Вольга Іпатава - Прадыслава

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - Прадыслава» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Сталія, Жанр: Современная проза, История, Религиоведение, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прадыслава: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прадыслава»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прадыслава – свецкае імя беларускай святой Еўфрасіньні Полацкай. Менавіта ёй прысвечана кніга. Гістарычная аповесць – спроба паказаць беларускую святую звычайным чалавекам. Яна была маладой, яна кахала. Не чужымі ёй былі пачуцці і перажыванні, якія адчувае кожная маладая дзяўчына і вякі таму, і сёння. Жыццё не змяняецца. Чалавецтва ідзе па спіралі, віток за вітком. Прадыслава – маладое закаханае дзяўчо, якое мела адвагу, сілу волі і упартасць настаяць на сваім – пайсці насуперак бацькоўскай волі, абрала свой адзіны і непаўторны шлях. Ішла па жыцці, упэўненая ў слушнасці свайго выбару. Пісьменніца ў сваёй аповесці абапіраецца на жыццёвыя вехі святой, ведамыя з хронік, запісаў, дакументальных сведчанняў, але шмат у творы і аўтарскай інтэрпрэтацыі, што робіць аповесць цікавай і замайальнай. Кнігу будзе цікава прачытаць і тым, хто цікавіцца гісторыяй, і тым, хто любіць лёгкія творы “да падушкі”. (Н.Г.)

Прадыслава — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прадыслава», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Але ж затое цяпер хоць спакойна жывём. Брат мой, Рагвалод Усяслававіч, у дружбе з кіеўскім князем — цесцем сваім.

— А народ яго не любіць: забыў ён вольнасць сваю і гонар, прыручанай птушкай зрабіўся ў кіеўскіх князёў.

Ефрасіння і сама балюча перажывала, што смяюцца з яе брата — лянівага, мяккага Рагвалода. Але каб тут, са смердам, ганьбіць яго?

Іаан апярэдзіў яе:

— Такі нам князь патрэбен, каб і з вялікім Кіевам дружыў — разам трэба ад полаўцаў абараняцца. Але каб і за сваім княствам глядзеў. Бо, калі будуць князі крыўскія сваркі заводзіць, зробіцца вялікае княства Полацкае вотчынай Яраслававічаў А цяпер адпусці мяне, маці-ігумення. Ведаю — гневаешся зараз на мяне, бо не забылася яшчэ, з якога роду сама. Ды ведаеш — праўду кажу.

Яна кіўнула галавой. Доўга глядзела ўслед. «Колькі жыву на гэтай зямлі —усё дзіўлюся з людзей яе. Адкуль яны бяруцца — гордыя, смелыя? Праславілі Полаччыну далёка, нават за мора слава аб Полацкім княстве ідзе. А самі ў брудзе ды горы жывуць, у курных хатах, дзе можна задыхнуцца ад дыму. Затое на веча прыходзяць гаспадарамі. Колькі ўжо князеў скінулі са стала, выгналі з зямлі сваёй. Ды ўсё роўна — нічога і яны не могуць зрабіць, пакуль не перастануць грызці адзін аднаго самі князі, смуту сеяць. Вось Усяслаў здолеў іх у адзін кулак сабраць. А пасля яго смерці зноў усё па-старому пайшло. I цяпер штогод слабее Полацк, траціць свас землі. І не ў аднаго Іаана баліць на душы. Яна сама колькі разоў спрабавала ўшчуваць братоў, ды што з таго? Выслухаюць ветліва, згодзяцца на словах, а потым зноў тое.ж самае... А яна толькі потым эпіціміі розныя накладаес на сябе за тое, што ўмешвалася ў справы мірскія».

Ефрасіння зноў пачала маліцца. Ды ўсё роўна адчула, што больш думае пра сённяшнюю размову і ўспамінае маленькую цэркаўку Параскевы-Пятніцы, што рабіў гэты няскладны, з вялікімі дужымі рукамі чалавек. Яна ўразіла ігуменню нейкай асаблівай дабрынёй і ўтульнасцю. I было ў яе тутэйшае, сціплае хараство, як у жанчыны, што выйшла на пагорак і задуменна глядзіць удалячынь.

Жанчыны... Ефрасінню ў апошні час пачала трывожыць тая магутная жаночая сіла, якая пругка несла гнуткае цела і блытала думкі ў час самай гарачай малітвы. Здавалася, далёка захавала ў сабе тыя хвіліны, калі краналі яе гарачыя мужчынскія рукі, забылася ўсё, што прынёс з сабой той далёкі чэрвень. А цяпер зноў наліваюцца трапяткія грудзі і плечы пад чорнай схімніцкай расай.

Вечарэла. З недалёкай Палаты пацягнула свежасцю. Барвовае сонца садзілася за лес, і адзінокай здавалася на ўтоптаным манастырскім двары аблітая чырванню старая ігруша. Ефрасіння падышла да яе, прыціснулася да шурпатага цёплага ствала. З вуснаў вылецела слова, якога прасіла ўся істота:

— Раман!

6.

У маленькай Ефрасіннінай келлі было цесна. Тут сабраліся маці Яўстахія, якая трымала ў руках манастырскую скарбонку, ігумен суседняга мужчынскага манастыра — айцец Мікодзім, некалькі манашак — настаўніц школ, з якімі заўсёды раілася Ефрасіння.

— Незвычайная справа прымусіла мяне сабраць вас,— звярнулася да ўсіх Ефрасіння. — Айцец Мікодзім прынёс атруту сэрцу майму. Забыўшыся, аб чым павінна дбаць святая царква, ашукаў ён людзей, якія ў закупе былі ў ягонага манастыра. Адправіў дзесяць чалавек у Віцьбеск, а сам аб'явіў іх беглымі. Людзі прыехалі і даведаліся, што яны не закупы ўжо, а рабы, разам з сем'ямі сваімі. Пайшла па Полацку слава пра нашы манастыры. Благая тая слава. А дасюль — слова не пачуць было дрэннага пра нас. Ці не так, айцец?

— Прападобная Ефрасіння, людзі тыя не дзесяць дзён, а дванаццаць прабылі ў Віцьбеску. Кожны табе скажа, што я меў права аб'явіць іх беглымі і ўзяць у манастыр за рабоў. Ды яны і так рабы — рэдка хто аддае свае даўгі і зноў становіцца вольным чалавекам. Якая ім розніца, кім лічыцца?

— Пасадзі цябе ў цямніцу, і, калі нават будуць даваць табе самую лепшую ежу і апрануць у дарагое адзенне,— будзеш ты адчуваць сябе шчаслівым? Чаму пачынаеш крыўдаю жыць? Адказвай!

— Нам зараз многа багацця патрэбна, каб расплаціцца з купцамі. Манастыр будуем, абраз новы заказалі, ды і кніг многа закупілі ў Візантыі.

— Манастыр будую я, а не ты. Калі я параіла епіскапу паставіць ігуменам у манастыр цябе, я думала, што будзе ў мяне сумленны і добры памочнік. Але не хачу я мець побач з сабой ліхвяра!

Айцец Мікодзім паваліўся ў ногі ігуменні. Ведаў — аднаго слова яе даволі, каб пагналі яго дзячком у самы глухі прыход. Тады — бывай вольнае, багатае жыццё!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прадыслава»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прадыслава» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Перакат
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Прадыслава»

Обсуждение, отзывы о книге «Прадыслава» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x