• Пожаловаться

Вольга Іпатава: Прадыслава

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава: Прадыслава» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2003, ISBN: 985-6670-11-Х, издательство: Сталія, категория: Современная проза / История / Религиоведение / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Вольга Іпатава Прадыслава

Прадыслава: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прадыслава»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прадыслава – свецкае імя беларускай святой Еўфрасіньні Полацкай. Менавіта ёй прысвечана кніга. Гістарычная аповесць – спроба паказаць беларускую святую звычайным чалавекам. Яна была маладой, яна кахала. Не чужымі ёй былі пачуцці і перажыванні, якія адчувае кожная маладая дзяўчына і вякі таму, і сёння. Жыццё не змяняецца. Чалавецтва ідзе па спіралі, віток за вітком. Прадыслава – маладое закаханае дзяўчо, якое мела адвагу, сілу волі і упартасць настаяць на сваім – пайсці насуперак бацькоўскай волі, абрала свой адзіны і непаўторны шлях. Ішла па жыцці, упэўненая ў слушнасці свайго выбару. Пісьменніца ў сваёй аповесці абапіраецца на жыццёвыя вехі святой, ведамыя з хронік, запісаў, дакументальных сведчанняў, але шмат у творы і аўтарскай інтэрпрэтацыі, што робіць аповесць цікавай і замайальнай. Кнігу будзе цікава прачытаць і тым, хто цікавіцца гісторыяй, і тым, хто любіць лёгкія творы “да падушкі”. (Н.Г.)

Вольга Іпатава: другие книги автора


Кто написал Прадыслава? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Прадыслава — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прадыслава», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта так, о цар нятленны:
Праз нябе і спевы нашы,
Праз цябе нябесных хоры,
Праз цябе і часу ход.
Праз цябе і ззянне сонца,
Праз цябе краса сузор'яў,
Праз цябе смяротны ўзвышан
Дзіўным дарам разумення,
Тым адрозны ад жывелы...

— Хто гэта напісаў, не ведаеш? — спыталася ў Звеніславы. Тая няпэўна прамовіла:

— Іаан Поснік?

— Не, гэта Рыгор Назіанзін. Шэсць вякоў назад ён напісаў гэты гімн прыгажосці зямной, якую, можа, па-сапраўднаму можна зразумець, толькі ўспрымаючы яе як Боскі дар. Але нават і ён, вялікі чалавек і мудрэц Візантыі, пісаў таксама:

Хто я? Адкуль прыйшоў? Куды іду? Не ведаю.

I не знайсці нікога, хто сказаў бы мне.

— Не верыш? Вазьмі новы пераклад, які зараз перапісваюць у нашым манастыры. Што ж тады казаць пра мяне, якая толькі смірэнна захапляецца веліччу духу старадаўніх паэтаў і манахаў? Не было б таго хлопца, як ты кажаш,— не ведала б душа мая сапраўднага болю і пакуты.

— Калі Рыгор Назіанзін пісаў такое, дык і мне не сорамна прызнацца, сястра,— твой манастыр для мяне ўяўляецца каменем, які кідае ў гавані карабель, каб не знесла яго назад у мора... Душа мая — як бяздоннае мора, усё кіпіць у ёй, усё цёмна і змрочна. Зайздрошчу твайму спакою. Даруй, што нагадала пра смерда. Казалі мне, што боская прыгажосць у ім была, а хто да яе застаецца раўнадушным? Калі б мне Госпад даў... калі б кахала я каго... горы б перавярнула, у ботах жалезных за ім пайшла і хлябы каменныя б ела!

Звеніслава выпрасталася, як туга нацягненая струна на гуслях, і Ефрасінні здалося, што яна зараз не вытрымае свайго напалу, ападзе. Яна міжволі працягнула рукі да стрыечнай сястры, а тая апусцілася на калені, абхапіла галаву рукамі:

— О, як люблю я ўсё прыгожае! Мяккі аксаміт, які лашчыць плечы, і мех собаля, які саграе ў мароз. Візантыйскую парчу, якая пераліваецца на сонцы. Каштоўнае каменне — яно іскрыцца і цешыць погляд. Пантофлікі з усьмы, шытыя залатой ніткай, у іх так прыемна бегчы да Дзвіны з церама. Яшчэ люблю, калі ўсе схіляюцца перад табою, ласкава пытаюцца, ці добра спалася сёння вялікай князёўне, а нянька ўзбівае пуховую коўдру, пад якою соладка спалася ўсю поч. Скончылася маё бесклапотнае жыццё, часта цяпер я лаўлю варожыя позіркі, і няўцям мне, сястра, чаму ўчора я была адной — а сёння іншаю, ужо нялюбаю для чэрні іду па гораду?

— Усё пераменіцца, Звеніслава. Крыўдзілі і мы, князі, смердаў. Узгадай, ці заўсёды твой бацька быў справядлівы. Як і ягоныя браты. А прыгожае... Табе б паломніцай пайсці да Іерусаліма, прычасціцца боскага, можа, тады зразумела б ты не розумам, а душою, наколькі Іерусалім нябесны вышэй за зямны.

— Але пакуль, Ефрасіння, вазьмі дары мае і пасаг мой. Можа, збяруся я з сіламі і сапраўцы пайду паломніцай.

— Каб пасля, вярнуўшыся, ты з лёгкай душой сказала мне: «Пані й сястра! Уся прыгажосць гэтага свету мне не патрэбная. Аддаю ўсё гэта святому Спасу, а сама хачу схіліць галаву пад ярмо Хрыстова». I тады, дарагая сястра мая, з радасцю прыму твой пострыг і назаву цябе... назаву Еўпраксіяй.

Звеніслава Барысаўна ўсё стаяла на каленях, затуліўшы твар далонямі, пальцы яе дрыжэлі. З сухім шоргатам, спачатку рэдка, затым усё гусцей і гусцей, стаў падаць за акном снег. Тоўстай белай посцілкай клаўся ён на плечы самотных ялін, засцілаў дрымотнае поле. Белым, нерухомым было ўсё наваколле...

8.

Іаан адчуваў, што душа яго нібы разрываецца напалам. Хорам, які вырас на беразе Палаты, быў для яго нібы дзіця, ён гэтак жа гатовы быў аддаць яму ўсяго сябе, нічога не патрабуючы ўзамен. Гэта ж першая сапраўдная яго работа, мара, якая здзяйснялася на вачах! Але ён ведаў, што блізка тая пара, калі скончыцца будаўніцтва, і ён болей не прыйдзе на ціхі манастырскі двор, да старой ігрушы, не пачуе лёгкіх крокаў ігуменні і яе голасу. Яна ўжо не будзе пытаць у яго пра вапну, фарбу або прасіць-падганяць: «Калі ж храм асвячаць будзем?»

Іаан ведаў — яна ганарылася цудам, якое ўзнялося ў маленькім Сяльцы, храмам, нябачаным яшчэ ў зямлі Полацкай. Нартэкс яго складаўся з дзвюх частак: ніжняй — для багамольцаў і верхняй — для хору. Тут жа былі два невялічкія памяшканні — для самой Ефрасінні і сястры яе Звеніславы, што зусім нядаўна пастрыжана была пад імем Еўпраксіі. Гарызантальныя палосы цаглянай падмаляванай муроўкі і ружовай цэменкі прарэзаліся пілястрамі з паўкалонамі і вузкімі вокнамі, што былі ў два рады між імі. Вышыня апсіды павялічвалася чатырма тонкімі раманскімі цягамі. А ў сценах у каляровых узорах спляталіся кавалкі смальты, падабранай з вялікім густам і стараннасцю. Стройная, строгая, маналітная кампазіцыя царквы нібы ўвабрала ў сябе ўсё лепшае ў драўляным мясцовым дойлідстве. I гэта было нечувана—дасюль уся архітэктура Полацка ішла ад візантыйскай.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прадыслава»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прадыслава» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Пасля Жыццё
Пасля Жыццё
Васіль Быкаў
Алесь АлесьАдамовіч: Хатынская аповесць
Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Вольга Іпатава: Задарожжа
Задарожжа
Вольга Іпатава
Алесь Адамовіч: Хатынская аповесць
Хатынская аповесць
Алесь Адамовіч
Кацярына Оаро: Сарочае радыё
Сарочае радыё
Кацярына Оаро
Фрыда Гурэвiч: Летапiсны Новгородок
Летапiсны Новгородок
Фрыда Гурэвiч
Отзывы о книге «Прадыслава»

Обсуждение, отзывы о книге «Прадыслава» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.