Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1963, Издательство: Дзяржвыд БССР, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Табе зайздросціць сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Табе зайздросціць сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перада мной настольны каляндар. Успамінаю дні, сустрэчы, даты, I я, нібыта часу уладар, Заместа будняў бачу толькі святы. Чырвонай фарбай мечу кожны дзень У маі, ліпені i ў жніўні, I чую, як ступаюць па градзе I як бушуюць радасныя ліўні.

Табе зайздросціць сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Табе зайздросціць сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Шуміць лістамі старасвецкі парк,
Схіліўся лебедзь над вадой фантана.
Курортніцы двухмесячны загар
Паказваюць умела i старанна.

I толькі на узгорку, ля варот,
Дзе кветак i курортніц небагата,
Стаіць адна, ужо каторы год,
Маленькая дзяўчынка з аўтаматам.

Адкінуў пругкі вецер валасы,
На сонцы вылінялі бровы.
I я ніколі гэтакай красы
Не бачыў, светлай i суровай,

Не сустракаў такое чысціні,
I хараства, i шчырасці дзявочай,
Хоць i здаецца — тысячам зрадні
Яе прыжмураныя вочы.

Параіў мне літовец малады:
«Гаючую крыніцу не шукай ты...»
I хараство адчуў я сапраўды
Ля помніка Марытэ Мельнікайтэ.

1958 г.

НЕРЫС

Лісты ападаюць, а верас
Цвіце i шуміць каля ног.
Імкнецца празрыстая Нерыс,
Шукаючы новых дарог.

Падмыла карэнні i гліну,
Плюскоча ў пажоўклай траве,
Здаецца, што ключ жураўліны
Па хвалях за хмару плыве.

I сіняе, сіняе неба,
I сосны, i сонца — ў вадзе...
Ляціць i на ўспенены грэбень
Бярозавы ліст упадзе.

Да стромкае кручы дзяўчынка
З вяслом па сцяжынцы ідзе,
Чырвоны каснік i касынка
Мігаюць у чыстай вадзе.

Сукенка, як ветразь, бялее,
Лісты ападаюць наўкол...
Дзяўчынка плыве — i лілеі
Збірае ў шырокі прыпол.

Звязаўшы лілеі i верас
Сваім касніком у букет,
Дзяўчынка любімае Нерыс
Аздобіць маленькі партрэт.

У словах яна не умее
Яшчэ усяго расказаць,
А скора сябры Саламеяй
Пачнуць i яе называць.

1958 г.

ЖНІВЕНЬ

Адшумелі ліпеньскія ліўні,
Навальніцы ў полі адгулі.
Толькі ледзьве чутна, як у жніўні
Стукаюць зярняты па зямлі.

Шапаціць сухімі каласамі
Сонечны празрысты летні дзень,
I ляжыць з калючымі вусамі
На загонах ядраны ячмень.

Пахне хмелем i дарожным пылам,
Пахне цёплай вільгаццю раллі,
Бусляняты ўжо спрабуюць крылы,
Што у ix за лета адраслі.

Выбіраюць зорную дарогу
Да чужой далёкае зямлі,
I, нібыта чуючы трывогу,
З крыкам пралятаюць жураўлі.

А мяне заўсёды цешыць восень,
Радуе грыбоў i яблык пах,
I тугое спелае калоссе,
I абед у полі на снапах,

Вабяць ледзь прыкметныя сцяжынкі,
Радуюць жытнёвыя вянкі,
Што плятуць заўсёды на дажынкі
Самыя дасціпныя жанкі.

Хай іржэўнік пасівеў на ніве,
Верасень стаіць каля двара —
У маім жыцці пачаўся жнівень —
Самая багатая пара.

1959

ПЛАТЫ

Ці раз у змроку я i ты
Ілбамі біліся ў платы?
Сярод гаёў i росных траў
Плот нечакана вырастаў —
Бетон, жалеза, быццам дот,
I на слупах калючы дрот.
Платы вакол садоў i дач,
Навокал паркаў, хоць ты плач!
Куды ні глянь — платы, платы
З прантоў, з бетоннае пліты,
З цалёвак, а на ix цвікі
Глядзяць у неба, як штыкі.
За плотам — кветкі i вішняк,
Звон ланцугоў i брэх сабак.
За плотам — скверык i гарод.
I нават на магіле плот.
Калі б сабраць усе платы,
Праз акіян ляглі б масты,
А з цэглы выраслі б дамы
Ад Камянца да Калымы.
I наш стаіць за плотам дом,
Ды прасла мы здалі на лом,
I кожны ходзіць напрасткі,
Хоць i злуюцца дзівакі,
Што столькі год, нібы краты,
На свет глядзелі праз платы.
Цяпер вясновыя вятры
Ляцяць у нашыя двары,
I сонца свеціць у акно,
I стала нам далей відно,
Праспект бліжэй на паўвярсты.
Каму ж патрэбныя платы?

20—22. XII 1962 г.

НЯМА ЧАСУ

I я аб смерці часам думаю,
Хоць i не хочу паміраць.
З мяне рабіць не варта мумію,
Не варта дужа дакараць.
У крывадушшы ці ў няшчырасці
Мяне мой друг не папракне,
А скажа: «Не паспеўшы вырасці,
Зваліў работу на мяне».
Дык вось таму цяпер да ночы я
За трох адзін усё варочаю,
Каб, ворагам усім на зло,
Памерці часу не было.

1960 г.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Табе зайздросціць сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Табе зайздросціць сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Табе зайздросціць сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Табе зайздросціць сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x