоем не грэбуюць. Толькі ўсе робяць спадцішка. Ох, як ім не даспадобы прыйшлося тое, што ён казаў на вечы! Затое як хутка прычыну знайшлі, каб адпомсціць. Праз некалькі дзён у саборы аб'явіў епіскап, што досыць ужо цярпець у горадзе паганцаў: «драўляным ідалам яны моляцца, д'ябальскія ігрышчы спраўляюць, скачуць і крычаць, яко нячысцікі».

I вось яго караюць. За язычніцства. Але ж раней толькі ўшчувалі, а сябры-рамеснікі нязлосна кпілі, чаму дрэву ды грому ён пакланяецца. Колькі гадоў назад перабраўся ён у горад, але так і не адмовіўся ад веры бацькоў. Хоць не раз улешчвалі ды залатыя горы абяцалі. Ёсць жа нешта вышэй за золата ды багацце. Чэсць, сумленне. Хоць многім гэта, напэўна, смешна — адкуль яно ў смерда? Прывыклі людзі жыць у боязі, згінаць шыю перад кожнай знакамітасцю, нібы чалавек перастаў быць чалавекам, а ў вала перарабіўся. Не! Чалавек нарадзіўся свабодным, і гаспадары над ім не людзі, а багі, якія ведаюць усе патрэбы людзей, таму што жывуць побач. Нельга ад іх адмаўляцца, як і ад зямлі, на якой вырас! Як і ад праўды. Няхай забіваюць, сабакі, усё роўна пакаяння не дачакаюцца!»

Раптам перасталі сыпацца ўдары. Тады нясцерпна, нібыта трапіў у бочку з расолам, забалела спіна. Ён са стогнам узняў галаву. I здалося, што трызніць: знаёмы прыгожы твар перад ім. Праз туман гадоў і сетку тонкіх маршчын — вялізныя цёмныя вочы, тонкі прамы нос. А вышэй — чорны клабук з тонкай белаю аздобаю вакол. Манашка... Яна схіляецца перад ім, нешта гаворыць. Ён не чуе — глядзіць на яе, уздымаецца. I раптам млеюць рукі. I небыццё, як ранішні белы туман...

Павольна вяртаецца прытомнасць. Цёплы хлебны дух шыбае ў нос, як моцная брага. Ён ляжыць на нечым мяккім, галава павярнулася набок, і ён бачыць кавалак чорнай сукенкі і сухія белыя жаночыя рукі. Ён хоча ўспомніць, што здарылася з ім, і намагаецца падняцца. Але са стогнам падае тварам на лаву. А зверху голас — уладны,рэзкі:

— Нашто ўпарцішся ў веры сваёй паганскай? Не будзе душы тваёй спакою пасля смерці.

Яго нібы ўкалолі. Застагнаўшы, павярнуўся на бок. Прашаптаў:

— Не самі людзі прынялі хрысціянства. Агнём і мячом іх хрысцілі, і цяпер царкве тваёй кроў патрэбна. А я свабодным хачу быць. Нашто прымушаць верыць у тое, што ненавідзіш?

— Ненавідзець праваслаўную царкву? Што было тут, пакуль не прыйшло хрысціянства? Ні навукі, ні граматы, ні слова напісанага. А Слова было на пачатку ўсяго. Яно раней чалавека з'явілася.

— Затое за яго цяпер і б'юць людзі адзін аднаго. Усё даруюць бліжняму: і калі жонку чужую зняславіць, і клятву сваю парушыць, а за слова — не даруюць. Асабліва калі яно супраць вяльможных людзей, ды і праўда ў ім.

— Усё гэта марнасць. Твая крыўда, твая ўпартасць.

— Яны — тое, без чаго чалавек будзе адчуваць сябе жабай без вады, пацуком у пастцы. Любоў да дзіцяці, каханне да жанчыны, зямныя турботы — без гэтага няварта жыць. Ты адраклася ад гэтага — і дзеля чаго?

— Дзеля таго, каб зрабіць людзей разумнейшымі, чым яны ёсць. Каб навучыць іх не толькі глядзець у зямлю і думаць пра кавалак хлеба. Каб ведалі яны тое, што было да іх і што будзе наперадзе.

— А многіх ты зрабіла шчаслівымі? Кнігі далі ім шчасце? А сама ты хіба шчаслівая, князёўна?

Яна здзівілася: «Князёўна»?

— Ты ведасш мяне?

Угледзелася ў схілены твар. Аброслы, даўно нямыты, маршчыністы. Падняліся пачырванелыя павекі, і глянулі на яе сінія вочы. Сінія-сінія...

Яна заплюшчылася. Спытала аслабелым голасам:

— Няўжо гэта ты, Раман?

Ён глядзеў ужо на яе пільна, не адрываючыся.

— Цябе таксама жыццё скруціла. Мяне, праўда, яшчэ горш. Колькі думаў — стану багатым, украду і ў багатыя заморскія краіны памчу. А сустрэліся — зноў жабрак. — Ён гаварыў сурова, але відаць было, што яму сорамна за сваю бездапаможнасць, за рызманы на целе. І гэты нейкі нібы хлапечы сорам вярнуў яе на зямлю. Спытала:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прадыслава»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прадыслава» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Пасля Жыццё
Пасля Жыццё
Васіль Быкаў
Алесь АлесьАдамовіч: Хатынская аповесць
Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Вольга Іпатава: Задарожжа
Задарожжа
Вольга Іпатава
Алесь Адамовіч: Хатынская аповесць
Хатынская аповесць
Алесь Адамовіч
Кацярына Оаро: Сарочае радыё
Сарочае радыё
Кацярына Оаро
Фрыда Гурэвiч: Летапiсны Новгородок
Летапiсны Новгородок
Фрыда Гурэвiч
Отзывы о книге «Прадыслава»

Обсуждение, отзывы о книге «Прадыслава» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.