• Пожаловаться

Вольга Іпатава: Прадыслава

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава: Прадыслава» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2003, ISBN: 985-6670-11-Х, издательство: Сталія, категория: Современная проза / История / Религиоведение / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Вольга Іпатава Прадыслава

Прадыслава: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прадыслава»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прадыслава – свецкае імя беларускай святой Еўфрасіньні Полацкай. Менавіта ёй прысвечана кніга. Гістарычная аповесць – спроба паказаць беларускую святую звычайным чалавекам. Яна была маладой, яна кахала. Не чужымі ёй былі пачуцці і перажыванні, якія адчувае кожная маладая дзяўчына і вякі таму, і сёння. Жыццё не змяняецца. Чалавецтва ідзе па спіралі, віток за вітком. Прадыслава – маладое закаханае дзяўчо, якое мела адвагу, сілу волі і упартасць настаяць на сваім – пайсці насуперак бацькоўскай волі, абрала свой адзіны і непаўторны шлях. Ішла па жыцці, упэўненая ў слушнасці свайго выбару. Пісьменніца ў сваёй аповесці абапіраецца на жыццёвыя вехі святой, ведамыя з хронік, запісаў, дакументальных сведчанняў, але шмат у творы і аўтарскай інтэрпрэтацыі, што робіць аповесць цікавай і замайальнай. Кнігу будзе цікава прачытаць і тым, хто цікавіцца гісторыяй, і тым, хто любіць лёгкія творы “да падушкі”. (Н.Г.)

Вольга Іпатава: другие книги автора


Кто написал Прадыслава? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Прадыслава — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прадыслава», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Другое жыццё пачалося ў Іаана. Днём да знямогі працаваў на будаўніцтве. А начамі, наглуха зачыніўшыся, дрыжачымі рукамі разводзіў фарбы.

I як быццам спадала з яго насланнё. Пры сустрэчы з ігуменняй ужо не білася шалёна сэрца, не спадала з вялікай вышыні. Паспакайнеў. Але ўсё роўна худнеў з кожным днём — твар ажоўк, як салома, паглыбелі вочы.

Усе сілы забірала нечуванае, ужо непасільнае для яго натхненне.

Уся палкасць яго, увесь нявыказаны боль быццам пераходзіў на гладка абструганую дошку, якую, як святыню, кожны вечар ён беражліва вымаў з торбы, захутаную ў кавалак суравога палатна. Яно пахла лёнам, спелымі яблыкамі, яшчэ нейкай асаблівай чысцінёй. Гэтак жа чыста і светла рабілася на душы Іаана. Такое пачуццё было ў яго, калі падстаўляў ён далоні першаму вясноваму дажджу і ротам лавіў цёплыя кроплі або, выходзячы раніцай з цёмнай курнай хаты, бачыў белае ад першага снегу наваколле.

Маці яго памерла рана, і рана паспытаў хлопчык гаркоту чужога хлеба. Быў той хлеб часта салёны ад сірочых слёз. Дзіваком з дзяцінства лічылі яго людзі. Мог ён гадзінамі ў нямым здзіўленні глядзець, як узыходзіць сонца. Нязграбны, у брудных лахманах, праз якія прасвечвала голае цела, ён у такія хвіліны змяняўся: маленькія шэрыя вочкі рабіліся вільготнымі і раптам сінелі, просты грубаваты твар лагаднеў, рабіўся прыгожы.

Трапяткую, трохі наіўную ўлюбёнасць у навакольны свет ён захаваў на ўсё жыццё. Як і ўменне да самых тонкіх, патаемных глыбінь душы адчуць прыгажосць і перадаць яе. Таму і любіў Іаан на жоўтых, прапахлых смалой дошках выводзіць дзіўныя, чыстыя першароднасцю пунсовых і залатых фарбаў узоры. Умеў маляваць ён і твары святых — была ў іх нейкая празрыстасць і строгая вытанчанасць. Але найвялікшай яго марай, яго радасцю было будаўніцтва. Нейкім асаблівым пачуццём успрымаў ён кожны дом, кожны храм. Як у людзях, знаходзіў у іх свае характары, свае адметныя рысы, і як людзей — любіў або раўнадушна абыходзіў.

I як святлела ў яго душы, калі ён глядзеў на царкву ў Сяльцы. Ціхімі летнімі вечарамі, калі маўклівая Палата яшчэ больш цішэла і рабілася бліскучай і гладкай, царква здавалася яму прыгажуняй з казачных далёкіх краін, захутанай у празрыстую светлую камку 3.

А цяпер хацелася, каб самым лепшым тварэннем ягоных рук быў партрэт, які хаваў ён на сподзе старой торбы.

Набліжаўся час асвячэння царквы. У апошнюю ноч Іаан не спаў. Як толькі сцямнела, асцярожна выйшаў з каморкі, несучы загорнутую ў палатно дошку падкраўся да новай царквы, пралез у вузенькія бакавыя дзверцы. Сэрца шалёна калацілася, але ногі ўпэўнена неслі да царскіх варот. Злева ад іх была невялічкая ніша з абразом Маці Божай, прывезеным на асвячэнне з Полацка. Ён выняў яго, паклаў побач. Навобмацак знайшоў у сцяне драўляны цвік, павесіў прынесены з сабой абраз.

Ён ужо памкнуўся да выхаду, а потым вярнуўся. Запаліў прынесеную з сабой лучыну, паднёс яе да абраза.

У залатым німбе вялікамучаніцы стаяла перад ім Багародзіца. Спакой і мудрасць былі ў яе бледным твары. Вусны ледзь прыпухлыя, з дзіцячымі ямачкамі ў кутках. А вялізныя цёмныя вочы пад тонкімі брывамі жылі, гарэлі страснасцю і верай, смяяліся і плакалі, ушчувалі і спагадалі. Дрыжала лучына, і ў бляклым водсвеце глядзела на Іаана Ефрасіння — такая, якою была ў дзень першай сустрэчы...

Ведаў ён — заўтра прыйдуць сюды людзі. Ды не пасмеюць яны зняць новую ікону Спыняцца перад ёю ў нямым здзіўленні: нібы жывую ігуменню перанеслі на дошку. Але не толькі падабенства ўразіць іх — назаўсёды асталіся на дошцы бяссонныя ночы Іаана, гнеў яго і радасць, каханне і безнадзейнасць. I хай заўсёды спыпяюцца перад ёй людзі, зачараваныя цудам, якое стварае чалавечае натхненне. Спарахнеюць у зямлі іхнія і ягоныя косці, лягуць у зямлю іх дзеці, унукі — а светла-русая мудрая жанчына ўсё будзе глядзець на далёкіх нашчадкаў, і ніколі не згаснуць яе вочы...

9.

Стаяў марозны студзеньскі дзень. Клубы халоднага туману ахутвалі дрэвы і хаты. Бралася на вечар, неба было сіне-барвовае: ужо садзілася нізкае сонца. Ад яго ружовым здаваўся снег, каляіны дарогі. Нават белыя манастырскія коні выглядалі ружовымі.

Рыпеў снег пад палазамі. Дарога імкліва ляцела пад конскія капыты. Злёгку кружылася галава. Ефрасіння выцягнула руку, кранула манашку-вазніцу:

— Цішэй, цішэй вязі!

Сані пайшлі цішэй, а яна ўсё не забірала выцягнутую руку, глядзела на яе, сухую, зморшчаную.

«Бяжыць час. Хутка з зямным жыццём развітвацца».

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прадыслава»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прадыслава» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Пасля Жыццё
Пасля Жыццё
Васіль Быкаў
Алесь АлесьАдамовіч: Хатынская аповесць
Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Вольга Іпатава: Задарожжа
Задарожжа
Вольга Іпатава
Алесь Адамовіч: Хатынская аповесць
Хатынская аповесць
Алесь Адамовіч
Кацярына Оаро: Сарочае радыё
Сарочае радыё
Кацярына Оаро
Фрыда Гурэвiч: Летапiсны Новгородок
Летапiсны Новгородок
Фрыда Гурэвiч
Отзывы о книге «Прадыслава»

Обсуждение, отзывы о книге «Прадыслава» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.