Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1963, Издательство: Дзяржвыд БССР, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Табе зайздросціць сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Табе зайздросціць сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перада мной настольны каляндар. Успамінаю дні, сустрэчы, даты, I я, нібыта часу уладар, Заместа будняў бачу толькі святы. Чырвонай фарбай мечу кожны дзень У маі, ліпені i ў жніўні, I чую, як ступаюць па градзе I як бушуюць радасныя ліўні.

Табе зайздросціць сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Табе зайздросціць сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я п'ю мікстуру, ем таблеткі
I па усходцах не бягу,
Але ні восенню, ні ўлетку
Не хвалявацца не магу.

Хвалюе гул пракатных станаў,
Хвалюе ў полі сіні лён,
Хвалююць лічбы новых планаў,
Што сталі явай нашых дзён.

Мяне хвалюе новы скверык,
Што зашумеў на пустыры,
Хвалююць негры дзвюх Амерык
I пакістанскія сябры.

Мяне турбуе, што ў суседа
Яшчэ ўсяго адзін пакой,
Што хтосьці грошы на «Пабеду»
Сабраў нячыстаю рукой.

Мяне хвалюе — дзесьці ў багне
Загразлі ноччу цягачы.
Мяне туды заўсёды цягне,
Дзе я магу дапамагчы,

Дзе трэба адшукаць дарогу,
Пракласці новую шашу...
Лепш быць сляпым або бязногім,
Чым мець халодную душу.

Мой добры ўрач, адну папраўку
Я ўношу ў ісціну тваю,
Хоць сэрца просіцца ў адстаўку,
А я адстаўкі не даю.

I не прашу ў цябе спагады, —
Хоць кожны дзень мяне калі,
Але пакінь за мной пасаду —
Быць Чалавекам на зямлі.

1959 г.

ПАТРЭБЕН ЧАЛАВЕКУ ЧАЛАВЕК

Заўжды хто-небудзь некага чакае,
Заўжды хто-небудзь некага шукае —
Патрэбен чалавеку чалавек,
Што прыйдзе у бядзе на дапамогу,
Што пракладзе надзейную дарогу
Над кручамі i над вірамі рэк,

Што стане часткай сэрца i сумлення,
Што прыйдзе, як высокае натхненне,
I цеплыню i ласку прынясе.
I я яму аддам усё дазвання:
Агонь душы, любоў, i хваляванне,
I радасці, i клопаты усе.

Хай свята дружбы лепшым будзе святам,
Хай векам дружбы наш завецца век,
Хай другу друг заўсёды будзе братам
I другам — чалавеку чалавек.

Ялта, 1959 г.

НЁМАН I ВІСЛА

Ізноў над ракой занялася зара,
Шэпчуцца хвалі ў тумане —
Нёман i Вісла, як брат i сястра,
Лесам бягуць на спатканне.

Нёман i Вісла, як брат i сястра,
Коцяцца борам i лугам,
I плытагоны пяюць ля кастра
Песню пра блізкага друга.

Сонца ўстае над вялікай ракой,
Буйныя росы апалі.
Шэпчуць i шэпчуць пра Віслы спакой
Нёмана чыстыя хвалі.

1956 г.

ДЗЕНЬ ДОБРЫ, ЛІТВА!

Дзень добры, Літва залатая,
У чырвані твой далягляд,
Цвітуць верасы,
замятае
Сцяжынкі твае лістапад.

Маўкліва дубы на узмежках
Пад восеньскім сонцам стаяць...
У цёплых сяброўскіх усмешках
I ласка, i шчырасць відаць.

Асенняе сонца шугае,
Ад яблыкаў гнуцца сады.
Дзень добры, сястра дарагая,
Дзень добры, сябры i браты.

Дзень добры, гасцінныя вёскі,
I пушчы, i Нёман сівы.
Лісты з беларускай бярозкі
Ляцяць над палямі Літвы.

Дзень добры, шырокія нівы,
Дзень добры, балтыйскі прыбой!
Руку дай, мой сябра шчаслівы,
На вечную дружбу з табой.

1958 г.

КАЛІ ЛАСКА

Пачынаецца Нёман
З уздзенскіх празрыстых крыніц,
Пачынаецца песня
З гарачага сэрца.
То спачатку яна,
Як ручай, зазвініць,
То, як Нёман увесну,
Яна разальецца.

Пачынаецца дружба
У шчырай бяседзе заўжды,
А гартуюць яе
Непагоды, дажджы, навальніцы,
Каб мацнела яна,
Каб ішла праз гады,
Каб заўсёды была
Жыватворчай крыніцай.

Мы даўно загаілі
Усе пісягі
Ад варожых атак,
Ад свінцовага граду,
Каб заўсёды, як сонца,
Гарэлі сцягі
На гары Гедыміна
I Доме ураду,

Каб ніколі ніхто
Не хіліў галавы
У трывозе, у роспачы,
Горы i ў скрусе,
Каб злівалася
Вольная дайна Літвы
З неўміручаю песняй
Маёй Беларусі,

Каб зліваліся рэкі,
Дужэлі сады,
Каб ніколі не вялі
Вясновыя краскі.
Нашы сэрцы для дружбы
Адкрыты заўжды,
Нашы дзверы адкрыты сябрам,
Калі ласка!

1958 г.

КАЛЯ КРЫНІЦЫ ХАРАСТВА

У ліпеньскай красе Друскінінкай
Стаіць над нёманскаю кручай.
Мне раілі: «Крыніцу адшукай
Жывой вады, празрыстай i гаючай».

I доўга я шукаў тае вады,
Што ад хваробы кожнаму паможа„
Што нават сівы стане маладым,
А малады — i дужым, i прыгожым.

I я хацеў крыху памаладзець,
Напіўшыся вады, як сырадою,
I думаў, што сцяжынка прывядзе
Мяне к таму людскому вадапою,

Дзе у чарзе чакаюць хараства,
I дужасці, i сілы чалавечай,
Дзе робіцца яснейшай галава
I маладзеюць згорбленыя плечы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Табе зайздросціць сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Табе зайздросціць сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Табе зайздросціць сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Табе зайздросціць сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x