Вольга Іпатава - Раніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - Раніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Раніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Раніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Раніца» — першая кніга паэтэсы, яе шчырая споведзь перад Радзімай, вершы аб дружбе, каханні, шчырых чалавечых адносінах.

Раніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Раніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сарвецца з плыні цішыня таропка,
Здалёку крыкне кнігаўкай: «Піць-піць»,
I доўга будуць з сонных елак кроплі
У Нёман, як у гулкі бубен, біць.

* * *

Што такое каханне? Цяжка мне
На пытанне адказваць гэтае.
Кожнай жылкай сваёй цягнешся
Да вачэй яго, сонцам сагрэтых.

Сэрца сціснута ў камень балючы,
А ідзеш да яго вясёлая,
Злыя плёткі, як дрот калючы,
Разарваўшы рукамі голымі.

I надзею згубіўшы зыбкую,
Ад тупога адчаю старэючы,
Назаўжды з ім аднойчы разыдзешся,
Дараваць яму не смеючы...

* * *

I вясёлая, і прыгожая,
А заўсёды адна чаго ж яна?
Хлопцы ходзяць за ёю спраўныя,
А кахання няма сапраўднага.

Ёй бы зоркай быць каля месяца
Ці вярбою над возерам звесіцца.
Ды нашто сваёй ласкай, усмешкамі
Раскідалася, як арэшкамі?

Адзінокая, стыне зорачка...
Да каго прыхіліцца ёй горача,
Разабрацца, калі паклікае
Пачуццё непустое — вялікае?

* * *

Ноч, як хлапчук, па ільду канькамі скрыгоча,
А сон у пакрй мой ісці ўсё не хоча.
Бяроза Снягуркай ля ганка стала —
Мой сон, нарэшце, закалыхала.

Цішыня, як струна, уздыхае: «Дзінь-дон»,
I скрыпіць у кашлі стары наш дом.
Успамінаю чыесьці крокі...
Ці не твае, мой далёкі?

* * *

Ёсць у Гродна вуліцы, нібы гаі птушыныя:
Перапляліся кроны ў вышыні.
I ездзіць тут начамі старажытнасць
Па вышчарбленым бруку на кані.

Стаяць дзядулі — сівізна на скронях,—
Як варта, каля замкавых байніц,
Нібыта ў Нёмнавым блакітным звоне
Далёкае юнацтва іх звініць.

НА СПАТКАННІ

Гатова стрэлка скокнуць да васьмі.
Агні ў асфальце мокрых вуліц плешчуцца.
Бягу, хаця заняты ўжо людзьмі
Пад дрэвамі усе сухія плешыны.

Халодны вецер злосна хвошча нас,
I сыпле ў твары жоўтым лісцем восень.
А ты чамусьці кажаш, што вясна
Прыйшла к табе сягоння роўна ў восем...

* * *

Я з лекцыі бягу на трэніроўку.
Пасля заняткі, кнігі дапазна.
А побач ўсміхаецца сяброўка,
А у вачах яе — вясна-вясна.

Ды не сумую я — калі расплешча
Вясна зялёны водар на палі,
I да мяне падыдзе самы лепшы,
Прыгожы самы хлопец на зямлі.

СУСТРЭЧА

Не за табою няўцямна кідаюся.
Мне ж не патрэбна ніякіх прыгод.
Бягу за лодкай у чаромхавых зараслях,
Што плыве праз мой семнаццаты год.

Ты там цалаваўся са смешнай дзяўчынкай,
I ў белай сукенцы, у нейкім вянку,—
Што тады была гэткаю чыстай і шчырай,
Як не быць ёй ужо на сваім вяку.

Рэдка збоку сябе, пасталеўшы, бачым мы.
Па жыццю лягчэй бяздумна прайсці.
Адплываюць гады, як лодка рыбачая,
3 тым, што спраўдзіць хацелася ў жыцці.

...Не за табою няўцямна кідаюся.
Жыццё, тую хвілю на момант вярні!
Сустрэцца б з дзяўчынкай у чаромхавых зараслях,
Павучыцца ў яе чысціні...

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Раніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Раніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Перакат
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Раніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Раніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x